Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

СЦЭНЫ З ЖЫЦЬЦЯ ПРЫ ПОЗЬНІМ ЛУКАШЫЗМЕ

12 ліпеня ў Вене адбываўся нештодзённы спэктакль паводле даўно знаёмага псэўдадэмакратычнага сцэнару. У сталіцу Аўстрыі і АБСЭ прыбыла арцыфальсіфікатарка Л. Ярмошына, старшыня лукашыстоўскай ЦВК. Яе запрасіла АБСЭ на сваю канфэрэнцыю пад тытулам “Дэмакратычныя выбары і назіраньне за імі”. Шум вакол гэтай асобы быў узмоцнены яшчэ адным актам. Антыбеларускі рэжым спыніў у менскім аэрапорце В. Карняенку, які зьбіраўся ляцець у Вену на тую ж канфэрэнцыю ад мясцовай псэўдаапазыцыі.
Дэмакратычныя заходнія прадстаўнікі загулі: “Мы пратэстуем! Дайце нам Карняенку!” Вядома, аднак, што і Лукашэнка, і Ярмошына, і Карняенка заадно – усе яны за масавы ўдзел публікі ў лукашыстоўскім фальшывым фарсе пад назовам “выбары”. Таму іх, дарэчы, і прымаюць у Вене. Бачна, што АБСЭ зацікаўлена ў захаваньні дыктатуры Лукашэнкі (гэта адпавядае інтарэсам Берліна, які дамінуе ў эўраструктурах).
У “бой” супраць Ярмошынай (але ня супраць псэўдавыбараў) у Вене пайшла толькі адна асоба. Гэта была невядомая раней мастачка М. Напрушкіна. Перад ганкам сядзібы АБСЭ яна расклала на асфальце некалькі аркушоў ватману з заклікамі і партрэтамі Ярмошынай і іншых. На ватмане ўзурпатар Лукашэнка на поўным сур’ёзе называецца прэзыдэнтам Беларусі, няма аніслова пра неабходнасьць байкатаваць фальшывыя “выбары”. Зразумела, што Напрушкіна не дадумалася выйсьці на сваю акцыю пад нацыянальным Бел-Чырвона-Белым Сьцягам (“а зачем?”). Адным словам, звычайны моб-шмоб псэўдаў і звычайны маразм эўраструктураў.

х х х

З постсавецкай Малдовы надышлі цікавыя зьвесткі. 12 ліпеня Парлямант краіны прыняў Закон аб забароне камуністычнай, савецкай і фашыстоўскай сымволікі. Цяпер савецкія сьцяг, гэрб і іншае з бальшавіцкага забаронена публічна выкарыстоўваць у краіне, якая моцна пацярпела ў пэрыяд камуна-маскоўскай акупацыі. Камуністычная меншасьць у парляманце начале з генсекам кампартыі Вароніным дэманстрацыйна пакінула залю паседжаньняў і ў галасаваньні ня ўдзельнічала. Усё вырашылася без іх. Яшчэ нядаўна кіруемая Масквой «банда Вароніна» неабмежавана валадарыла ў Малдове. Гэты Варонін быў прэзыдэнтам Малдовы. Яны давялі краіну да глыбокага эканамічнага крызісу. Амаль усё працаздольнае насельніцтва вымушана было шукаць працы за межамі краіны, перш за ўсё ў Заходняй Эўропе. Вырасла цэлае пакаленьне малдаван, якія выхоўваліся ў дзядуль-бабуль і амаль ня бачылі сваіх бацькоў-гастарбайтэраў, што гадамі працавалі на Захадзе. У сакавіку 2009 года дзясяткі тысячаў юнакоў атакавалі і разграмілі сядзібу кіруючай кампартыі, сядзібу прэзыдэнта Вароніна і пагналі з парляманту камуністычную большасьць. Рэжым кінуў на моладзь спэцчасткі, якія здушылі народны выступ, катавалі і забівалі маладых. Бальшавіцкае начальства выступала па тэлебачаньню з адкрытымі пагрозамі расправіцца з усімі, хто выступіць супраць камуны. Але малдаване не напалохаліся, пачаўся усенародны супраціў хунце. Ужо праз паўгода камуністы сталі меншасьцю ў парляманце, Варонін згубіў прэзыдэнцтва, а камандзёраў і выканаўцаў злачынных загадаў пацягнулі ў суд (многія зь іх уцяклі ў Расею). І вось зроблены чарговы важны крок па ліквідацыі камуністычнай гідры. Раней такі закон быў прыняты Парлямантам Летувы. Пасьля ліквідацыі лукашызму аналагічны Закон будзе прыняты дэмакратычным парлямантам вызваленай Беларусі.

х х х

«Псэўды» працягваюць свае дурныя гульні на сур’ёзныя тэмы. У “незалежнай дэмжурналістыкі” зьявілася новая тэма і новы герой. Нейкі, непазначаны імем дзеяч ТБМ з Наваполацку выставіў у Сеціве аб’яву: хто з жыхароў горада прачытае яму верш па-беларуску, таго ён пусьціць памыцца ў сваёй ваньне. З гэтага бачна, каго напрымалі ў некаторыя структуры беларускай арганізацыі з славутым мінулым. Жлобскі “сьцёб” здараецца на любую, самую сур’ёзную тэму. Толькі вось хто даў каманду “дэмжурналістыцы” запоўніць гэтай безгустоўнай лухтой інфармацыйную прастору Беларусі? (Хаця зразумела хто).
“Сьцёб” міжнароднага маштабу назіраецца ў сувязі з “дэсантам” надзьмутых мядзьведзікаў з швэдскага маторнага самалёта каля Менску. Нават лукашэнкаўскія генэралы загалёкалі: “Держать границу на замке!” А КГБ РБ пачало актыўна лавіць шпіёнаў і нават робіць ператрус у журналіста, які апублікаваў першыя здымкі з мядзьведзікамі.
І тут высільваецца ў стварэньні піяру згаданая “дэмжурналістыка”. Арганізоўваюцца он-лайн канфэрэнцыі з швэдам, які арганізаваў гэты пацешны “дэсант у падтрымку дэмакратыі”. Яго называюць героям і параўноўваюць з нямецкім дзіваком Рустам, які пасадзіў свой самалёт каля маскоўскага Крамля пры Гарбачове. Уся гэтая псэўдаапазыцыйная фантасмагорыя вакол швэдскага моб-шмоба непрыкметна засьціла сабой тэму неабходнасьці правальваць лукашыстоўскія псэўдавыбары. Звон балалаек вельмі хватка арганізаваны фальсіфікатарамі. Цяпер СМІ ўсяго сьвету будуць паведамляць з Беларусі пра скінутыя з неба цацкі, а не пра сапраўдную нацыянальную драму нашага народу.

х х х

10 ліпеня сёлета споўнілася роўна 18 год, як А. Лукашэнка быў абвешчаны пераможцам на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 года. Такім чынам, ён дагнаў па гадах цараваньня незабыўнага для старэйшых беларусаў Л.І. Брэжнява, які цараваў у СССР з 1964 па 1982 г. Але да свайго 19-га года пры ўладзе Брэжняў не дажыў. Яго неасьцярожна паставілі на трыбуну маўзалея прымаць парад і дэманстрацыю 7 лістапада. Праз два дні ён памёр. Тады таксама многім здавалася, што Леанід Ільліч – гэта вечна! Пра СССР і КПСС ужо ня кажам – тое было аксіамальна вечна!
За гэтай містыкай многія савецкія людзі не хацелі бачыць эканамічны правал савецкай імпэрыі, старэчы маразм яе існаваньня. Яны несьлі свае потам заробленыя рублі ў брэжняўскія банкі і рабілі праекты на будучыню. А савецкая мафія ціхенька складвала свае грошы на Захадзе і рыхтавала гэбоўскую “перастройку-гласнасьць”. Потым, калі саўдэпія абвалілася на працягу дзьвюх начэй і двух дзён у жніўні 1991 года, гэтыя многія яшчэ доўга не маглі сьцяміць, што нічога вечнага не бывае. Яны згубілі свае грошы, сваю “родіну-СССР” і яшчэ некаторыя атрыбуты належаньня да “новой обшчності – советского народа”. Менавіта для гэтых людзей прывабнай была савецкая па стылю дэмагогія і хлусьня дзівакаватага калгаснага кандыдата. Яны натоўпамі пабеглі галасаваць за прайдзісьвета, які дагэтуль дэманструе поўную «адсутнасьць комплексаў». У 1994 годзе ён на поўным сур’ёзе паабяцаў тым, хто прагаласуе за яго, выдзеліць па лядоўні і каляроваму тэлевізару, а таксама вярнуць страчаныя ў савецкіх банках грошы. Цікава, што многія недзе па 10-12 гадоў чакалі, калі ім пачнуць раздаваць паабяцаныя тавары і купюры. Зразумеўшы ўрэшце, што іх абвялі вакол пальца, яны пачалі гукаць: “Обманул! Обманул!” Няшчасныя людзі, якія даверыліся ворагу чалавецтва, кліенту варожай Масквы.
Але за часы лукашызма сфармавалася яшчэ адна праслойка асобаў, якая ў пэўным сэнсе сталася сымвалем нашага палітычнага жыцьця, — падстаўная псэўдаапазыцыя. Менавіта гэтая публіка зарабляе сабе на асабістыя бюджэты даволі вялікія грошы, здаючы, фактычна, усё самае сьвятое: Бацькаўшчыну, праўду, нацыянальныя каштоўнасьці.
З Лукашэнкам большасьці людзей ўсё даволі даўно зразумела. Але вось з гэтым прадуктам лукашызма разабраліся яшчэ ня ўсе. Яны ў чарговы раз заклікаюць беларусаў “пайсьці на выбары, якіх няма”. Кожны на свой капыл, яны абвяргаюць або прафануюць ідэю Народнага Байкоту электаральнага фарсу. Яны рыхтуюць чарговую “элегантную перамогу” хунце калгаснага прайдзісьвета ў той час калі большасьць людзей на фальшывыя выбары ўжо ня ходзіць.

Янка Базыль

24/7/2012 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2012
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь