Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Чарговы крок па расейскай ізаляцыі Беларусі

У адным мастацкім фільме тав. Сталін кажа Бэрыю і генэралам: “У нас столько органов, а трёх человек поймать не могут…” Жыцьцё ў РФ і РБ дэманструе рэалізацыю яшчэ аднаго пастулата сталінскай эпохі: “сказка стала былью”.

Вось выступае 5 верасьня ў Маскве прэс-сакратар Пуціна Д. Пяскоў і кажа (паводле Радыё Свабода):

“Дачыненьні паміж дзяржавамі, асабліва такімі саюзнымі дзяржавамі, як Расея і Беларусь, заўсёды прыярытэтныя ў параўнаньні з адносінамі паміж нейкімі карпарацыямі, прадпрымальнікамі. Таму, безумоўна, ня варта нейкім чынам экзальтаваць сытуацыю, трэба ва ўсім спакойна разабрацца”.

Радыё Свабода дае выступу “слугі гасударава” свой тлумачальны камэнтар:

“Крэмль не камэнтуе сытуацыю вакол Сулеймана Керымава, бо пакуль не валодае поўнай інфармацыяй. Беларускія ўлады завялі супраць расейскага сэнатара крымінальную справу і шукаюць яго праз Інтэрпол”.

Сэнатар – гэта якраз Керымаў, які валодае “Уралкаліем”. І вось Масква (якая мае процьму розных “славных органов”) дагэтуль “ня можа разабрацца”. СМІ ўсяго сьвету пішуць пра “канфлікт паміж Масквой і Менскам”, пра арышт Баўмгэртнэра, а Масква ўсё не разьбіраецца. Вось жа цікава.

Але самае цікавае было якраз напярэдадні сэнсацыйнай падзеі. У Менск на вышэйшым узроўні былі запрошаны і Керымаў, і яшчэ калегі па “Уралкалію”. Але яны чамусьці перадумалі ехаць, а паехаў адзін няшчасны Баўмгэртнэр. Цяпер ён знаёміцца з “застенкамі белорусской діктатуры” (як выказваецца расейская дэмпрэса). Нехта ж папярэдзіў Керымава со товарішчі, што ў госьці ў Менск лепш ня ехаць. Ці можа яны самы здагадаліся (хаця раней былі ў нашай сталіцы не адзін раз). Значыць, яны пранюхалі, што нешта рыхтуецца. Адзін толькі Баўгэртнэр неяк расслабіўся і, падобна, што цяпер будзе аддзьмувацца за ўвесь уралкаліеўскі абшчак.

Амаль штодня лукашэнкаўскі афіцыёз даводзіць пра пашырэньне бізнэс-кантактаў з усім сьветам, паказвае па БТ карцінкі “актыўнага супрацоўніцтва з рознымі краінамі”. Цяпер у розных краінах бізнэсоўцы атрымалі сур’ёзны сігнал: цябе можа запрасіць у госьці сам прэм’ер РБ, а ў аэрапорце жылістыя лейтэнанты накінуць табе на рукі кайданкі і павалакуць у “Амэрыканку”. Так што перш чым ехаць па бізнэс-супрацоўніцтва ў акупаваную Беларусь іншым прыдзецца падумаць. Лягчэй будзе езьдзіць у Маскву.

Ян Булыга

7/9/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2013
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024