Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Агляд замежнага друку

Латвійская газэта “Diena”.
23 жніўня 2010 г. Латвійская газэта “Diena” напісала пра адмову двух гісторыкаў з Гістарычнай камісіі прэзыдэнта Латвіі даваць інтэрвію на тэму гадавіны Пакту Молатава-Рыбэнтропа. Яны спачатку далі згоду на выступ, а потым адмовіліся. Ёсьць неафіцыйныя зьвесткі пра прычыны такіх паводзінаў. Рыхтуецца візыт прэзыдэнта Латвіі Валда Затлера ў Маскву. Невядома яшчэ, калі ён адбудзецца. Падчас візыта прэзыдэнт мае намер прадставіць сумесныя высновы камісіі з расейскіх і латвійскіх гісторыкаў пра “цяжкія пытаньні гісторыі”. Умовай пасьпяховай працы гэтай камісіі ёсьць аднолькавая даступнасьць дакумантаў у архівах. Але Расея закрыла доступ да значнай часткі сваіх архіваў. Нядаўна прэс-сакратар расейскага МЗС Андрэй Несьцярэнка завіў, што Масква ня будзе рабіць дадатковы доступ да сваіх архіваў. Несьцярэнка сказаў: “Для нас гэтае пытаньне (акупацыі) закрытае, і мы не рыхтуемся да яго вяртацца. Любыя афіцыйныя спэкуляцыі Рыгі па гэтаму пытаньню толькі створаць напружаньне ў адносінах паміж Расеяй і Латвіяй”.
Наш камэнтар: Вось як, аказваецца! Для Масквы ганебны пакт з Гітлерам супраць цывілізаванага сьвету – гэта не гісторыя, не аддаленая ў часе падзея. Яны ледзь не вайной пагражаюць, дастаткова толькі піскнуць на гэтую тэму з Прыбалтыкі. Якое тут раскаяньне злачынцы?! Пакуль ня будзе ліквідавана гістарычная недарэчнасьць і будзе існаваць маскоўскі камуна-фашыстоўскі рэйх, народы ня будуць ведаць спакою і трывалага міру.

Юрка Марозаў

***

Румынская газэта “Adevarul”.
23 жніўня 2010 г. Румынская газэта “Adevarul” паведаміла пра сьмерць Гэоргэ Апостала. Некалі вядомаму камуністычнаму лідэру было 97 гадоў. Ён уступіў у кампартыю ў 14-гадовым узросьце. У жніўні 1944 года разам з маладым Чаўшэску сустракаў у прыгарадзе Бухарэста савецкія войскі (апублікаваны здымак групы кіраўніцтва кампартыі Румыніі). На працягу 10 гадоў Апостал быў першым сакратаром румынскай кампартыі. Але ў 1965 годзе зьезд партыі прагаласаваў за Чаўшэску, пачалася новая эра. Апостал застаўся на вышэйшых пасадах. Рэвалюцыю 1989 года ён сустрэў на дыпламатычнай працы.
Наш камэнтар: Без Масквы, Камінтэрна, НКВД, Сталіна і ўсяе гэтай банды кар’ера румынскіх і іншых бальшавікоў была б немагчымай. Не выпадкова яны так прагна сустракалі чырвоную армію. Многія людзі ў Эўропе таксама лічылі, што саветы нясуць ім вызваленьне ад фашызма і віталі іх. Але Масква ўсталявала на “вызваленых” тэрыторыях свае марыянэткавыя рэжымы з такіх, як Апостал і Чаўшэску, і пачала рэалізоўваць сваю антычалавечую палітыку. У Румыніі склалася адна з найбольш змрочных прамаскоўскіх камуністычных дыктатур у Эўропе. Народ паўстаў і скінуў стаўленікаў Масквы ў сьнежні 1989 года.
Цяжка глядзець на брацкія магілы жаўнераў ІІ Сусьветнай вайны ў Румыніі. Яны зарасьлі быльнягом, помнікі пашарпаныя і занядбаныя. У магілах ляжаць тысячы і тысячы беларусаў, якія сапраўды змагаліся не за Сталіна і камуну, а супраць фашыстоўскага ворага народаў. Іх таксама Масква зрабіла закладнікамі сваёй злачыннай палітыкі, якая прынесла народам не вызваленьне, а новае рабства. Адзін фашызм зьмяніў другі фашызм. А расейцы, што езьдзяць цяпер на румынскія пляжы, зьдзіўляюцца: “І за что тут так ненавідят русскіх?”

Алесь Хадасевіч

***

Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung”.
23 жніўня 2010 г. Швайцарская газэта “Neue Zuercher Zeitung” цытавала Лотара дэ Мэзьера, апошняга прэм’ера ГДР. Цяпер ён партыйны дзеяч хрысьціянска-дэмакратычнай партыі. У сувязі з 20-годдзем прыняцьця Народнай палатай ГДР рашэньня далучыць краіну да ФРГ дэ Мэзьер сказаў: “ГДР не была неправавой дзяржавай…”
Наш камэнтар: Многія ў Нямеччыне зьдзіўляюцца такім заявам былых палатнікаў ГДР. А зьдзіўляцца ня трэба. Замест пакараньня за злачынствы, за здушэньне падуладнага народу пад камандай Крамля, яны, аказваецца, робяць камфортныя кар’еры ў ФРГ.
У Беларусі такое будзе немагчыма. Былыя бонзы антыбеларускага рэжыму ня будуць мець палітычнага камфорту. Ім будзе забаронена ўдзельнічаць у палітычных працэсах краіны. Злачынцам няма што рабіць у беларускай палітыцы.

Юрка Марозаў

***

Нідэрляндская газэта “Volkskrant”.
23 жніўня 2010 г. Нідэрляндская газэта “Volkskrant” напісала пра публічны выступ міністра абароны Вялікай Брытаніі Лаема Фокса. Міністар расказаў пра новую кампутарную гульню, у якой гульцы могуць гуляцца ў ролях байцоў Талібана і забіваць брытанскіх жаўнераў. Міністар назваў гэтую гульню “безгустоўнай забавай у час, калі нашы сыны і браты гінуць у Аўганістане”. Прадстаўнік брытанскай фірмы, якая распрацавала сэрыю падобных гульняў, адказаў, што нічога асаблівага ў гэтым няма. Маўляў, хто хоча, можа гуляцца і ў ролях брытанскіх жаўнераў.
Наш камэнтар: У іх у Брытаніі “правы чалавека” і “свабода слова”. Вось як лібэралізм можа вычварыць гэтыя класічныя паняцьці, давесьці іх да абсурда. Улады нават ня могуць забараніць гнюсную гульню, у якую гуляюцца ў асноўным дзеці і маладыя людзі. Ня трэба зьдзіўляцца, што заходні сьвет безабаронны перад імпэтам чужынцаў усіх мясьцяў.

Алесь Хадасевіч

***

Бэльгійская газэта “Le Soire”.
23 жніўня 2010 г. Бэльгійская газэта “Le Soire” апублікавала артыкул, прысьвечаны 55-годдзю з дня адпраўкі Бэльгійскага батальёна на вайну ў Карэю (1950-53). Вайну распачала камуністычная Паўночная Карэя атакай на Паўднёвую Карэю на загад Сталіна. Праз карэйскую вайну прайшлі 3498 бэльгійцаў, 106 зь іх загінулі. Войскі Бэльгіі і іншых краін ваявалі ў Карэі паводле рэзалюцыі ААН, якая кваліфікавала дзеяньні Паўночнай Карэі як “агрэсію”. На здымку – сівыя, але бадзёрыя вэтэраны Бэльгійскага батальёна падчас урачыстасьцяў 2003 года ў гонар 50-годдзя заканчэньня вайны.
Наш камэнтар: Супраць паўднёвакарэйскіх, амэрыканскіх і іншых войскаў антыкамуністычнай кааліцыі ў Карэі ваявалі кітайцы і савецкія. Сярод апошніх былі тысячы беларускіх вайскоўцаў. Ім прысвоілі карэйскія імёны і забаранілі згадваць пра сваё паходжаньне. Яны маўчаць дагэтуль. Карэйская ваенная драма застаецца “чыстым аркушом” беларускай гісторыі. Наперадзе ў гісторыкаў шмат працы для высьвятленьня праўды пра беларусаў на Карэйскай вайне.

Алесь Хадасевіч

***

Польская газэта “Gazeta Wyborcza”.
23 жніўня 2010 г. Польская газэта “Gazeta Wyborcza” пісала пра С. Панамарова з арганізацыі “За Свабоду”, які папрасіў палітычнага прытулку ў Польшчы. Панамароў з Клецка і кажа, што апублікаваў шэраг артыкулаў супраць мясцовых чыноўнікаў. Журналіст Анджэй Пачобут напісаў у апошнім радку свайго рэпартажу пра Панамарова: “Лідэр беларускай апазыцыі Аляксандр Мілінкевіч мае намер падтрымаць у Варшаве просьбу Панамарова аб прытулку”.
Наш камэнтар: Сапраўды, найбольш цікавым ёсьць канцоўка рэпартажу. З лёгкай рукі рэпарцёра падтрымліваецца міф пра “лідэра Мілінкевіча”. Пачобут ня ведае, што Мілінкевіч ёсьць лідэрам маленечкай груповачкі “За Свабоду” (нават ня партыі)? Дзіўнае няведаньне для таго, хто мае абавязак даваць польскаму грамадзтву аб’ектыўную інфармацыю пра падзеі ў суседняй краіне.

Алесь Хадасевіч

***

Славацкая газэта “Novy Cas”.
23 жніўня 2010 г. Славацкая газэта “Novy Cas” паведаміла пра скандал у Нямеччыне. У выданьні комікса для падлеткаў была заўважана карыкатурная выява Гітлера.
Наш камэнтар: У Расеі і Беларусі стаяць помнікі Леніну і нават Сталіну. І няма ніякага скандалу. У шэрагу месцаў нават вучаць дзяцей і падлеткаў любіць гэтых “добрых дзядуляў”…

Алесь Хадасевіч

***

Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes”.
23 жніўня 2010 г. Чэшская газэта “Mlada Fronta Dnes” пісала пра забыты эпізод ІІ Сусьветнай вайны. Лічыцца, што Чэхаславакія паддалася фашыстам бяз бою пасьля рашэньняў Мюнхенскай канфэрэнцыі 1938 г. паміж фашыстоўскімі дзяржавамі і заходнімі дэмакратыямі. Але чэхаславацкія войскі змагаліся супраць наступу ўгорскіх войскаў хаўрусьніка Гітлера Хорці ў Падкарпацкай Русі (цяпер – заходняя Украіна). 12-я дывізія генэрала Алега Сватэка ваявала супраць угорцаў з кастрычніка 1938 па сакавік 1939 года. Нават на працягу некалькіх дзён пасьля таго, калі Гітлер захапіў усю Чэхаславакію і рэспубліка перастала існаваць. Чэшскія гісторыкі расшукваюць магілы герояў, распытваюць мясцовых старых людзей, якія былі сьведкамі падзеяў. Яны падымаюць пытаньне перад грамадзтвам і мінабароны аб неабходнасьці ўсталяваньня помнікаў героям.
Наш камэнтар: Навуковая эліта культурнага народу сумленна выконвае свой грамадзкі абавязак, служыць народнай памяці. Яркі прыклад для нашых гісторыкаў і беларускага грамадзтва.

Алесь Хадасевіч

***

Швэдская газэта “Svenska Dagbladet”.
23 жніўня 2010 г. Швэдская газэта “Svenska Dagbladet” прысьвячае вялікі артыкул бітве пры Марафоне, якая адбылася роўна 2500 гадоў таму (490 г. да н.э.). Вялікае пэрсідскае войска высадзілася непадалёк ад Афінаў, але яго атакавала грэцкае войска. Пэрсы былі разгромлены і панічна ўцяклі на сваіх караблях. У памяць аб гончыку, які коштам свайго жыцьця прынёс у Афіны вестку аб перамозе, у сучасных Алімпійскіх гульнях ёсьць спаборніцтва па бегу на супэрдоўгую адлегласьць у 42 км – “марафонская дыстанцыя”. Газэта падкрэсьлівае думку аб тым, што ў той бітве вырашаўся лёс Эўропы. Калі б перамаглі пэрсы, то эўрапейская цывілізацыя пайшла б іншым шляхам.
Наш камэнтар: Думка цалкам адэкватная. Хаця ў той час не было швэдаў, Швэцыі, а Эўропа мела ў асноўным дагістарычную цывілізацыю, грэкі абаранілі ў няроўным змаганьні будучыню Эўропы. Так як стагоддзямі пазьней беларускі народ і беларускае войска ня раз абаранялі ад маскоўскай арды эўрапейскую цывілізацыю. Пра подзьвіг грэкаў памятаюць нават далёка ад Элады. На жаль, Эўропа забылася пра подзьвіг беларусаў.

Алесь Хадасевіч

24/8/2010 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2010
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024