Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон Пазьняк: ПАТРЭБНА МАБІЛІЗАЦЫЯ Ў АБАРОНУ КУРАПАТАЎ

ec8d7e95.JPG
Курапаты – помнік асобага кшталту. У зьнішчэньні яго і кантролю над ім зацікаўлена ФСБ-КГБ Расеі і палітычныя колы, якія гэтую кантору абслугоўваюць. Усе складанасьці, канфлікты, правакацыі і нішчэньні не абходзіліся без удзелу гэтай “канторы”. Рана ці позна, шукаючы выхаду, рэстаран-бардэль, які будуюць пад Курапатамі, знайшоў бы туды дарогу. Далей...

28/6/2013 › Навіны

 


Дзень памяці Васіля Уладзімеравіча Быкава

bykau-22062013-008.JPG
22 чэрвеня сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ прышлі да магілы Васіля Быкава на Усходніх могілках Менска. Грамада ўзьняла нацыянальныя Бел-Чырвона-Белыя Сьцягі і засьпявала гімн “Магутны Божа”. Далей...

27/6/2013 › Навіны



Беларуса рабуюць, а ён плача

У сярэдзіне чэрвеня БТ раптам перадало нештодзённы ў сэнсе праўдзівасьці сюжэт. Рэпарцёры афіцыёзнага лукашыстоўскага тэлеканала адзін за адным уключаліся ў відэашэраг адной драматычнай падзеі, якая агарнула сабой усю нашу краіну: Менск, Віцебск, Магілеў… Беларусы і беларускі прыйшлі на сустрэчу з тэлежурналістамі з дзецьмі і распавядалі пра адно і тое ж, стоячы перад аднолькавым краявідам – пустэчай на месцы абяцаных жылых дамоў. Далей...

27/6/2013 › Навіны

 


Імпэрыя таксама вымірае

18 чэрвеня расейская інтэрнэт-газэта “Утро.Ру” апублікавала артыкул пад тытулам “Сем мільёнаў працоўных рук зьнікнуць за 10 гадоў”. Вось гэты артыкул:

У бліжэйшае дзесяцігоддзе колькасьць расейцаў ва ўзросьце ад 15 да 29 гадоў зьменшыцца да 25 мільёнаў. Далей...

27/6/2013 › Навіны

 


Масква ратуе крывавы рэжым Асада

18 чэрвеня дацкая газэта “Berlingske” апублікавала артыкул пад тытулам “Пуцін ставіць пад сумніў спадзяваньні наконт Сірыі”. Далей...

27/6/2013 › Навіны

 


Сірыйскія паўстанцы атрымалі цяжкую зброю

20 чэрвеня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Сірыйскія паўстанцы атрымалі першую партыю цяжкой зброі”. Вось гэты артыкул: Далей...

27/6/2013 › Навіны

 


Рэжым плянуе зьнішчыць Крыжы і магілы ў Курапатах

13 чэрвеня Радыё Свабода выдала тэкст пад тытулам “Райвыканкам надасьць Курапатам паркавы выгляд”. Паведамляецца наступнае:

“12 чэрвеня кіраўнік рады менскага аддзяленьня міжнароднага таварыства «Мэмарыял» (Расея) Уладзімер Раманоўскі і актывістка кампаніі «За захаваньне мэмарыялу Курапаты» Ганна Шапуцька сустрэліся з кіраўніцтвам адміністрацыі Менскага раёну. Раней абаронцы Курапатаў атрымалі ад раённых уладаў станоўчы адказ у пытаньні стварэньня грамадзкай рады па добраўпарадкаваньні народнага мэмарыялу. Далей...

21/6/2013 › Навіны

 


А вось і ён, жывы курылка!

16 чэрвеня Радыё “Свабода” некалькі разоў па жывому падала зьвесткі пра рэпарцёрскае геройства і журналісцкую самаахвярнасьць. Міліцыя затрымала ў Стаўбцоўскім раёне журналіста Алеся Сіліча (жывы курылка!) і завезла яго ў Стаўбцоўскі РАУС Далей...

21/6/2013 › Навіны

 


АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(15-18.06.2013)

Эгіпет разрывае адносіны

15 чэрвеня 2013 г. чэшская газэта “Lidove Noviny” паведаміла: “Прэзыдэнт Эгіпту Мухамад Мурсі заявіў пра “канчатковы разрыў адносінаў” з рэжымам сірыйскага прэзыдэнта Башара Асада і загадаў зачыніць амбасаду ў Дамаску”. Мурсі выказаў поўную падтрымку сіырйскім паўстанцам. Далей...

21/6/2013 › Навіны

 


Траскучым агентурным шляхам

15 чэрвеня славацкая газэта “SME” апублікавала артыкул пад тытулам “Крытык Пуціна Навальны кандыдуе на пост мэра Масквы”. Вось гэты артыкул: Далей...

21/6/2013 › Навіны

 


ІНФАРМАЦЫЙКА НА ЗАХАД

13 чэрвеня славацкая газэта “Hospodarske Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Беларуская паліцыя дзейнічала супраць нудыстаў”. Вось гэты артыкул: Далей...

21/6/2013 › Навіны

 


Pасейцам уваход забаронены

14 чэрвеня дацкая газэта “Politiken” апублікавала артыкул пад тытулам “Таму што расейскія турысты надта крыклівыя і пыхлівыя”. Вось гэты артыкул:

61% дацкіх турыстаў ня хочуць жыць у гатэлі з расейцамі, як паказваюць дасьледваньні. Далей...

21/6/2013 › Навіны

 


“Пытаньне стаіць так – мы альбо яны”

16 чэрвеня нямецкая газэта “Der Tagesspiegel” апублікавала артыкул пад такім тытулам. Вось гэты артыкул:

17 чэрвеня 1953 г. мужныя ўсходнія немцы паўсталі супраць камуністычнага прыгнёту. На іх кінулі танкі. Паўстаньне за свабоду і дэмакратыю заслугоўвае таго, каб быць мацней угрунтаваным у гістарычнай памяці. Далей...

21/6/2013 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК: СЬВЕТЛЫ БЫКАЎ

Да 90-годдзя нараджэньня
і 10-годдзя сьмерці Васіля Быкава

19 чэрвеня – сьветлы дзень. Мы звычайна ў гэты дзень ішлі да Васіля Быкава, віншавалі яго з Днём народзінаў. Я бачыў, што Быкаў і сам любіў такія спатканьні. Ён пачуваўся ў Фронце душэўна ўтульна. Атмасфэра ласкі і дабрыні, якая атуляла яго і якая ўвогуле была тады ў сядзібе БНФ, вельмі імпанавала яму. Усе жылі, як на крыльлях. Ужо была Незалежнасьць (наша мара і наша перамога), была беларуская школа, вольны друк, змагаліся за добрае будаўніцтва сваёй краіны. Далей...

19/6/2013 › Навіны

 


Помнік Студэнту

У беларускім мастацтве адбылася сьветлая падзея. 7 чэрвеня ў Менску быў урачыста адслонены Помнік Студэнту. Пасьля цэлага шэрагу няўдачных і проста антыэстэтычных скульптур, што ўзьніклі ў нашай сталіцы за гады лукашызма, гэты помнік ёсьць сапраўднай зьявай у культурным жыцьці Беларусі. Далей...

15/6/2013 › Навіны

 


АГЛЯД ЗАМЕЖНАГА ДРУКУ

(11-12.06.2013)

Паўзучая акупацыя

11 чэрвеня 2013 г. французкая газэта “Le Figaro” напісала, што расейскія войскі прасоўваюць загароджы з калючага дроту ўглыб тэрыторыі Грузіі, парушаючы дамоўленасьці спыненьня агню ў Паўднёвай Асэціі. Далей...

15/6/2013 › Навіны

 


Трагічныя вынікі “мульцікультуралізма”

11 чэрвеня чэшская газэта “Lidove Noviny” апублікавала артыкул пад тытулам “Пасьля забойства жаўнера ў Лёндане вырасла колькасьць нападаў на мусульманаў”. Вось гэты артыкул: Далей...

15/6/2013 › Навіны

 


“Вада” пра фізкультуру

У журналістыцы ёсьць хрэстаматыйныя, элемэнтарныя правілы, нават законы. Інфармуючы людзей пра асобу або зьяву, журналіст абавязаны хаця б у некалькіх сказах пазначыць, што гэта за асоба або зьява, калі яна ўзьнікла, калі перастала існаваць і чым займалася. Далей...

15/6/2013 › Навіны

 


“Ряженные” ў Маскве

12 чэрвеня летувіская газэта “Respublika” апублікавала артыкул пад тытулам “Тысячы людзей у Маскве прынялі ўдзел у дэманстрацыі супраць Ул. Пуціна”. Вось гэты артыкул: Далей...

15/6/2013 › Навіны

 


Ўсе разумеюць фальшывасьць дзеі

12 чэрвеня латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “Пуцін абраны лідэрам руху Народны фронт – за Расею”. Вось гэты артыкул: Далей...

15/6/2013 › Навіны

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Чэрвень 2013
П А С Ч П С Н
« Тра   Ліп »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь