Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Ушанаваньне Дзядоў у Менску

100_28941.jpg
31 кастрычніка на заклік Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ у цэнтры Менску сабралася вялікая грамада беларусаў. Ад Гадзіньнікавага завода па праспэкце Скарыны рушыла мэмарыяльнае шэсьце пад нацыянальнымі Бел-Чырвона-Белымі сьцягамі. Людзі несьлі крыжы, кветкі і транспаранты “Ушануйма ахвяраў Курапат”, “Дзяды”, “Ніякіх саюзаў з імпэрскай Расеяй!” Шматкілёмэтровы шлях праз цэнтар сталіцы завяршыўся ў Курапатах. Адметнасьцю сёньняшніх мерапрыемстваў ёсьць ўдзел вялікaй колькасьці беларускай моладзі. Маладыя хлопцы і дзяўчаты складалі абсалютную бальшыню з чатырох тысячаў удзельнікаў шэсьця і мітынга.

Мэмарыяльны мітынг у Курапатах распачаўся каля Трох Крыжоў на Кальварыі. Людзі ўшанавалі хвілінай маўчаньня памяць рабочых, якія загінулі падчас і пасьля катастрофы на дрэваапрацоўчай фабрыцы ў Пінску.
Быў заслуханы зварот Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Зянона Пазьняка – “Сьветлыя Дзяды” (публікуецца). Да людзей зьвярнуліся з прамовамі сп. Алесь Чахольскі, адказны сакратар Фронту і Партыі, і сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Фронту і Партыі. Яны павіталі ўдзельнікаў мэмарыяльных мерапрыемстваў, падзякавалі старэйшым узростам людзям якія адолелі далёкі шлях, і павіталі беларускую моладзь, якая вялікай грамадой далучылася ў гэты дзень да старэйшых.

Не згасае наша народная памяць, паходню памяці старэйшыя перадаюць маладзейшым. І гэта напаўняе душу радасьцю і аптымізмам. Ужо больш за два дзесяцігоддзі беларускія патрыёты ідуць на Дзяды ў Курапаты. І мы ў той далёкі час былі значна маладзейшымі, многія з фронтаўцаў былі равесьнікамі сёньняшніх хлопцаў і дзяўчат. Менавіта з ушанаваньня Курапатаў пачыналася змагарная гісторыя Беларускага Народнага Фронту. Тут мы змагаліся за нашых Дзядоў і нашу будучыню супраць антыбеларускага рэжыму, які спрабаваў зьнішчыць спачатку магілы нашых пакутнікаў, потым нашу памяць і культуру, а потым і саму Беларусь.
Расейскія камуна-акупанты забівалі беларусаў у Курапатах і безьлічы іншых месцаў антычалавечай маскоўскай імпэрыі. Яны меркавалі, што забілі беларускі народ, што назаўсёды апанавалі нашу зямлю. Але зноў і зноў адраджалася наша краіна. Вялікая лекцыя мінуўшчыны для нас усіх – нельга пускаць акупанцкую арду на нашую зямлю, трэба бараніць ад яе і яе паслугачоў нашу эўрапейскую цывілізацыю. У нашыя дні адбываецца чарговы этап змаганьня за Беларусь. Вельмі важна зрабіць слушныя крокі ў гэтай сытуацыі, калі вырашаецца лёс краіны. Нельга ісьці за спадчыньнікамі курапацкіх забойцаў, арганізатараў генацыду. Нельга верыць заклікам блытальшчыкаў, якія разам з антынародным рэжымам цягнуць людзей на “выбары”. Выбараў няма і сам дыктатар публічна і цынічна неаднаразова прызнаўся ў тым, што вынікі выбараў ужо вызначаны.

Беларусы павінны адвярнуцца ад рэжыму. Няхай ён сам гуляецца ў свае “выбры”. Прадстаўнікі нашай партыі зьвярнуліся ў Генэральную пракуратуру РБ з патрабаваньнем прыцягнуць да адказнасьці грамадзяніна А. Лукашэнку, які публічна прызнаў, што ягоныя ўлады сфальшавалі вынікі папярэдніх выбараў. Генпракуратура рэжыму адказала патрыётам цынічнай адпіскай аб тым, што “не располагает такімі фактамі”. Рэжымныя структуры дзейнічаюць супольна, пры небеларускай уладзе няма праўды і справядлівасьці. Але набліжаюцца перамены, хістаецца несправядлівы лад, усталяваны чужынцамі ў Беларусі.

Многія з маладых беларусаў адкрыта кажуць аб тым, што ня могуць рэалізаваць свае творчыя здольнасьці, ня могуць нармальна жыць на радзіме. І таму мараць зьехаць за мяжу і шукаць шчасьця ў шырокім сьвеце. Гэтага нельга дапусьціць. Тут наша зямля і наша радзіма. Толькі тут магчымае дастойнае жыцьцё і шчасьце. Але за гэта трэба змагацца, як змагаліся за будучыню нашыя продкі. Моладзь, задумайся над гэтым у Курапатах і абяры свой шлях у жыцьці.

Грамада засьпявала гімн “Магутны Божа”, усклала кветкі на магілы пакутнікаў, запаліла знічкі. Былі ўсталяваны крыжы, якія людзі пранесьлі праз горад.
У той жа дзень сябры Каліноўскай рады Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ усклалі кветкі і запалілі зьнічкі каля Крыжа на месцы расстрэлаў беларускіх людзей катамі НКВД у менскім парку Чалюскінцаў.

Інфармацыйная камісія Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ
31 кастрычніка 2010 г.

100_2906.jpg

100_2908.jpg

100_2912.jpg

100_2919.jpg

100_2922.jpg

3/11/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2010
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь