Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

40-годдзе чылійскай драмы

10 верасьня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Для многіх Піначэт застаецца выратавальнікам ад камунізма”. Вось гэты артыкул:

Армія прыняла Чылі, якое было ў дрэнным становішчы. Грамадзяне дагэтуль спрачаюцца аб тым, ці армія выратавала краіну, ці ўвяла там брутальную дыктатуру.

Санцьяга, Браціслава. На пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя Чылі знаходзілася ў вельмі дрэнным становішчы.

Краінай валадарыў камуністычны прэзыдэнт Сальвадор Альендэ, краіна была падзелена на два ідэалагічныя лягеры. На думку многіх, Чылі было на мяжы грамадзянскай вайны.

А потым было яшчэ горш

Эканоміцы, што ішла да краху, яшчэ больш шкодзілі страйкі кіроўцаў грузавікоў, якія тармазілі здабычу сыравіны. Правыя групоўкі нападалі на транспартныя і электрычныя камунікацыі.

А ў 1971 годзе на вуліцы выйшлі жанчыны і разгарнулі свой “каструльны пратэст”. Бо яны не маглі нідзе дастаць нават асноўныя харчовыя прадукты.

“А ў 1972-1973 гадах сытуацыя яшчэ больш пагоршылася”, — цытуе ВВС гісторыка Адольфа Ібаньеса. У гэтай сытуацыі да ўлады прышоў камандуючы арміяй Аўгуста Піначэт.

Альендэ прызначыў яго на гэтую пасаду на прыканцы жніўня 1973 г., а ўжо 11 верасьня Піначэн арганізаваў пераварот. Ягоныя жаўнеры атачылі прэзыдэнцкі палац, і калі Альендэ адмовіўся здацца, пачалі бамбаваць яго.

Урэшце прэзыдэнт пакончыў жыцьцё самагубствам, і ў Чылі распачалася правая дыктатура, якая працягвалася 17 гадоў.

Піначэт, які трымаўся пры ўладзе таксама дзякуючы амэрыканскай падтрымцы, пачаў ліквідаваць сваіх левых праціўнікаў. Падчас свайго валадараньня ён даў забіць каля трох тысячаў людзей, целы многіх зь іх ніколі не былі знойдзены. Каля 40 тысяч прайшлі праз катаваньні.

Дзякуючы амністыі 1978 года, якая забараніла перасьлед за тадышнія злачынствы ў імя новай дыктатуры, за гэтыя забойствы былі асуджаны ўсяго 262 асобы.

Мае нават свой музей

Піначэт апошнія гады свайго жыцьця правёў у хатнім арышце, куды патрапіў за парушэньне правоў чалавека. Ён памёр ў 2006 годзе ва ўзросьце 91 года.
“Чылійскія ўлады павінны зьвесьці рахункі са спадчынай сур’ёзных і вельмі распаўсюджаных злачынстваў мінуўшчыны, неадкладна адмяніць дзейнасьць амністыі, якая ёсьць зьдзекам з тысячаў ахвяраў рэжыма Піначэта і іхных сем’яў”, — заявіла ў сваёй адозве Ана Пікэр, дырэктарка чылійскага аддзяленьня Amnesty International.
Нядаўна прынамсі чылійскія суды папрасілі прабачэньня за падтрымку рэжыму.
Піначэт мае ў сьвеце імідж жорсткага дыктатара, Чылі праз чатыры дзесяцігоддзя пасьля пачатку яго ўлады падзелена ў пытаньні яго спадчыны.
Для адных ён ёсьць чалавекам, які скінуў дэмакратычна абранага прэзыдэнта і ўвёў фашыстоўскую дыктатуру. Для іншых ён – абаронца краіны ад камунізма. Толькі дзякуючы яму, паводле іх, Чылі не сталася яшчэ адной Кубай.

Левацкая гісторыя Чылі

Піначэт прыватызаваў прадпрыемствы, нацыяналізаваныя пры Альендэ, распачаў з дапамогай амэрыканскіх лібэральных эканамістаў правыя рэформы, якія паспрыялі далейшаму разьвіцьцю краіны. Таму чылійскія правыя ставяцца да яго больш цярпіма.

У Санцьяга ёсьць музэй, дзе ўслаўляецца яго эра. Цяперашні прэзыдэнт Сэбасьцьян Піньера сьцьвярджае, што пераварот быў непазьбежным вынікам улады Альендэ.

“Армія тады не дазволіла, каб я жыў у марксісцкай дыктатуры. Піначэт выратаваў жыцьці цэламу пакаленьню”, — сказаў у гэтым месяцы па чылійскаму дзяржаўнаму тэлебачаньню правы кангрэсмэн Іван Марэйра.

Марэйра сказаў, што ў Піначэта толькі дрэнны імідж. “Колькі яшчэ мы будзем цярпець, што нашую гісторыю пішуць лявацкім пяром?” – цытуе яго ВВС.

Піначэтаўскую эру лічаць дрэннай, паводле нядаўняга дасьледваньня, 55% чылійцаў. Амаль траціна лічыць, што яна мела свае станоўчыя і адмоўныя бакі.

Характар падзелу чылійскага грамадзтва дэманструюць таксама й прэзыдэнцкія выбары, якія адбудуцца ўвесну. На іх будуць змагацца паміж сабой левая Мішэль Бачэлет, бацьку якой закатавалі ў 70-я гады, бо ён быў генэралам і адмовіўся падпарадкавацца Піначэту, і Эвэлін Матэі.

Бацьку апошняй хочуць апошнім часам судзіць, бо ён быў начальнікам вязьніцы, дзе памёр Бачэлет. Абодва генэрала перад пераваротам былі суседзямі і добрымі прыяцелямі.

Матуш Крчмарык

Пераклаў з славацкай В. Буйвал

Крыніца: http://www.sme.sk/c/6929973/pre-mnohych-je-pinochet-stale-zachrancom-pred-komunizmom.html

17/9/2013 › Навіны, Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2013
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь