Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Маніў-маніў і даманіўся

Цікавы інцыдэнт адбыўся ў Варшаўскім унівэрсітэце, на згаданым учорашнім сэмінары па Беларусі і яе пэрспэктывах. Сп. С. Шушкевіч раптам заявіў і гэта рэпрадукавала Радыё Свабода:

“Што тычыцца пэўных сацыёлагаў, я б проста сказаў, што Манаеў – здраднік. Ён добра ведае, што ня можа быць ніякай сацыялёгіі ва ўмовах дыктатуры. І калі трэба, каб дыктатару было прыемна, ён на наступны дзень пасьля выбараў кажа, што Лукашэнку падтрымлівае 52-53% беларусаў. Гэта калі ў гэты час у турме сядзіць Саньнікаў. Гэта, фактычна, фальсыфікацыя, але выгадная для яго, і ён цяпер можа працаваць у беларускім унівэрсытэце”.
(Канец цытаваньня).

Вядомы ў шэрагах псэўдаапазыцыі як дырэктар чарговага “незалежнага інстытута сацыялагічных дасьледваньняў” А. Манаеў даволі шматслоўна адказаў С. Шушкевічу. Ён прыгадаў яму нават тое, як (цытуем) “менавіта Шушкевіч, называючы сябе змагаром за дэмакратыю, будучы кіраўніком дзяржавы да Лукашэнкі, “прафукаў” дэмакратычную пэрспэктыву Беларусі, што менавіта ён, называючы сябе змагаром за незалежнасьць Беларусі, у сьнежні 2010 году ў эфіры Радыё Свабода заявіў, што “лепш было б замест уводзіць войскі ў нейкія краіны, увесьці расейскія войскі ў Беларусь”.

Цікава, што і адзін і другі з удзельнікаў слоўнай дуэлі на адлегласьці згадалі сапраўдныя факты. Так было, усе гэта памятаюць. І ўсё ж было б лепш сп. Манаеву змаўчаць ды ціхенька плесьці далей сваю падрэжымную “сацыялогію”. На працягу гадоў дзеячы псэўдаапазыцыі (Вячорка, Лябедзька і іншыя) апантана спасылаліся на “вынікі сацдасьледваньняў” ад “інстытута” Манаева. Паводле гэтых “вынікаў”, заўсёды трэба было “ісьці на выбары”, бо “победа блізка”. Жульніцкае маніпуляваньне лічбамі і выкладкамі выдавалася канторай Манаева за адэкватны адбітак сацыяльнага становішча ў нашай краіне. СМІ розных краін любілі спасылацца на гэтую “апазыцыйную крыніцу”. Іх не бянтэжыла, што за ўвесь час ня спраўдзіўся аніводзін прагноз гэтай “крыніцы”. Была толькі мана, мана і яшчэ раз мана.
Найбольш кур’ёзна было чытаць у заходніх СМІ пра “дзеяча дэмакратычнага падпольля” сацыёлага А. Манаева. Пад настрой Манаеў прымаў заходніх рэпарцёраў у нейкіх канспірацыйных падваротнях, потым яны “адрываліся ад хваста”, мянялі сродкі транспарту, каб урэшце даехаць да манаеўскага офіса. Памятаем, што толькі адзін журналіст (з швэдскай газэты “Sydsvenska Dagbladet”), разумны, мабыць чалавек, здагадаўся, што яго дураць, і намякнуў пра гэта ў сваім рэпартажы. Усе астатнія прынялі гульню Манаева за чыстую манэту. Іх не бянтэжыла, што “дэмпадпольшчык” на працягу доўгіх гадоў камфортна рабіў кар’еру ў дзяржаўным унівэрсітэце, працаваў за мяжой і вяртаўся на сваю “падпольную яўку”. Цяпер вось, аказваецца, Манаеў працуе ў Японіі (а мы думалі: куды гэта ён падзеўся?).
Кар’ера гэтага “дысідэнта” і “рыцара сацыялагічнай навукі” вельмі нагадвае камфортную біяграфію яшчэ аднаго кадра, які летась сам прагаварыўся на Радыё Свабода. Маецца на ўвазе савецкі падпалкоўнік-палітрук Кузняцоў, які на працягу доўгіх гадоў хадзіў у амплуа галоўнага аўтарытэта па сталіншчыне і рэпрэсіях.

Манаеў хітрэйшы, ён не назваў свайго званьня. Але гэта не так і важна. І без пагонаў зразумела, хто гэта такі. Пра гэта ўрэшце здагадаліся і пачалі раскрываць яго нават калегі па грант-служэньню і псэўдаапазыцыі. Ён усім надакучыў, прымільгаўся, зашмальцаваўся. Яны ня супраць былі б і замяніць яго. Але ці пагодзіцца на гэта рэжым?

Сымон Рудзік

24/7/2013 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2013
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024