Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ВОЙСКА

Важнай адзнакай і гарантыяй суверэнітэту ёсьць войска. Краіна, якая мае магчымасьці стварыць вялікае, моцнае войска, мусіць абавязкова яго стварыць і пастаянна паляпшаць, удасканальваць і ўзмацняць. Грамадзтва і ўлада, якія не разумеюць выключнай ролі войска і не разьвіваюць яго з прычыны адсталасьці палітычнага думаньня, ці з-за памылковых меркаваньняў аб эканоміі дзяржаўных сродкаў, якія імкнуцца разьмеркаваць на іншыя больш прагматычныя мэты, у канцовым выпадку наражваюць сваю дзяржаву на палітычныя цяжкасьці і праблемы, якія ставяць пад пагрозу сувэрэнітэт, самастойнасьць у палітыцы і эканоміцы, ускладняюць магчымасьці вольнага разьвіцьця грамадзтва. Далей...

26/12/2013 › Навіны

Камэнтаваць


Перамога румынскага народу

Румынская рэвалюцыя была апошняй яркай падзеяй 1989 года. А падзей тады было шмат, цэлая сэрыя. Валілася зьнешняя савецкая імпэрыя (“сацыялістычны лягер”). У кастрычніку ў выніку “аксамітнай рэвалюцыі” чэхі і славакі скінулі ўладу прамаскоўскай камуны. У лістападзе абрынуўся Берлінскі Мур і разам зь ім рэжым сталінскага бальшавіка Хонэкэра. Далей...

26/12/2013 › Навіны

Камэнтаваць


АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(22.12 – 25.12.2013)

У Славакіі шануюць славацкіх дзяцей

22 сьнежня 2013 г. славацкая газэта “SME” дала рэкламу і рэзэнзію на новы мультсэрыял для славацкай дзятвы. Яго стварылі лепшыя майстры анімацыі і агучылі выдатныя акцёры. Газэта зазначыла, што “сэрыял сустрэнецца зь вялікай канкурэнцыяй”. Далей...

26/12/2013 › Навіны

Камэнтаваць


Рух Майдан

22 сьнежня польская газэта “Gazeta Wyborcza” апублікавала артыкул пад тытулам “Украінская апазыцыя ўтварыла рух Майдан. Яна разьлічвае на 10 мільёнаў сяброў, якія зьменяць краіну”. Вось гэты артыкул: Далей...

26/12/2013 › Навіны

Камэнтаваць


Не вярнуліся да сваіх сем’яў з Імпэрыі Зла

Над халоднымі хвалямі і ледавікамі Антарктыды ў Вігілію Нараджэньня Хрыста гучалі хрысьціянскія нарвэжскія сьпевы і малітвы. Больш за сто нарвэжцаў – былыя кітабойцы, іхныя сямейнікі, сьвятары і проста нераўнадушныя грамадзяне – праплылі тысячы кілёмэтраў, каб памянуць сваіх блізкіх і суайчыньнікаў. Далей...

26/12/2013 › Навіны

Камэнтаваць


Бэрлінска-маскоўскі вадэвіль альбо аўкцыён амплуа для Хадаркоўскага

21 сьнежня чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” апублікавала артыкул пад тытулам “З Хадаркоўскага атрымаецца аўтарытэт тыпу Гавэла, прадказвае расейская дысыдэнтка”. Вось фрагмэнт гэтага артыкула: Далей...

26/12/2013 › Навіны

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2013
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь