Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сустрэча на Эльбе, як гэта было

У нямецкім горадзе Таргаў 25 красавіка адбыліся сьвяткаваньні 65-й гадавіны першай сустрэчы войскаў антыгітлерскай кааліцыі, якія наступалі насустрач, адныя з Захаду, другія з Усходу ў баях супраць фашыстаў. У прысутнасьці 20 тысячаў гледачоў была нават наладжана тэатралізаваная дзея ў касьцюмах, з выкарыстаньнем узораў тагачаснай зброі і ваеннай тэхнікі. Луналі сьцягі СССР і ЗША. Статысты шчыра абдымаліся і гукалі радасныя словы. Сярод гледачоў былі нашчадкі тых жаўнераў і афіцэраў, якія ўдзельнічалі ў тых даўніх падзеях.

Гэта была першая сустрэча саюзьнікаў на абломках пераможанай Нямеччыны ўвесну 1945 года. На працягу наступных 10-12 дзён такія сустрэчы адбываліся па ўсім шырокім фронце ў Нямеччыне, Аўстрыі, Чэхіі. Зразумела, што сталінская хунта хацела б не дапусьціць да такой сустрэчы падсавецкіх людзей з людзьмі з дэмакратычных краін. Але пераможцы – гэта быў сапраўды цяжкі матэр’ял для сталінізма і ягонага НКВД. Мільёны мужчын, якія прайшлі праз вайну і заваявалі перамогу, не дазволілі б гэбэшнікам зацугляць сябе вось так адразу. Сталінская кантора зразумела гэта і пастаралася ўзяць стыхійныя праявы радасьці і салідарнасьці пад свой кантроль – але абсалютна безвынікова. Генэралы езьдзілі адзін да аднаго ў госьці, савецкія дарылі заходнім коней, заходнія савецкім джыпы. Афіцэры і жаўнеры наладжвалі банкеты, канцэрты, размаўлялі на розных мовах і цудоўна разумелі адзін аднаго. Была агульная радасьць, агульнае шчасьце і агульная надзея. У асноўным маладыя людзі ўпершыню пасьля бальшавіцкага перавароту 1917-20 гадоў адкрывалі супрацьлеглы сьвет. Найбольш былі ўражаны, зразумела, савецкія вайскоўцы. Бальшыня зь іх ніколі ня тое што не каштавала, але нават і ня бачыла шакаладу, якім частавалі іх амэрыканцы і брытанцы. Жаўнеры паказвалі адзін адному фота сваіх сем’яў і каханых, пілі гарэлку і віно, каштавалі жуйку і кансэрвы, сьпявалі, гаварылі пра мір і сьветлую будучыню.

Ведаючы пра крамлёўскі праект працягу “вызваленчай выправы” да берагоў Ла-Маншу заходняе камандваньне прыклала пэўныя намаганьні дзеля таго, каб у атаку на ўчорашніх саюзьнікаў хацелася ісьці выключна Сталіну з Бэрыям, Жукаву ды зьвяругам з НКВД. Каб франтавыя афіцэры і жаўнеры не хацелі далучацца да ашалелай крамлёўска-лубянскай хеўры. Амэрыканскія і брытанскія вайскоўцы атрымалі адпаведныя інструкцыі на гасьціннасьць і дадатковы паёк для банкетаў. Беларускія вэтэраны распавядалі, як заходнія жаўнеры пачалі паказваць ім паштоўкі з відамі родных гарадоў і задбаных краявідаў роднага краю, як заляцалі іх да сваіх сёстраў.

На працягу прыкладна тыдня гэтага братаньня савецкія жаўнеры сотнямі пачалі перабягаць на заходні бок рысы, што падзялала саюзьнікаў. Некаторыя з батальёнаў страцілі такім чынам да 80% асабовага складу. Людзі не хацелі вяртацца ў сталіншчыну, калгасны прыгон і савецкі маразм. Яны ўжо ўбачылі эўрапейскую цывілізацыю, нягледзячы на разбурэньні вайны, і зразумелі розьніцу паміж “пралетарскім раем” і нармальным жыцьцём.

Напалоханае масавымі ўцёкамі вайскоўцаў, савецкае камісарства пачало рэзка згортваць братаньне і ізаляваць войскі ад саюзьнікаў. У савецкім друку пачалі зьяўляцца прапагандысцкія артыкулы пра “гнілы Захад” і іншае. Масква яшчэ раз убачыла, што яна ні пад якім соўсам ня вытрымлівае нармальнай канкурэнцыі з цывілізаванымі грамадзка-палітычнымі сістэмамі, што адзіным паратункам для яе ёсьць шчыльная ізаляцыя падуладных людзей і народаў і здушэньне любой нефармальнай ініцыятывы грамадзянаў. Пачалася пабудова “жалезнай заслоны” пасярод Эўропы. Гэты дзікі рэжым праіснаваў у “соціалістіческом лагере” да канца 1980-х гадоў і абрынуўся на вачах пакаленьня ўнукаў жаўнераў, якія ў 1945 годзе абдымаліся на берагах Эльбы.

Расейскі гэбізм усімі сіламі спрабуе аднавіць сталінскае “статус-кво”. Ён знайшоў сябе хаўрусьнікаў па гэтай справе ў лібэральнай Эўропе, перш за ўсё ў Нямеччыне. У якасьці першай ахвяры і першага зэка свайго чарговага “лягеру” Масква з Берлінам абралі менавіта беларускі народ, які яны ўсімі спосабамі ізалююць ад цывілізаванага сьвету. Але беларусы, наша моладзь ня хочуць ужо прападаць пад крамлёўскім каўпаком. Наш народ абавязкава разваліць навязаную яму заслону і вернецца ў сям’ю вольных народаў Эўропы.

Валеры Буйвал

27/4/2010 › Навіны, Старонкі гісторыі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024