Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сяргей Навумчык: ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ. Перамога тых, хто быў з ідэяй

Гэта была найбольшая палітычная перамога ў гісторыі Беларусі двух апошніх стагодздзяў, паўтарыць якую ўжо нікому ня ўдасца – бо, спадзяюся, краіна ўжо ніколі ня страціць Незалежнасьці. Далей...

28/8/2009 › Навіны

 


Зянон ПАЗЬНЯК: ДЗЕНЬ НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ

Жнівень – фатальны месяц для расейскай палітыкі. Бальшыня міжнародных і ўнутраных злачынстваў Расеі былі зробленыя ў жніўні. Але для беларусаў жнівень якраз добры месяц, бо тое, што расейцу сьмерць, беларусу — воля. Далей...

25/8/2009 › Навіны

 


Чужое войска ў Беларусі – небясьпека вайны

(Заява)

Дзеяньні і заканадаўчыя ініцыятывы цяперашняй расейскай ўлады — эскалацыя напружанасьці на Каўказе, непасыланьне амбасадара на Украіну, агрэсіўны ліст Д. Мядзьведзева прэзыдэнту Украіны В. Юшчанку, антыпраўнае абгрунтаваньне магчымасьці ўвядзеньня расейскага войска на чужую тэрыторыю – усё гэта прымушае нас яшчэ раз засяродзіць увагу на антыканстытуцыйным рашэньні рэжыму Лукашэнкі пра правядзеньне расейскіх вайсковых манеўраў на Беларусі (“Захад-2009”), якія намечаныя на канец верасьня. Далей...

21/8/2009 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ЖНІВЕНЬСКІ КАМЭНТАР

(ВЫСТУП на жнівеньскім Сойме БНФ і
Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі –БНФ)

За гэты месяц-ліпень, што мінуў, цяжка знайсьці і адзначыць якую-небудзь станоўчую зьяву ў нашым палітычным і грамадзкім жыцьці. Такіх падзеяў няма ўжо даўно. Бальшыня таго, што адбываецца, ідзе на пагаршэньне. Адзначаецца паўсюдны наступ антыбеларускай рэакцыі у войску, эканоміцы, гандлі, грамадзкіх і палітычных арганізацыях. Ставяцца старыя спэктаклі пагарэлага тэатра кшталту “Пастанова 991”, здалася ў палон КГБ (нават бяз супраціву) арганізацыя “Бацькаўшчына,” прамаўляюцца фразы 30-40-гадовай даўніны, людзей гнояць у турмах, зьневажаюць за мову, у палітыцы лгуць і “абкурываюць” старую Эўропу. Далей...

11/8/2009 › Навіны

 


Разгортваньне крызісу

(Жнівеньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ)

9 жніўня сёлета ў Менску адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў выступ сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ – “Жнівеньскі камэнтар” (публікуецца). Далей...

11/8/2009 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2009
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь