Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“НАЁМНІКІ АНТЫБЕЛАРУСКАЙ ХУНТЫ”

Як вядома, грамадзяне Беларусі, практычна, ужо не глядзяць БТ. Але мне прыходзіцца (каб ведаць што там робіцца). З гэтай нагоды цікава паназіраць рэжымныя “ток-шоў” на розныя тэмы. Афіцыёз зьбірае ў тэлезале дзясяткі статыстаў, якія з рознай ступеньню натуральнасьці разыгрываюць свае ролі паводле падстаўнога сцэнара. Часта атрымліваецца слабая і нацягнутая “натуральнасьць”.

“Ток—шоў”, паказанае 28 лютага было выключэньнем. Тут усё па-свойму было вельмі шчыра. Нічога дзіўнага, тэма адпаведная – народныя рэвалюцыі на арабскім Усходзе. Мы й ня ведалі, што ў калгаснага рэжыму ёсьць столькі “арыенталістаў” і “арабістаў”. Рэй вёў вядомы “пісатель-чекіст” Чаргінец. Ён раз-пораз гукаў, што “люді там жілі хорошо” і што “во всём віноваты амеріканцы”. Зададзеную “пісателем” аргумэнтацыю на розныя лады паўтаралі ўсе астатнія прысутныя спэцы. Ну, сапраўды, без гумару і сарказма нельга ўспамінаць пра гэты тэлешэдэўр БТ. І што яны так усе расхваляваліся? Чаму столькі тэмпэрамэнтных рэакцый з боку розных рэжымных спэцоў? Што за вецер падзьмуў з Магрэба і Сахары на прыканцы постсавецкай зімы?

Тыя беларусы, якія глядзелі гэтую тэледзею, не маглі зразумець, пра што йдзецца. І раптам калізія высьветлілася тэлефанаваньнем у эфір з Масквы. Вядомы расейскі тэлеаналітык Шаўчэнка ўключыўся ў дыскусію і заявіў наступнае: “О чём вы тут? Да все эті событія на Востоке началісь у вас в Мінске 19 декабря!” Шаўчэнка патлумачыў, што “ўмяшальніцтва ЗША ў мірнае жыцьцё народаў” стартавала менавіта з падзеяў у нашай сталіцы.

І вось лагічнае кола замкнулася. Трусіцца і калоціцца ад страху перад народным гневам ня толькі крамлёўска-лубянская хунта, баючыся, што скораныя народы могуць устаць з каленў, як гераічныя арабы. Калоціцца і мясцовая прамаскоўская хунтачка, якая сапраўды перакананая, што беларусы далі магутны імпульс рэвалюцыйным падзеям у сьвеце. Яшчэ заўчора ворагі называлі наш народ “талерантным”, “даверлівым” і яшчэ горш. А ўчора яны тэрмінова сабралі сваіх статыстаў у тэлезале і пачалі пераконваць беларусаў, што ў Лівіі “бунт” і “мяцеж”, “не надо, товарішчі, повторять этот прімер”. Зірнуць у люстра апошнія эўрапейскія тыраны і іх камарылья, а ў адлюстраваньні на іх глядзяць то Мубарак, то Кадафі. І цяжка ўцякаць ад народнай справядлівасьці па сьнежных гурбах…

Апошнія дні даюць нашаму грамадзтву новую інфармацыю пра рэпрэсіі рэжыму. Людзі, якія выйшлі з засьценкаў КГБ, распавядаюць пра канваіраў і турэмшчыкаў. Ніхто з гэтых асобаў ня тое што не размаўляе па-беларуску, але нават не разумее ані слова. Аказваецца беларусаў у Беларусі вязьняць, канваіруюць, катуюць “рязанскіе, костромскіе, сібірскіе” і іншыя расейцы. Пад добры настрой яны могуць толькі зьдзекліва гукнуць “калі ласка” (ім спадабаўся гэты кур’ёзны для расейскага вуха выраз). Такім чынам, у турме добра высьветлілася сутнасная рыса лукашызма як антыбеларускага рэжыму ўнутраннай маскоўскай акупацыі.

Монстра Кадафі бароняць чорныя наёмнікі, якім лёгка душыць чужое грамадзтва на чужой зямлі. Тая ж мадэль прынята на ўзбраеньне мясцовай дыктатурай. І “пісатель-чекіст” і турэмшчыкі і ўся лукашысцкая хеўра – гэта наёмнікі антыбеларускай хунты.

Янка Базыль

3/3/2011 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2011
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024