Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Сочынскія зімовыя гульні будуць каштаваць больш, чым усе папярэднія гульні разам узятыя”

6 студзеня латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад гэтым тытулам. Вось гэты артыкул:

Папярэднія прагнозы сьведчаць, што Сочынскія зімовыя алімпійскія гульні 2014 года, якія пачынаюцца ўжо 7 лютага, будуць каштаваць каля 50 мільярдаў даляраў ЗША (прыкладна 36,7 мільярдаў эўра), паведаміла Латвійскае радыё.

Паводле шэрагу падлікаў, гэта больш, чым кштавалі ўсе раней арганізаваныя зімовыя гульні разам узятыя. Трэба зазначыць, што ў пададзенай у 2007 годзе заяўцы на правядзеньне алімпійскіх гульняў у Сочах фігуравалі выдаткі на прыкладна 12 мільярдаў даляраў, заявіў адзін з лідэраў расейскай апазыцыі Барыс Нямцоў. Для параўнаньня – зімовыя гульні ў Ванкувэры чатыры гады таму каштавалі 8,4 даляраў.

Нямцоў сьцьвярджае, што прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін і блізкія да яго людзі з выдаткаў на арганізацыю Сочынскай Алімпіяды ўхітрыліся прысабечыць 25-30 мільярдаў даляраў. “Гэта проста катастрофа – гэта нявыплачаныя заробкі і пэнсіі, непабудаваныя дарогі, разваленая камунальная гаспадарка. Гэта проста пагібель. Калі Расея будзе і надалей існаваць як дзяржава, нам усім трэба будзе дамагацца, каб было праведзена рассьледваньне гэтай справы”, — заявіў Нямцоў.

Таксама вялікая ўвага ў Сочах будзе зьвернута на пытаньні бясьпекі, тым больш, што павялічылася пагроза для спартоўцаў і гледачоў у сувязі зь нядаўнімі атакамі тэрарыстаў-самагубцаў у Валгаградзе, аддаленым на 650 км. Расейскія СМІ ужо баяцца, што падчас Алімпіяды Сочы стануць падобнымі на канцэнтрацыйны лягер, куды немагчыма будзе патрапіць нават мясцовым жыхарам. (…)

Diena.lv

Пераклаў з латышскай В. Буйвал

Крыніца: http://www.diena.lv/sports/citi/socu-ziemas-speles-varetu-izmaksat-vairak-neka-visas-ieprieksejas-kopa-nemtas-14038796

Алімпійскае шыла настолькі вылезла з крамлёўскага мяшка, што істэблішмэнт нават мабілізаваў Б. Нямцова. Ён і распавёў уласна тое, пра што ведаюць усе і назваў лічбы, якія даўно апублікаваны. Сьмелы таварыш! Нават Пуціна згадаў. Вось толькі “забыўся” астатніх, хто скраў сочынскія мільярды, назваць. І “рассьледаваць справу” паабяцаў, як мы зразумелі, намаганьнямі гісторыкаў і архівістаў гадоў праз 150-200. Нешта ў стылі цяперашніх рассьледваньняў таго, колькі скраў у Пятра І менскі шляхціч А. Меньшыкаў. У чарговы раз становіцца зразумелым усё і з маскоўскай уладай і зь яе “апазыцыяй”. Яны ў сваім рэпэртуары.
Відавочна таксама, што яшчэ пару такіх маштабных авантур, і РФ паўторыць посталімпійскі калапс СССР. Туды ім і дарога.

Сяргей Камароўскі

13/1/2014 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2014
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024