Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
(Заява) Мы вітаем ідэю “Усходняга партнёрства” і выказваем прызнаньне Эўразьвязу за ўключэньне ў гэтую праграму Рэспублікі Беларусь. Мы разумеем важнасьць агульных задачаў, якімі кіруецца Эўразьвяз, прапануючы новы падыход у дачыненьні да антыдэмакратычнага рэжыму Лукашэнкі, які мэтанакіравана зьнішчае грамадзянскую супольнасьць у Беларусі. Мы лічым, аднак, што забесьпячэньне правоў грамадзянскай супольнасьці і кожнага чалавека павінна стаць ўмовай дачыненьняў з аўтарытарнай уладай Аляксандра Лукашэнкі і мусіць быць адзначаная ў пратакольнай частцы партнёрства. Удзел грамадзянскай супольнасьці ва “Усходнім партнёрстве” стане гарантыяй пазытыўных крокаў, будзе ствараць магчымасьці станоўчага выбару для існуючай улады. Бяз гэтага ўдзелу Партнёрства не асягне станоўчых вынікаў і будзе скарыстана антыдэмакратычным рэжымам для апраўданьня сваёй разбуральнай дзейнасьці. Мы засяроджваем увагу на антыкультурным характары рэжыму Лукашэнкі. Побач з разбурэньнем грамадзкай дзейнасьці і зламаньнем правоў чалавека гэты рэжым метадычна зьнішчае беларускую культуру, адукацыю і творчасьць, нацыянальную гістарычную навуку, а паўсюдную русіфікацыю зрабіў галоўнай асновай сваёй антыкультурнай палітыкі. Культура ў сучасным сьвеце становіцца адным з галоўных чыньнікаў суверэнітэту. Русіфікацыя і зьнішчэньне культуры павялічвае адмоўны ўплыў праімпэрскіх колаў расейскай палітыкі на Беларусі. У прыярытэтных накірунках дзейнасьці “Усходняга партнёрства” мы хацелі б бачыць дапамогу па зьберажэньні беларускай культуры ад сістэматычнага вынішчэньня антыбеларускім рэжымам. Мы прапануем да тых пяці пазыцыяў, вылучаных з 12-ці патрабаваньняў Эўразьвязу да ўлады ў Беларусі, дадаць шосты пункт аб забесьпячэньні свабоднага разьвіцьця беларускай культуры, адукацыі і творчасьці. Мы лічым, што прыярытэтнымі накірункамі супрацоўніцтва ў галіне эканомікі маглі б стаць энэргетыка і дыверсіфікацыя паставак энэргетычных рэсурсаў, менавіта – інвестыцыі ў праектную і тэхналягічную дзейнасьць па транспартыроўцы энэргетычных рэсурсаў (нафты, газу, электрычнасьці). Лічым неабходным таксама скасаваньне ўсіх перашкодаў з боку ўлады ў галіне доступу насельніцтва да інфармацыі і культурна-асьветніцкіх праектаў. Спрашчэньне візавага рэжыму і зьмяншэньне коштаў за візы для грамадзянаў Беларусі спрыяла б узаемаабмену думак і разуменьню дэмакратычнага ладу жыцьця. Мы хацелі б прыцягнуць увагу палітыкаў Эўразьвязу да сігналаў аб выпрацоўцы сумеснай стратэгіі Лукашэнкам і яго ўсходнімі саюзьнікамі ў дачыненьні да “Усходняга партнёрства.” На наш погляд, калі недаацаніць гэты чыньнік і не падключыць да праграмы “Усходняга партнёрства” ўсіх сілаў Рэспублікі Беларусь (уключна з эміграцыяй), то пэрспэктывы Партнёрства ў Беларусі могуць не разьвіцца, або спыніцца (што найгорш) на ўзроўні фактычнага прызнаньня і легітымізацыі недэмакратычнага рэжыму. Адчуваючы адказнасьць за наш народ, мы зацікаўленыя ў жыцьцяздольнасьці партнёрскай праграмы. Мы спадзяемся, што наша пазыцыя будзе пачута і падтрымана ініцыятарамі і ўсімі ўдзельнікамі “Усходняга партнёрства.” 6 траўня 2009 г. Прага. 5/5/2009 › Навіны |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
Беларуская Салідарнасьць // 20002024 |