Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Будаўніцтва астравецкай АЭС не адпавядае нацыянальным інтарэсам Беларусі

Кіраўніцтва Беларусі папрасіла ў Расеі крэдыт 9 мільярдаў даляраў на будаўніцтва АЭС у Астраўцы. Пра гэта паведаміў журналістам першы віцэ-прэм’ер Ураду Уладзімер Сямашка.

Пагадненне паміж з Расеяй пра ўсе пытанні будаўніцтва беларускай АЭС, паводле слоў Уладзімера Сямашкі, можа быць падпісанае 15 сакавіка.

На нарадзе з новым складам ураду. А. Лукашэнка паставіў дакладную задачу: «Асабліва зьвяртаю ўвагу міністра энэргетыкі і Ураду ў цэлым на тое, што ў бягучым пяцігодзьдзі неабходна ў поўным маштабе разгарнуць будаўніцтва беларускай АЭС. Вы зацягнулі гэты праект. З кім будзеце будаваць – кітайцамі, карэйцамі, расейцамі – мяне мала сёньня цікавіць. Працу ўжо трэба пачынаць».

Толькі ня трэба хітраваць, спадары, адносна таго, “з кім збіраецеся будаваць”. Вядома ж не з тымі, хто гарантуе высокую якасьць і надзейную бясьпеку аб’екта, а з тымі, хто прымушае вас яго будаваць, і у каго вы для гэтага просіце крэдыт – з Расеяй, пра што ўжо выказаўся У. Сямашка.

Але ж лічбы і факты яскрава сьведчаць пра непатрэбнасьць і нават шкоднасьць пабудовы ў Астраўцы атамнай электрастанцыі. Ніжэй прывяду асноўныя крытэрыі ацэнкі.

1. Тэхніка-эканамічная мэтазгоднасьць з пункту гледжаньня забяспечэньня энэргетычнай бясьпекі краіны.

Устаноўленая магутнасьць усіх электрастанцый беларускай энэргасістэмы сёньня складае 8 300 МВт. У 2009 годзе найбольшае выкарыстаньне магутнасьці ў краіне склала 6 000 МВт.

Па дадзеных Мінэнерга зніжэнне магутнасьці пад час выкананьня рамонтых работ у апошнія гады складала каля 1000 МВт на працягу ўсяго года. Сумарнае абмежаваньне магутнасьці электрастанцый беларускай энэргасістэмы ў ацяпляльны пэрыяд складае прыкладна 400 МВт. Відавочна, што для надзейнага энэргазабяспечаньня спажыўцоў нават у выпадку не прагназуемага росту энэргаспажываньня, або аварыйнага адключэньня буйных генэрыруючых адзінак (~320 МВт) беларуская энэргасістэма мае неабходны запас магутнасьці.

Акрамя таго, канцэпцыяй энэргетычнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь да 2020 года прадугледжваецца мадэрнізацыя і рэканструкцыя магутнасьцечў на дзеючых энэргакрыніцах, у тым ліку ўкараненьне сучасных парагазавых тэхналогій магутнасьцю да 3 000 МВт, а таксама ўвод генерыруючых магутнасьцчў цеплавых электрастанцый на дровах і іншых мясцовых відах паліва – 265 МВт, стварэньне электрагенерыруючых магутнасьцяў на базе прамысловых і жыльлёва-камунальных крыніц цяпла, з давядзеньнем устаноўленай электрычнай магутнасьці на гэтых аб’ектах да ўзроўню не меньш 400 МВт.
Беларусь і Польшча падпісалі пагадненьне аб будаўніцтве ў 2011 годзе Зэльвенскай вугальнай электрастанцыі магутнасцю каля 900 МВт. Прыблізны кошт будаўніцтва гэтай станцыі складзе $1,2-1,3 млрд. Увядзенне ў эксплуатацыю запланавана на 2015 год.
Відавочна, што Беларусь мае надзейнае энэргазабесьпячэньне сваіх спажыўцоў.

Ніжэй прыведзены тэхніка-эканамічныя паказчыкі розных электрастанцый, прыведзеных да адной і той жа магутнасьці 1000 МВт. («Энергия и менеджмент». 2002. №3 (7).)

tep.doc

Аналіз дадзеных, прыведзеных у табліцы, паказвае, што ветраэнэргетычныя ўстаноўкі і малыя гідраэлектрастанцыі па сваіх тэхніка-эканамічных паказчыках не саступаюць электрастанцыям, якія працуюць на традыцыйных (выкапневых) відах паліва (газ, вугаль, мазут, дызельнае паліва), і значна пераўзыходзяць атамныя электрастанцыі. А з улікам невычарпальнасці і экалагічнай чысьціні, узнаўляемыя крыніцы энэргіі маюць бясспрэчную перавагу над усімі астатнімі.

Беларусь валодае вялікім патэнцыялам узнаўляемых крыніц энергіі (энергія ветра, геатэрмальная энэргія, малыя ГЭС, энэргія біамасы і інш.). Гэта і ёсць беларускі энэргетычны прыярытэт. Па ацэнках Інстытута энэргетыкі НАН Беларусі агульны патэнцыял узнаўляемых крыніц энэргіі Беларусі складае каля 3 000 МВт, што значна больш чым Астравецкая АЭС.
2. Месца для будаўніцтва АЭС прызначана, мякка кажучы, памылкова.

Па-першае, беларускія вучоныя ў галіне геалогіі адзначаюць, што прызначанае для будаўніцтва АЭС месца зьяўляецца сейсмічна неспакойным. У гэтым раёне ў 1908 годзе адбыўся моцны землятрус сілай каля 7 балаў, і няма ніякіх гарантый, што падобны землятрус не паўторыцца. Таму будаўніцтва АЭС у сейсмічна неспакойным месцы зьяўляецца рызыкоўным і надта небясьпечным мерапрыемствам.

Па-другое, сёньня гэта найбольш экалагічна чысты і прыгожы раён Беларусі. У ім трэба вырошчваць экалагічна чыстую сельскагаспадарчую прадукцыю, разьвіваць турызм, будаваць санаторыі і дамы адпачынку. Менавіта гэта адпавядае нацыянальным інтарэсам народа Беларусі, а не будаўніцтва экалагічна небясьпечнага аб’екта.

Па-трэцяе, надта ж сумніўная эканамічная мэтазгоднасць перадачы электраэнэргіі спажыўцам ад крыніцы, якая найбольш аддалена ад іх. Варта было б зірнуць на мапу.

Відавочна, што рашэнне аб будаўніцтве ў Астраўцы АЭС супярэчыць геалагічнай, экалагічнай і эканамічнай мэтазгоднасьці. Гэта ёсць рашэньне палітычнае. Яно прынятае насуперак нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь і яе еўрапейскіх суседзяў. Падобна на тое, што той, хто прымаў такое рашэньне, кіраваўся словамі вядомага расейскага паэта: «Отсель грозить мы будем шведу …».

Думаю, што гэта той аб’ект і той момант, калі трэба як найхутчэй падумаць аб нацыянальных інтарэсах беларускага народа, пакуль яшчэ не надта позна. Трэба вырашыць гэтую праблему нават калі рашэньне яе запатрабуе кардынальных пераменаў у грамадзка-палітычным жыцьці краіны

Мікалай Крыжаноўскі

3/3/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2011
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024