Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Венская апэрацыя

(Подзьвіг дзядоў. 1939-1945)

У гістарычным цэнтры Вены пасярод невялікага сквэру непадялёк ад Бэльвэдэра стаіць савецкая скульптура. На высокім пастамэнце ўзвышаецца натуршчык у жаўнерскай параднай уніформе. Ён абапіраецца на шчыт, на ягоную галаву надзетая савецкая каска. Абодва згаданых элементы ў кантрасьце з чарнатой пастамэнта і фігуры ярка, нават асьляпляльна зьзяюць золатам. На залатым шчыце буйна вылеплены гэрб СССР. Задумка скульптара і тых, хто стаяў за ім, зразумелая – менавіта СССР абараніў аўстрыякаў ад фашызма. “Сусальны бляск” фрагмэнтаў скульптуры павінен надаваць ёй нейкую іканапісную сьвятасьць ці што. Прызнацца, такога я нідзе больш ня бачыў на месцах прысутнасьці савецкай таталітарнай эстэтыкі. Добра яшчэ, што пад гэтым нечым няма магіл загінуўшых жаўнераў.

Пра баі апошніх дзён вайны ў Аўстрыі па-мастацку распавёў нам Васіль Быкаў, які маладым афіцэрам сустрэў мір менавіта тут. Беларускі пісьменьнік не забыўся пра зьверствы СМЕРШа, дзялкі якога гвалцілі і забівалі беларускіх дзяўчат, што апынуліся ў Аўстрыі на прымусовых працах. За гэта, за ўсю праўду пра тую вайну бальшавіцкая хеўра і яе афіцыёз люта ненавідзелі і ненавідзяць дагэтуль нашага вялікага пісьменьніка.

Мне шмат жаўнерскай праўды пра вайну распавёў дзядзька Дзьмітры. Пра тое, як камандзёр батальёна пасылаў іх у атаку, а сам сядзеў у дзоце. Калі засталося зусім няшмат людзей, Дзьмітры, — малады афіцэр, — зайшоў у дзот і пачаў спрачацца з крыважэрным “героям”. Нейкі жаўнер зазірнуў у дзьверы і паклікаў яго да тэлефона. Калі дзядзька бег да апарата, то пачуў моцны выбух за плячыма. Жаўнеры кінулі ў дзот зьвязку гранатаў. СМЕРШ і іншыя так і не даведаліся, што адбылося.

Так пачыналася ў сярэдзіне сакавіка 1945 года Венская апэрацыя. Па дарозе на Вену савецкія войскі выбілі немцаў з шэрагу ўгорскіх гарадоў. Немцы адбіваліся адчайна, але ўгорская армія разбягалася і масава здавалася. Былі вызвалены ад немцаў таксама славацкія гарады і сталіца Браціслава. 29 сакавіка войскі генэрала Талбухіна ўвайшлі на тэрыторыю Аўстрыі і наблізіліся да Вены. Аўстрыйскую сталіцу (Аўстрыя была абвешчана Гітлерам часткай Вялікай Нямеччыны) абараняла 6 танкавая армія СС і шмат іншых частак. Паўсюль былі пабудаваны ўмацаваньні і барыкады, якія абаранялі часткі Фольксштурма (апалчэньня) і падлеткі з гітлер-югенда.

Пачаліся баі за вялікі горад. Залатыя каскі і залатыя шчыты – гэта цемрашальская хлусьня савецкай эстэтыкі. Гэта ў немцаў, брытанцаў і амэрыканцаў было забаронена зьяўляцца на лініі агню без каскі. Чырвонаармейцам касак не давалі. Людзей было так шмат, яны гінулі так хутка, што савецкая ваенная машына не лічыла патрэбным прыкрываць іхныя галовы. Дзядзька Дзьмітры ўспамінаў баі за Вену. Як яны падчас вулічных атакаў забягалі ў разьбітыя крамы, сьцягвалі з сябе брудныя, забітыя вошамі гімнасьцёркі, выкідалі іх і нацягвалі на сябе любую адзёжу, якая трапляла пад рукі. На галовах жаўнераў былі шапкі-ушанкі, ніякой сталі або золата. Праблемай былі ня толькі нямецкія абаронцы. З разьбітых клетак венскага заапарку па ўсім горадзе разбегліся экзатычныя жывёліны. Галодныя львы і тыгры кідаліся на людзей. Іх забівалі аўтаматнымі чэргамі.

Адчувалася, аднак, што аўстрыйскія немцы ня хочуць больш ваяваць за гітлерскі рэйх і падзьвяргаць сваю сталіцу небясьпецы разбурэньня. Актывізавалася камуністычнае і хрысьціянска-дэмакратычнае падпольле, якое аказвала дапамогу наступаючым войскам. Група афіцэраў-аўстрыйцаў пад кіраўніцтвам маёра Карла Сокала наладзіла кантакт з штабам генэрала Талбухіна. Паўсюль аўстрыйскія вайскоўцы патрабавалі ў нямецкага камандваньня абвясьціць Вену “вольным горадам” і здаць горад. Немцы раскрылі афіцэрскую арганізацыю патрыётаў і траіх яе сяброў публічна павесілі на вулічных ліхтарах. 13 красавіка пасьля цяжкіх баёў Вена цалкам перайшла ў рукі пераможцаў.

Драма аўстрыйскага народу яшчэ ня скончылася. У 1938 годзе Аўстрыя стала першай ахвярай гітлерскага экспансіянізму. Хаця абсалютная большасьць аўстрыйскага грамадзтва зусім не лічыла сябе ахвярай. Натоўпы людзей сустракалі з кветкамі і крыкамі “Хайль!” часткі вэрмахта і самога Гітлера, які трыюмфальна прыехаў на радзіму. Венцы і іншыя спадзяваліся разам з немцамі пераадолець балючы постімпэрскі сіндром, на які яны захварэлі пасьля паразы ў І Сусьветнай вайне і распаду сваёй імпэрыі. Далучэньне (па-нямецку Аншлюс) да гітлерскага рэйху дорага каштавала аўстрыйскаму народу, які вельмі моцна пацярпеў ад вайны. Да 1955 г. на палове тэрыторыі Аўстрыі і самой Вены стаялі акупацыйныя савецкія войскі. Краіна нейкім цудам не зрабілася “сацыялістычнай дэмакратыяй”. Гэта ёсьць вялікі ўрок для ўсіх народаў, якія (наш, напрыклад) крымінальныя авантурысты завабліваюць-заганяюць у чужынскі “аншлюс”.

Валеры Буйвал

15/4/2010 › Навіны, Старонкі гісторыі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2010
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь