Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Чый ёсьць расейскі “Мемориал”?

На працягу апошніх тыдняў беларускае грамадзтва назірае павышаную актыўнасьць адной замежнай структуры і некалькіх мясцовых асобаў на тэрыторыі нацыянальнай сьвятыні – Народнага Мэмарыялу “Лес Крыжоў” у Курапатах.

Адразу трэба падкрэсьліць, што наш Народны Мэмарыял ня мае ніякіх дачыненьняў да замежнай арганізацыі пад назовам “Международное историко-просветительское правозащитное и благотворительное общество «Мемориал» (Россия)». Ідэя Народнага Мэмарыялу ў Курапатах была запрапанавана нашаму грамадзтву першаадкрывальнікам Курапацкай сьвятыні Зянонам Пазьняком у 1988 годзе. Ім жа была распрацавана канцэпцыя Народнага Мэмарыялу “Лес Крыжоў” у памяць ахвяраў генацыду беларускага народу, які тварылі на нашай зямлі расейска-бальшавіцкія акупанты.

Расейская арганізація “Мемориал” была ўтворана “на хвалі перастройкі і галоснасьці” ў Маскве ў 1989 годзе. Гісторыя гэтых дзьвюх зьяваў разьвівалася па розных дарогах. Курапаты сталіся нацыянальнай сьвятыняй беларускага народу, сакральным цэнтрам, надзвычай важным у станаўленьні сучаснай беларускай нацыі. Расейская арганізація “Мемориал” паступова страціла свой першапачатковы характар як незалежная, недзяржаўная структура дзеля захаваньня памяці аб ахвярах і дапамогі пацярпелым ад рэпрэсій. За часы Ельцына-Пуціна гэтая структура канчаткова ператварылася ў падначаленую Крамлю афіцыёзную арганізацыю (на аспэктах залежнасьці ад Крамля мы спынімся ніжэй).
Цікава, што колькі гадоў таму расейская арганізація “Мемориал” (з цэнтрам у Маскве) раптам пачала называцца “міжнароднай”. А ў верасьні 2009 г. гэтая маскоўская “міжнародная” арганізацыя заснавала сваё аддзяленьне ў Менску. Вось як паведамлялі пра гэта СМІ:

В Беларуси создается свой «Мемориал»

2009 .09. 22

22 сентября прошло заседание инициативной группы по созданию организации с рабочим названием «Историко-просветительское общество «Мемориал». В заседании приняли участие известные в Беларуси лица, как то историк Игорь Кузнецов, общественные деятели Владимир Романовский, Вячеслав Сивчик, Вацлав Орешко, писатели Василий Яковенко и Сергей Законников и другие. После горячей дискуссии было принято решение все же создать оргкомитет, координатором которого присутствующие избрали Владимира Романовского.
Крыніца: www.euramost.org/index.php

Як бачым, “горячілісь в діскуссіі” даволі прыкметныя асобы, сапраўды “ізвестные ліца”. Невядома, як туды патрапіў шаноўны літаратар С. Законьнікаў, але ў далейшым ён ня быў заўважаны ў дзейнасьці гэтага філіяла маскоўскай арганізацыі.
“Історік” І. Кузьняцоў зьявіўся ў Курапатах на трэці тыдзень абароны нацыянальнай сьвятыні ў кастрычніку 2001 года, калі лукашызм спрабаваў зьнішчыць Курапаты, будуючы сваю “кальцавую дарогу”. Не, “гісторык” Кузьняцоў ня стаў тады ў ланцугі абаронцаў, ён не ратаваў разам зь імі крыжы і магілы. Ён зрабіў заяву (зафіксаваную ў літаратуры) аб тым, што ў Курапатах “немэтазгодна ставіць крыжы, бо там могуць быць пахаваныя і камуністы”. З гэтага часу І. Кузьняцоў (з дапамогай “незалежных дэмСМІ”) пазыцыянаваў сябе як галоўнага спэцыяліста па Курапатах і сталінскіх рэпрэсіях, выступаў на канфэрэнцыях і праводзіў экскурсіі, у асноўным для замежнікаў і дыпламатаў. Аднім з галоўных “тэзісаў” гэтага “гісторыка” было “разьвянчаньне дзейнасьці Зянона Пазьняка і яго паплечнікаў” (тых, хто адкрыў і ўвесь час бароніць Курапаты ад зьнішчэньня). На пачатку лістапада сёлета камфортная кар’ера “спэца” скончылася. Ён вымушаны быў прызнацца ў эфіры Радыё Свабода ў тым, што зьяўляецца выпускніком маскоўскай ваенна-палітычнай акадэміі, па спэцыяльнасьці і роду заняткаў ён савецкі палітработнік, у званьні падпалкоўніка запасу. Абапіраючыся на гэтую інфармацыю і на ўсе папярэднія факты шкоднай, антыбеларускай дзейнасьці гэтай асобы, абаронцы Курапатаў 4 лістапада сёлета абвясьцілі падпалкоўніка Кузьняцова пэрсонай нон грата (“непажаданай асобай”) на тэрыторыі Курапацкай сьвятыні і іншых сьвятыняў, дзе ёсьць пахаваньні беларускіх пакутнікаў.

Даволі прыкметныя дзьве далейшыя згаданыя ў вышэй пададзеным паведамленьні СМІ асобы. Вячаслаў Сіўчык ужо даўно раскрыты як заангажаваная асоба. Адной зь ягоных спэцыялізацый было амплуа “падсадной качкі”: падчас акцый апазыцыі на Славу накідваліся міліцыянты і гэбэшнікі, людзі баранілі яго, у выніку рэжымныя сілы зьбівалі і арыштоўвалі многіх людзей, асабліва маладых. Сіўчык прымільгаўся настолькі, што яго нават выдалілі былі з паседжаньня псэўда-БНФ В. Вячоркі, прычым у рэзкай форме – вынесьлі з памяшканьня за ногі-рукі, як літаратурнага пэрсанажа Панікоўскага. У 2010 г. Сіўчык выехаў (ці мо’ быў пасланы) у горад Львоў, дзе працягнуў сваю дзейнасьць.

В. Арэшка, які называецца “культуролагам”, уславіўся ў асноўным хваткай прадпрымальнасьцю на ніве грантаўскага служэньня. Чалавек умее зарабляць грошы, прычым на ўсім. У грантаўскіх колах за выключную спрытнасьць яго называюць “жулікам”. У 2001 г. ён утварыў разам з спадарыняй І. Жыхар “камітэт абароны Курапатаў”, названы журналістамі “комитетом Жихарь-Орешко”. “Камітэт” вёў перамовы з рэжымам, які нішчыў Курапаты, заключаў пагадненьні з разбуральнікамі магіл і крыжоў, блытаўся пад нагамі ў абаронцаў, дэзынфармаваў грамадзтва. Праз колькі месяцаў “камітэта” ня стала, адсунуўся на задні план і В. Арэшка. Як бачым, пра яго не забыліся і рэанімавалі “в горячей діскуссіі”. Пра В. Якавенку можна толькі згадаць, што яго выдалілі з аргкамітэта Беларускага Народнага Фронта яшчэ ў 1989 годзе за сумніўную дзейнасьць.

Наступная асоба – сп. Раманоўскі. СМІ называюць яго то “гісторыкам”, то “вязьнем ГУЛАГу”, то першым і другім адразу. Зазначым, што ні першым, ні другім сп. Раманоўскі не зьяўляецца. Па адукацыі ён савецкі інжынэр, ня быў заўважаны нават у аматарскай гістарыяграфічнай дзейнасьці. У ГУЛАГу ён таксама ніколі ня быў. Затое быў і даволі доўга (стаж звыш 30 гадоў) у КПСС. Многія памятаюць ягоную актыўнасьць пры Гарбачове ў так званай “дэмплатформе КПСС”. Як і “гісторык” Кузьняцоў, інжынэр Раманоўскі зусім не валодае беларускай мовай (пражыўшы ў Беларусі практычна ўсё жыцьцё). З КПСС сп. Раманоўскі завітаў у новы порт прыпіскі – Аб’яднаную Грамадзянскую Партыю пад кіраўніцтвам А. Лебедько – і застаўся там, нават даслужыўся да пасады нам. старшыні менскай раённай арганізацыі АГП. Зьяўляецца “актывістам Хартыі-97”. Абедзьве структуры даўно ўжо ідэнтыфікаваны як антыбеларускія юрыдычныя целы, кіруемыя з Масквы. Праз колькі месяцаў пасьля згаданай “горячей діскуссіі” сп. Раманоўскі быў абраны старшынём менскага аддзяленьня маскоўскага “Меморіала”.

Цяпер некалькі дадзеных пра сам маскоўскі “Меморіал”, цытуем Сеціва:
“Российские некоммерческие организации (НКО) получили в общей сложности 1 млрд 250 млн руб. из государственного бюджета на свою деятельность в 2008 году. Среди победителей конкурса оказались правозащитные организации «Мемориал», Московская Хельсинская группа, движение «За права человека», а также молодежные движения «Наши» и «Молодая гвардия» — молодежное отделение «Единой России».”
Крыніца: http://www.gazeta.ru/politics/2007/11/06_a_2292523.shtml

Цікава даведацца пра крыніцы фінансаваньня маскоўскага (а значыць і менскага аддзяленьня) “Меморіала”. Сярод мэмарыяльскіх фінансістаў ёсьць і “Общественная палата Российской Федерации». Пацікавімся, што гэта такое. Цытуем:
“Общественная палата Российской Федерации была сформирована в соответствии с федеральным законом «Об Общественной палате Российской Федерации». Согласно Закону, Общественная палата избирается каждые три года и осуществляет взаимодействие граждан с органами государственной власти и местного самоуправления в целях учета потребностей и интересов граждан, защиты их прав и свобод при формировании и реализации государственной политики, а также в целях осуществления общественного контроля за деятельностью органов власти.
Формирование Общественной палаты проходит в три этапа. Первых 42 члена палаты своим указом назначает Президент РФ…”
Крыніца: http://www.oprf.ru/about/

Такім чынам, членаў Палаты прызначае прэзыдэнт РФ. Той самы, які аддаў загад адкрыць агонь з танкавых гарматаў па школе ў Беслане, на прымяненьне атрутных газаў у тэатры на Дуброўцы і яшчэ на многае што іншае. Вось такія палатнікі і такія мэмарыяльшчыкі, што кормяцца з рук Крамля.
Мы ня будзем паўтараць тое, аб чым напісана апошнім часам пра правакацыю “мэмарыяльшчыкаў” у Курапатах. Пра гэта можна пачытаць у іншых матар’ялах, у тым ліку і на нашай старонцы. Калі элемэнтарна разабрацца ў лагічным ланцужку васальнай залежнасьці кузьняцовых-раманоўскіх, то ўсё становіцца зразумелым: правакацыю арганізоўвае рукамі сваіх падстаўных дзеячаў сталіца чужой дзяржавы.
Ніводзін народ ня будзе цярпець ад чужынцаў такога нахабнага ўмяшальніцтва ў свае справы. Тым больш, у справы, што тычацца нацыянальнай сьвятыні.
Не пацерпіць і беларускі народ.

Янка Базыль

11/12/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2012
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь