Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Да беларусаў пачало даходзіць…

Мэтро – гэта ўнікальны групавы партрэт грамадзтва. Тут усё даволі статычна (усе стаяць-сядзяць у вагонах) і ў той жа час сацыяльна прадстаўніча. У сталіцы найбольш мясцовых, сталічных людзей, але можна пабачыць прадстаўнікоў усяе нашае краіны. Не магу пазбавіцца ад думкі, з шчырай сымпатыяй гледзячы штодня на суайчыньнікаў: увесь сьвет спачувае нам, асацыюе Беларусь з дзікім рэжымам і ўсялякага роду адсталасьцю, а нашы грамадзяне такія модна апранутыя, духам ня падаюць, занятыя сваімі справамі. За гэтым гнасэалагічным пасылам ідзе наступная выснова: і вось гэтай шматмільённай сумай эўрапейскіх, сучасных, адукаваных людзей камандуе ўжо дваццаты год азіяцкі ў горшых традыцыях, вычварны і чужы рэжым зь яго нездаровым начальнікам?! Цяжка ад гэтых думак. Але на дваццаты год лукашызма пра гэтыя рэчы пачалі (вымушаны былі) задумвацца і многія з нашых суграмадзянаў. Бо абрынулася адна з апошніх ілюзій постсавецкага беларуса: упэўненасьць у стылі “My home is my castle”, што ўдасца арганізаваць свой лакальны (у маштабах уласнай сям’і) маленькі сьвет на тэрыторыі свайго дома і падворка. І ня проста перажыць-ператрываць навакольныя драматычныя падзеі, але й праіснаваць у дадзены гістарычны пэрыяд дастаткова камфортна і аўтаномна.

Не атрымалася! Дарэчы, пра тое, што гэтак праіснаваць не атрымаецца, нагадвалі насельніцтву на працягу доўгіх гадоў лукашызма беларускія патрыёты-фронтаўцы. Многія ім ня верылі і адмахваліся ад іх, некаторыя шчыра высьмейвалі іх, кідаючы: “Вы тут с флажкамі ходіте, а мы деньгі зарабатываем. Работать надо…”

Гістарычныя працэсы ўварваліся і на падворка і ў дамы тысячаў і тысячаў беларускіх сем’яў. Ніхто (так, як гэта было ў часы сталінцкай калектывізацыі) не палічыўся з прыватнай маёмасьцю і падобнымі дэфініцыямі. Днямі адбылася імправізаваная канфэрэнцыя кіраўнікоў вэтэрынарных службаў Беларусі, Украіны і Расеі. Канфэрэнцыя прыняла рашэньне “чамусьці” толькі па нашай Беларусі. Агучана пастанова “аб адчужэньні сьвіней з асабістых гаспадарак беларусаў у радыюсе 5-10 кілёмэтраў ад сьвінакомплексаў па ўсяе Беларусі”. Падкрэсьлім яшчэ раз: нішчыць прыватную сьвінагаспадарку будуць толькі ў Беларусі. Усе ўжо ведаюць, што сьвіная чума прышла ў Беларусь з Расеі: з атручанымі кармамі для жывёлы. Пошасьць прышла праз неіснуючую мяжу. Могуць запярэчыць, што “у Эўразьвязе таксама няма межаў”. Гэта ня так. Як толькі ўзьнікае аварыйная сытуацыя і пагроза грамадзтву, эўрапейскія краіны адразу ж вяртаюць шчыльную абарону сваіх межаў. Межаў у Беларусі з Расеяй няма. Менавіта таму будуць зьнішчаць аснову існаваньня тысячаў беларускіх сем’яў. І гэтыя сем’і ўжо добра засвоілі, адкуль ідзе пошасьць і чым выклікана іхная бяда.

Цяпер гарадзкі прыклад разуменьня прычынаў нашай агульнанацыянальнай бяды. На ўскраіне Менску, у раёне вул. Цікоцкага здаўна існуе прыгожая лесапаркавая зона. Там шпацыруюць людзі, радуючыся карцінам прыроды, там працуюць зялёныя лёгкія нашай сталіцы. Гэтым летам жыхары мікрараёна Зялёны Луг даведаліся, што іхны лесапарк заплянавана зьнішчыць. На гэтым месцы будуць будаваць нейкі жыльлёва-гандлёвы комплекс. Жыхары ўсхваляваліся, пачалі гуртавацца ў пратэстны рух. І вось праз пэўны час экалагічныя лёзунгі народнага супраціву афарбаваліся супрацівам нацыянальным. Людзі даведаліся, што справай знішчэньня займаецца расейская фірма, якая нахрапістым чынам вырашыла пакарыстацца беларускай тэрыторыяй. Людзі ў раёне вул. Цікоцкага ўздымаюць сьціснутыя кулакі і гукаюць: “А, маскальская мафія! Мала нашай крыві папілі! Вон з нашай зямлі!”

Вось такая драматычная эвалюцыя адбываецца ў нашых гарадах і ў сельскай мясцовасьці.

Янка Базыль

30/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024