Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Спыніць хімічную атаку расейскай фірмы на Менск

“Беларуская Салідарнасьць” публікуе інфармацыйны матэрыял па справе змаганьня жыхароў Пухавіцкага раёну супраць будаўніцтва расейскай фірмай заводу ядахімікатаў, які паступіў на наш адрас. Матэрыял варты для азнаямленьня беларускай грамадзкасці.

Паважаныя беларусы!
Жыхары Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці, што жывуць у г.п. Сьвіслач, п. Дружны, г. п. Рудзенск, вёсаках: Дукоры, Капейнае, Дрычын, Новае Сяло ды іншых, змагаюцца супраць будаўніцтва заводу па вырабу ядахімікатаў расейскай фірмай “Август”.

Пасёлак Дружны, ў якім фірма пачала будаваць завод ядахімікатаў, знаходзіцца на адлегласьці дваццаці кілёмэтраў ад Менскай кальцавой дарогі. Тэрыторыя вакол пасёлку Дружны шчыльна заселеная, акрамя населеных пунктаў (пасёлкаў і вёсак), тут шмат дачных кааператываў .

Завод па вырабу ядахімікатаў з’яўляецца вытворчасьцю першай катэгорыі небясьпекі. Ён ня можа будавацца ў густанаселеных раёнах, тым больш каля вялікіх гарадоў.
Прыкладам можа быць сама фірма “Август”. Яе офіс знаходзіцца ў Маскве, а завод ядахімікатаў ёй дазволілі разьмясьціць у Чувашыі, ў зоне савецкіх ГУЛАГаў. Не далі ёй пабудаваць завод ні ў Маскоўскай вобласьці, ні ў малазаселенай Смаленшчыне,
А ў Беларусі, значыць, можна будаваць у самым густанаселеным рэгіёне? Спачатку фірма спрабавала разьмясьціць гэты завод у Менскім мікрараёне Шабаны. Падключыліся вучоныя Нацыянальнай акадэміі навук, далі адмоўнае заключэньне, далі адмоўную характарыстыку фірме “Август”, як несумленнай фірме, і чыноўнікі пабаяліся пайсьці на парушэньне. Не далі дабро на будаўніцтва ў мікрараёне Шабаны. (Заключэньне вучоных дадаецца)

Цяпер, бачыце, пляцоўку для заводу ядахімікатаў адвялі ў пасёлку “Дружны”.
Расейская фірма “знайшла” спэцыялістаў у Міністэрстве аховы прыроды, якія па справаздачнай экалягічнай запісцы, распрацаванай фірмай, правялі экалягічную “экспэртызу” і далі дазвол на будаўніцтва. Экспэртызу праводзіла галоўны спэцыяліст Г.М.Кошкіна. Экспэртнае заключэньне падпісалі таксама начальнік спецінспекцыі дзяржаўнай экалягічнай экспэртызы праектаў Мінпрыроды А.А.Андрэеў і галоўны спэцыяліст аддзела дзяржаўнай экалягічнай экспэртызы праектаў прамысловага будаўніцтва В.В.Каваленка.

Расейская фірма і мясцовыя “папіхачы” робяць усе , каб прапіхнуць будаўніцтва небясьпечнага заводу ядахімікатаў каля Менску.

Фірма выпускае каля сарака ядахімікатаў, а ў праекце для завода ў п. Дружны паказала толькі шэсьць, каб занізіць паказьнікі шкоднай нагрузкі на асяроддзе. Фірма мае ўласнае канструктарскае бюро і вядзе распрацоўкі розных ядахімікатаў. Кіраўніцтва фірмы расказвае, што найбольш небясьпечныя кампанэнты яна закупляе ў іншых краінах.

Трэба разумець, што маючы ўласнае КБ, яна будзе весьці распрацоўкі ўсіх кампанэнтаў і наладжваць іх вытворчасьць. Як кажуць, “пусьці толькі ў хату”. На праўдзівасьць і сумленьне расейскай фірмы разьлічваць нельга. Пра “сумленнасьць” расейскага бізнэсу вядома ўсяму сьвету.

Фірма арганізавала, як цяпер гавораць “піар”. Тут табе і забесьпячэньне чысьціні навакольля і ажно 250 рабочых месцаў з “супэрзаробкам” у 500 даляраў і сацыяльны пакет для работнікаў і інш. Фірма раскашэлілася і запрасіла менскіх журналістаў у Чувашскую глыбінку на свой завод, і яны ўжо ў газэтах пішуць, як там, у чувашскіх Вурнарах добра. Нават туды прыязджаюць жыць і папраўляюць сваё здароўе (“Беларуская ніва” за 25 сакавіка 2008 г.)

Трэба задацца пытаньнем, чаму расейцы так шчэмяцца са сваімі ядамі ў Менск? Лічым, што ім трэба прэцэдэнт. Калі гэта ім удасца, то на Беларусь пасунуцца іншыя брудныя і небясьпечныя вытворчасьці. Расейцы (саюзьнічкі і дружбаны) ператвораць Беларусь ў сьметніцу і адстойнік.

Такім чынам справа, якую вядуць жыхары Пухавіцкага раёну ў абарону свайго здароўя, тычыцца ўсіх жыхароў Менску і Беларусі.

Нельга дапусьціць будаўніцтва заводу ядахімікатаў расейскай фірмай “Август” нідзе ў Беларусі.

“Беларуская Салідарнасьць”

zak-nan-1.jpg zak-nan-2.jpg zak-nan-3.jpg zak-nan-4.jpg zak-nan-5.jpg

12/5/2008 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Травень 2008
П А С Ч П С Н
« Кра   Чэр »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь