Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Міраслаў Кулеба: Імпэрыя на каленях

(частка V)

Калі на ханкальскім аэрадроме пачаў высаджвацца расейскі спэцназ, а перад Прэзыдэнцкім Палацам у Грозным віравала людзкое мора, Дудаеў сказаў карэспандэнту расейскай газэты “Свобода” прарочыя словы: “Мы ўступаем у паласу тэрору, дыверсіі і сабатажу з боку найбольш рэакцыйнай часткі расейскіх уладаў. Увядзеньне ОМОну – гэта выведка боем. Калі яны такім спосабам не дасягнуць чакаемага выніку, то пачнуць развальваць рэспубліку знутры. Для гэтага добрыя ўсе сродкі – палітычны тэрор, эканамічная блакада, сабатаж, дывэрсія, гульня з мясцовай апазыцыяй, фармаваньне зь яе шэрагаў пятай калёны, подкуп, шантаж, дыскрэдытацыя атачэньня прэзыдэнта, спробы яго фізычнай ліквідацыі… Гэта адзін бок таго, што будзе. Ёсьць другі бок. Расея будзе актыўна дзейнічаць у накірунку абвастрэньня сытуацыі на паўночным Каўказе. Мала ёй Нагорнага Карабаху. Цяпер у арбіту братазабойчай вайны будзе ўцягнута Абхазія і Грузія. Далей той самы сцэнар напэўна пашырыцца на Інгушэцію і Паўночную Асэцію. Імпэрская Расея патрабуе крыві, шмат крыві!”

З расейскіх аддзелаў, якія прыбылі ў Ханкалу, у сядзібу МУС у Грозным прабраліся толькі 100 чалавек, якімі камандваў генэрал Гафараў. У двух аўтобусах з генэралам ехалі супрацоўнікі МУС, група афіцэраў унутраных войскаў і два ўзвады жаўнераў. Пад будынкам МУС іх прывітаў шматтысячны натоўп узброеных чачэнцаў. Усе вокны ў будынку трымалі на мушцы гвардзейцы з аўтаматамі, расстаўленыя на навакольных дахах. Генэрал Гафараў зразумеў, што сытуацыя не абяцае лёгкай перамогі. “Так, загад трэба было выканаць. – успамінаў пазьней Гафараў. – Але якім коштам. Я глядзеў на афіцэраў і жаўнераў – у іхных тварах не было сумневу, людзі былі гатовы стаяць да канца. Але кожны ў глыбіні душы разумеў бессэнсоўнасьць такой разьні. Я пачаў адмыслова зацягваць час. Спатыкаўся то з адной, то з другой групай аксакалаў, але мяне не пакідала думка: чаму маўчыць Масква? Дакладней сказаць, яна не маўчала – з МУС Расеі былі тэлефанаваньні і тэлеграмы з загадамі дзейнічаць. Я павінен быў не падпарадкоўвацца”.

Пакуль Гафараў вёў перамовы з Масквой, чачэнцы спынілі транспартныя самалёты на пасадачнай паласе, заблакаваўшы іх грузавікамі, напоўненымі шчабёнкай. Убачыўшы, як прызямляецца наступны самалёт, Хамзат Ханкараў, малады палітык і дзеяч кангрэсу, паехаў насустрач яму на грузавіку. Расейскія жаўнеры, якія ўжо пакінулі два самалёты і занялі абарончыя пазыцыі, адкрылі агонь. Яшчэ б крыху, і Ханкараў у самагубчай атацы пратараніў бы самалёт. У апошні момант пілёт рвануў машыну ўверх. Іншыя пайшлі за прыкладам Ханкарава. Транспартныя самалёты кружыліся над Ханкалой, а потым адляцелі на вайсковыя аэрадромы за межамі рэспублікі. У страляніне, якая пачалася, палеглі першыя забітыя і параненыя.

Пад вечар 8 лістапада войскі расейскага спэцназу былі выведзены па-за межы рэспублікі.

Прэзыдэнт Чачэніі

На працягу ўсяго дня 9 лістапада ў Грозны прыбывалі ўзброеныя абаронцы незалежнасьці. Яны ехалі на прыватных машынах, у аўтобусах і на грузавіках. У горадзе сабралося паўмільёна чачэнцаў. У нацыянальную гвардыю запісаліся ўжо 62 тысячы чалавек. Узьнік жаночы батальён – гонар Джахара Дудаева, які паўтараў, што калі ў баі памірае апошні чачэнец, пачынаюць ваяваць жанчыны. Вэтэраны Аўганістана ўтварылі ўласны аддзел спэцназа. Прыехалі аддзелы дабраахвотнікаў з Грузіі, Абхазіі, Кабардзіна-Балкарыі, Інгушэціі і Дагестану.

Масква ўсё яшчэ спрабавала адсячы чачэнскай рэвалюцыі галаву. Раніцай 9 лістапада да начальніка МУС у Грозным прышла з Масквы наступная тэлеграма, у якой безапэляцыйна патрабавалася арыштаваць Дудаева і актыўных дзеячаў кангрэса. У грозьненскім Доме Афіцэраў чакала загаду штурмавая група, сфармаваная з узброеных супрацоўнікаў МУС і КГБ.

А 15.00 у будынку Драматычнага тэатру адбылася цырымонія прывядзеньня да прысягі прэзыдэнта. Джахар Дудаеў перад Радай Старэйшынаў прысягнуў на Каране, што будзе бараніць незалежнасьць Чачэніі. Натоўп трыюмфаваў і павітаў прэзыдэнта кананадай, якой Грозны яшчэ ня бачыў і ня чуў за сваю гісторыю.

Хаця дэкрэт Ельцына аб увядзеньні ў Чачэніі надзвычайнага становішча быў 11 лістапада адкінуты расейскім парлямантам, наступствы рашэньня прэзыдэнта Расеі аказаліся дакладна адваротнымі ад таго, што яны чакалі. Замест таго, каб капітуляваць, прыхільнікі чачэнскага нацыянальнага руху прынялі выклік. Дудаеў, легітымнасьць якога Масква паставіла пад сумніў, стаўся нацыянальным героям. То была першая вялікая перамога чачэнцаў у спрэчцы з Расеяй аб незалежнасьці. І першая вялікая параза Расеі, наступствы якой цяжка было бачыць наперад.

Хто ўзброіў Дудаева?

У лютым 1992 г. усе расейскія вайсковыя часткі ў рэспубліцы былі заблакаваныя. Чачэнцы патрабавалі, каб ім перадалі ўсю зброю, якую яны мелі. Здэмаралізаваныя жаўнеры пачалі масава дэзэртаваць. Над складамі праводзілі кантроль супольна расейскія афіцэры і прадстаўнікі чачэнскіх уладаў. Паступова станавілася зразумела, што які-кольвечы падзел вайсковай маёмасьці немагчымы, а тым больш яго эвакуацыя. Распачаўся гандаль зброяй, баепрыпасамі і абсталяваньнем, а таксама масавае выкраданьне складоў арганізаваным натоўпам.

Расейскае камандваньне ня здолела стрымаць гэты стыхійны працэс, а з часам пачало чэрпаць зь яго асабістую карысьць. “Спачатку мы спрабавалі спыніць выкраданьні, але гэта было немагчыма. Тады мы самы да іх падключыліся. – прыгадвае Басаеў. – Шмат зброі не было, усё ўжо пакралі, але мы выносілі ў нашу частку ўсё вайсковае абсталяваньне, якое трапляла нам у рукі. Забіралі баепрыпасы, абсталяваньне, харчовыя прадукты, тэхнічныя прыборы. Наш аддзел быў самым багатым”.

Аддзел Басаева некалькі разоў зьмяніў месцазнаходжаньня. Калі чачэнскія аддзелы пачалі гвалтам займаць тэрыторыі расейскай арміі, Басаеў увайшоў з сваімі людзьмі ў казармы ў цэнтры Грознага. “Там быў расейскі штаб. Яны яшчэ там сядзелі. І мы там былі, разам. Мы проста ўвайшлі на іхную тэрыторыю і кантралявалі кожны іхны крок. У іх быў там страшны бардак. Калі прыязджалі навабранцы, мы лавілі іх на вакзале і вывозілі назад за мяжу. У часткі мы іх не пускалі. Іхным галоўнакамандуючым быў генэрал Сакалоў. Я загадаў хлопцам абшукваць яго штораз, калі ён выходзіў з тэрыторыі часткі. Ён бегаў са злосьці, а пад канец пачаў усё распрадаваць нам направа і налева”.

Генэрал Павел Грачоў двойчы прылятаў ў той час у Грозны, дзе размаўляў з Дудаевым пра лёс расейскай арміі ў Чачэніі. Відавочна Дудаеў пераканаў Грачова ў тым, што расейскую зброю ня ўдасца вывезьці з рэспублікі. Калі ў траўні 1992 г. Грачоў стаў міністрам абароны Расеі, ён выдаў дырэктыву, паводле якой палова зброі расейскай арміі ў Чачэніі была перададзена Дудаеву.

Пэўнае сьвятло на матывы паводзінаў Грачова кідаюць словы Руслана Хасбулатава, тадышняга старшыні расейскай Дзярждумы. Ён сьцьвярджаў, што маніпуляцыі са зброяй былі прадпрыняты на загад Міхаіла Гарбачова, які апынуўся перад пагрозай страты ўлады і дзяржавы. Савецкі Саюз трашчаў ужо па швах. Гарбачоў хацеў кінуць у Чачэніі іскру, каб зрабіць у будучыне цяжкасьці для расейскага лідэра Барыса Ельцына, які прабіваўся да ўлады.

Безумоўна, такое вырашэньне адкрывала для расейскіх вайскоўцаў магчымасьць злоўжываньняў у каласальных памерах. Паводле афіцыйных дакумантаў, чачэнцам былі перададзены вялікія колькасьці разнастайнага абсталяваньня і зброі, якіх ніхто ў рэспубліцы яшчэ ня бачыў. Аднак, Джахар Дудаеў добра ведаў праўду. “Дамова аб падзеле вайсковай тэхнікі і маёмасьці была, але калі справа дайшла да яе рэалізацыі, аказалася, што амаль уся маёмасьць і тэхніка былі да гэтага моманту цалкам зьнішчаны альбо пашкоджаны. Расейцы шмат зброі прадалі, у маторы баявых машын насыпалі пяску, папсавалі тоны масла, харчаваньня, спалілі тысячы камплектаў мундзіраў”.

7 чэрвеня 1992 г. расейскія войскі пакінулі тэрыторыю Чачэніі. “Гэта быў незвычайны і амаль неверагодны прэцэдэнт – піша Яндарбіеў у кнізе “Чачэнія – бітва за свабоду”. – Расейскія войскі сышлі з тэрыторыі Чачэніі пасьля стагоддзя акупацыі. Ва ўсёй Эўропе не маглі вывесьці аніводнага расейскага жаўнера, увесь сьвет быў уражаны: як гэта магло ўдасца?”

Разьня ў Інгушэціі

Джахар Дудаеў так разглядаў сваіх братоў – інгушоў: “Інгушы ня вельмі адрозьніваюцца ад чачэнцаў. Маюць такую ж псіхіку, звычаі, культуру, у мове ёсьць толькі нязначныя адрозьніваньні. Продкі інгушоў гістарычна зьяўляюцца чачэнскімі плямёнамі, якія аселі на месцы цяперашняга Уладзікаўказа і ў XVIII ст. заснавалі шмат паселішчаў галоўным чынам на раўніне – а сёньня там ужо горада – Назрань. У ХІХ ст. з даўніх гістарычных плямёнаў пачаў фармавацца інгушскі народ”.

У адказ на чачэнскую рэвалюцыю 1991 г. Масква пасьпешліва арганізавала ўтварэньне на заселеных інгушамі землях Рэспублікі Інгушэціі, якая ўвайшла ў склад Расейскай Фэдэрацыі. Потым, аднак, здарылася нешта непрадугледжанае. На прыканцы 1991 г. інгушы правялі рэфэрэндум, на якім выказаліся за вяртаньне Інгушэціі Уладзікаўказа, перададзенага Сталіным асэцінцам. Сёньня гэта ёсьць сталіца Паўночнай Асэціі. Вынікі рэфэрэндума выклікалі збройны выступ асэцінцаў. Забойства пяцёх інгушоў уноч з 21 на 22 кастрычніка 1992 г. дало пачатак масавай разьні. “Не было ніякай асэціна-інгушскай вайны, была толькі расейская разьня інгушоў”. – сьцьвярджае Зэлімхан Яндарбіеў. Злачынствы, зьдзейсьненыя ў Інгушэціі, папярэджвалі аб тым, што ў хуткім часе чакала Чачэнію.

Магамэд Сайдулаеў паехаў у Інгушэцію ў якасьці інструктара. “Яны прасілі мяне: ня ведаем, як зь імі ваяваць, а ты быў у Абхазіі, маеш досьвед. Я паехаў туды сам. Інгушы мелі трыццаць узброеных людзей. Яны слухаліся мяне ва ўсім, моладзь старалася вучыцца. Мы ўзялі пад кантроль увесь паўднёвы раён – Аршты, Чарнарэччэ, Датых, Зайрахскую цясьніну. Калі пачалася разьня, у нас, аднак, не было ані баепрыпасаў ані сродкаў сувязі. Мы былі цалкам адрэзаны ад крыніц забесьпячэньня. Праз Зайрахскую цясьніну трэба было 60 кілёмэтраў ісьці праз горы, а там ужо пачалася артылерыйская кананада. Мы адбілі некалькі атак асэцінцаў, спалілі ім сем бранемашын і адкінулі іх аж за Сунжу. Вось тады скончыліся баепрыпасы. Трэба было эвакуіравацца. Я прапанаваў узяць закладнікаў. Колькі інгушоў у Арджанікідзэ? – спытаў я. Яны кажуць, што 15 тысячаў. Яны ўжо ёсьць закладнікамі, — кажу я, — Калі ў вас ня будзе людзей на абмен, яны ўсе загінуць. Інгушы хацелі быць добрымі і закладнікаў не ўзялі, а калі адышлі, то было надта позна. Асэцінцы і расейскія жаўнеры ня проста рэзалі тых людзей. Яны малых дзяцей кідалі сьвіньням. Мужчынаў гвалцілі на вачах жонак і жанчын на вачах мужчын”.

У якасьці сілаў, якія меліся разьвесьці бакі, у зону канфлікта ўступілі фэдэральныя войскі. Мяжа паміж Інгушэціяй і Чачэніяй не была яшчэ вызначана, таму расейскія камандзёры паставілі свае танкі на лініі, якую палічылі мяжой – у Ачхой-Мартанаўскім раёне ў Чачэніі. Танкі Дудаева сталі насупраць, у адлегласьці 700 м. Гэтым разам расейцы яшчэ адступілі. У выніку перамоваў, якія прадстаўнікі Дудаева вялі ва Уладзікаўказе, расейскія танкі адступілі на цэлых 7 км.

Няшмат, аднак, бракавала, каб на мяжы палілася кроў, гэтым разам з-за самога Джахара Дудаева. Калі прэзыдэнт паехаў на інспэкцыю памежных раёнаў і ўбачыў на тэрыторыі Чачэніі першы расейскі пастарунак, ён адразу асабіста раззброіў жаўнераў і ўзяў іх у палон. У адказ расейцы арыштавалі чачэнскую дэлегацыю, што знаходзілася на перамовах ва Уладзікаўказе. Канфлікт удалося вырашыць праз “абмен палоннымі”.

Калі пазьней у размове перад тэлекамэрамі Дудаеў папікнуў прэзыдэнта Інгушэціі Руслана Аўшава, што той прыехаў быў у рэспубліку, ня маючы ніякай праграмы для народа і дапусьціў уваход у сваю дзяржаву расейскіх войскаў, Аўшаў выразна паказаў на тэлефон і адказаў: “Якая мая дзяржава, што я мог? Вось, адзін тэлефон – і ўся мая дзяржава”.

(Працяг будзе)

Пераклаў з польскай Валеры Буйвал

15/9/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2010
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024