Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прэс-рэліз (люты 2008 г.)

Расейскія СМІ паведамілі 1 лютага, што “прыхільнікі М. Касьянава адмовіліся ад правядзеньня “Марша несогласных” у Маскве 10 лютага”.
Касьянаўцы вырашылі правесьці свой “марш” пазьней. Яны зьбіраюцца выйсьці на вуліцы імпэрскай сталіцы з арыгінальнымі (трэба прызнаць) плякатамі: “Касьянов-2008 – борьба продолжается”, “Выборам бойкот!”, “Нет преемнику!” Зрабіла сваю заяву і “аб’яднаная апазыцыя” (“Другая Россія” пад лідэрствам “адзінага лідэра” Г. Каспарава. Гэтыя прызначылі свой “марш” у Маскве на 3 сакавіка – роўна за дзень да пачатку прэзыдэнцкіх выбараў. Іхныя плякаты яшчэ больш арыгінальныя: “Долой самодержавие и престолонаследие!”, “Вся власть Учредительному Собранию”!, “Лжедимитрия – вон из Кремля!” Павышаная арыгінальнасьць прыўрочана да гадавіны падзеяў лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. (3 сакавіка 1917 г.). Нават павярхоўны назіральнік расейскіх падзеяў без акуляраў бачыць запраграмаваную абсурднасьць псэўдаапазыцыйнага шоў. Зразумела, што любыя байкоты і любыя ілжэдзімітрыі ня маюць ніякага сэнсу за некалькі дзён і тым больш за адзін дзень да пачатку крамлёўскага выбарчага шоў. Шумець пра “самодержавіе” ужо будзе позна. Ясна прачытваецца таксама стылёвая роднаснасьць маскоўскіх падстаўных з падстаўнымі ў РБ. Блытаніна з Касьянавым і Каспаравым вельмі нагадвае блытаніну мясцовай публічкі – мілінкевічаў-вінцучкоў і лебедько (які раптам заявіў пра байкот за пару дзён да выбараў), а яшчэ раней блытаніну Домаша, якога раптам замянілі Ганчарыкам. І там, і ў нашай краіне ўся гэтая псэўдаапазыцыйная мітусьня кіравалася і кіруецца з рэжымнага цэнтру, а яе мэтай ёсьць дэзарыентацыя грамадзтва і “элегантная перамога” антынароднага рэжыма.

Расейскія ўлады доўгі час хавалі жудасную інфармацыю з расейскай правінцыі (“где шум берёз и Русью пахнет…”). Инфармацыя ўрэшце паступіла ў сеціва (газэты і тэлеканалы, занятыя перадвыбарчымі “посьпехамі краіны”, гэтага “не заўважылі”) 6 лютага. Малады чалавек Аляксей Дзянісаў ішоў праз цэнтральную плошчу горада Кальчугіна Уладзімірскай вобласьці 1 студзеня сёлета. Ён убачыў, як пасярод плошчы група пьяных малойцаў блюзьнерыць на помніку ахвярам вайны 1941-45 гг. Дзянісаў зрабіў ім заўвагу. Чацьвёра грамілаў накінуліся на яго і пачалі па-зьверску зьбіваць. Зьнявечанае цела яшчэ жывога чалавека яны кінулі проста на полымя “вечнага агню” згаданага помніка. Абуглены труп даволі доўга праляжаў на гэтым месцы, хаця літаральна ў 50 мэтрах ад помніка знаходзіцца будынак мясцовай адміністрацыі, а крыху далей аддзяленьне міліцыі. Ня менш кашмарным быў і наступны дзень пасьля трагедыі. Кветкі на месца пакутніцкай сьмерці маладзёна прынесла толькі сямья ахвяры. Жыхары горада масава праігнаравалі змрочную падзею. Мабыць, працягвалі сьвяткаваць новы год. Хаця як паведамляюць мясцовыя крыніцы, цэнтральная плошча даўно лічыцца жыхарамі Кальчугіна “праклятым месцам”, дзе ўвесь час адбываюцца нейкія жудасныя падзеі. Мяркуем, аднак, што справа тут не ў містыцы або нячыстай сіле. Проста невялікі горад (як і безьліч іншых паселішчаў па ўсёй імпэрыі) знаходзіцца ў абсалютнай уладзе крымінальных бандаў, якія ўпэўнены ў сваёй беспакаранасьці, бо даўно зрасьліся са структурамі ўлады.

Днямі беларускія падарожнікі вярнуліся з Бэльгіі. З Антвэрпэна яны прывезьлі вельмі цікавы дакумант: аб’яву, распаўсюджаную па ўсім горадзе амбасадай Расеі ў Бэльгіі. Цытуем аб’яву ў арыгінале:
“22 февраля 2008 года состоится очередное заседание Координационного совета ассоциации соотечественников.
Заседание состоится в Антверпене, в офисе Платфомы Солидарность в здании ACV по адресу: Nationalestraat 111, 2000 Antwerpen.
Начало заседания в 17.00
Повестка дня:
1. Информация Посла России о Программе и проектах поддержки соотечественников в 2008 году.
2. Проведение совместных мероприятий, посвящённых Дню Победы.
3. Организация и проведение семейного конкурса по интеграции к Году семьи.
4. Сбор средств для установки памятника Д. Ганину в Эстонии.
5. Создание реестра организаций соотечественников в Бельгии.
6. Обсуждение предложений по внесению изменений в законодательство Российской Федерации о соотечественниках и предложений к проекту новой трёхлетней программы работы с соотечественниками.
7. Разное.
Как всегда, на заседания Координационного совета приглашаются не только руководители организаций соотечественников, но и все желающие, заинтересованные в участии в совместных проектах, способные и готовые внести свои идеи и проекты, направленные на улучшение положения соотечественников, их консолидацию, социальную и трудовую интеграцию, защиту их прав, повышение престижа русского языка, культуры и искусства.
Желающим принять участие в заседании необходимо зарегистрироваться в оргкомитете по телефонам:
03/2201448 или 03/2201449, или по GSM: 0484/100830 – Матюшина Галина”.

Увагу беларусаў прыцягнула згаданае прозьвішча рэгістратаршы расейскага аргкамітэта. Г. Мацюшына акрамя гэтай пасады ў структурах каля расейскай амбасады зьяўляецца таксама прадстаўніком у Бэльгіі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі (старшыня – усім вядомы А. Лебедько). Прадстаўніца АГП Мацюшына “плённа працуе на русской ніве” пад камандай гэбоўскай амбасады Масквы ня горш за свайго партыйнага начальніка. Яна “актыўна мабілізуе” і беларусаў, што жывуць у Бэльгіі, на “зашчіту іх прав, повышеніе престіжа русского языка, культуры і іскусства”. А таксама зьбірае зь іх грошы на помнік расейскаму крымінальніку Д. Ганіну. Нагадаем, што гэтага 20-гадовага расейца забілі нажом такія ж расейскія крымінальнікі ў ноч на 27 красавіка 2007 г. Тады некалькі сотняў “русскіх ребят” наладзілі пагром муніцыпальнай маёмасьці і публічных будынкаў у цэнтры Таліна. Цяпер у расейскіх шавіністаў і іхных паслугачоў з АГП ёсьць “свой святой”.

11 лютага маці дзяцей, забітых расейскімі эсэсаўцамі ў Беслане ў 2004 г., выклікалі “на тлумачэньні” у пракуратуру. Актывісткі арганізацыі “Голас Беслана” Эла Кесаева, Сьвятлана Маргіева і Эмілія Бзарава абвінавачваюцца пракуратурай у тым, што падчас судовага паседжаньня ў студзені яны “зьбілі сем судовых прыставаў і суддзю”. Нагадаем, што яшчэ летась пракуратура абвясьціла арганізацыю маці “Голас Беслана” “экстрэмісцкай арганізацыяй” і забараніла яе. Але змагарныя жанчыны не здаюцца. Яны абвінавачваюць расейскае дзяржаўнае і ваеннае кіраўніцтва, а таксама асабіста Пуціна ў забойстве іхных дзяцей.

Гарадзкая рада Кіева прыняла рашэньне аб перайменаваньні некалькіх вуліцаў ва ўкраінскай сталіцы. Вуліцы будуць названы імёнамі вялікіх змагароў за незалежную Украіну Сэмэна Пятлюры, Рамана Шухэвіча і Яўгена Канавальца. Маскву і прамаскоўскую публіку на Украіне гэты факт прымушае калаціцца ад “возмушченія”.

10 лютага пачалося “перадвыбарчае гуканьне” з боку прамаскоўскай псэўдаапазыцыі. Падстаўныя дзеячыкі (вінцучкі-лебедько і іншыя, пра каторых ўсе неяк ужо забыліся) галасавалі за кандыдатаў на рэжымныя выбары ў “палаткі”, што маюць адбыцца ўвосень сёлета. Абралі 50 “кандыдатаў”, абяцаюць прызначыць яшчэ большую колькасьць. Найбольш іранічна пракамэнтавала гэты фарс інтэрнэт-старонка tut.by, даўшы інфармацыю пад тытулам “Назначены кандидаты, которые не попадут в парламент”. З падстаўных усе сьмяюцца, але тыя не зважаюць на сьмех і шыхтом рвуцца на рэжымны выбарчы фарс. Яны спадзяюцца, што немцы і Масква падкінуць ім грошай дзеля стварэньня імітацыйнага шумавіньня з крыкамі “іді і скажі своё НЕТ”. У чарговы раз падстаўныя зьбіраюцца завесьці беларусаў у тупік і зарабіць на гэтым. Няўжо людзі паслухаюць іх?

А ўжо 12 лютага ў “выбарчую атаку” пайшоў непараўнальны “адзіны лідэр” Мілінкевіч. Цікава, сам рэжым яшчэ нават не пракукарэкаў пра маючыя адбыцца выбары, а гэтыя ўжо выхапілі з похвы свае кардонныя шабэлькі і пачалі махаць імі над галовамі нашых людзей. Ды гукаць: “Товарішчі, все на выборы! Проголосуем за демократіческіх кандідатов! Ні шагу назад!” Дэкарацыі псэўдаапазыцыйнага шоў таксама зьляпаны з кардона. Мілінкевіч наладзіў сваё шоў пад гмахам Першамайскага райвыканкама сталіцы (яго, маўляў, туды не пусьцілі). Радыё Свабода апэратыўна засьвяцілася рэпартажам з гэтай пустышкі, якую з помпай назвала “сустрэчай з выбаршчыкамі і пачаткам паездак Мілінкевіча па краіне”. Жульніцкі падман беларусаў сумеснымі намаганьнямі антыбеларускага рэжыму і прамаскоўскай псэўдаапазыцыі, падобна, набірае абароты.

17 лютага група сяброў Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ накіравалася ў Смаленск. Бальшыня зь іх упершыню наведала горад беларускай гісторыі і славы. Храмы 12-16 стагоддзяў, велічныя муры крэпасьці на высокіх смаленскіх пагорках уразілі беларусаў. На васямнаццатым кілёмэтры смаленскай шашы знаходзіцца месца пакутніцтва – Катынь. Забіваць нявінных людзей тут пачало НКВД яшчэ ў 1930-я гады (дзяржаўныя камісіі назвалі 10 тысячаў ахвяраў). А ў 1940 годзе лубянскія каты расстралялі ў катынскім лесе больш за чатыры тысячы ваеннапалонных: афіцэраў Войска Польскага, а таксама службоўцаў польскай паліцыі і ўраднікаў. Сярод ахвяраў было шмат беларусаў, якія былі мабілізаваны ў Войска Польскае і змагаліся супраць нямецкага нашэсьця. Калі яны патрапілі ў савецкі палон (пасьля 17 верасьня 1939 г.), то Крэмль загадаў зьнішчыць палонных. Беларускія патрыёты пад Бел-Чырвона-Белым Сьцягам наведалі мэмарыял і ўсклалі вянок на магілах ахвяраў. На вянку надпіс “Памяці ахвяраў сталінскага тэрору ад Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ”.

6-18 лютага ў менскім Палацы мастацтва адбылася выстава твораў выдатнага беларускага мастака-графіка Яўгена Шатохіна, прысьвечаная ягонаму 60-годдзю. Гледачы пазнаёміліся з малюнкамі і акварэлямі, у якіх мастак прадэманстраваў сваё майстэрства: лёгкасьць штрыха, гармонію колераў, шчырую любоў да людзей і прыроды. Краявіды, партрэты, сюжэтныя кампазіцыі спадара Яўгена – яркі ўнёсак у нацыянальную культуру. На адкрыцьці выставы прысутнічалі вучні мастака, якіх ён накіраваў на творчы шлях у родным Пінску. Прагучалі ўспаміны і шчырыя пажаданьні. Людзі гаварылі пра патрыятычную пазіцыю мастака. З першых дзён існаваньня Беларускага Народнага Фронту Яўген Шатохін уступіў у змаганьне за Бацькаўшчыну. Цяпер ён актыўна працуе як кіраўнік Пінскай гарадзкой арганізацыі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ.

У Маскве прагучаў чарговы стрэл. Афіцыйна гавораць пра самагубства. У цэнтры падзеі – чарговы “слуга царю, отец солдатам” генэрал-палкоўнік Уласаў. У мінабароне РФ ён займаў пасаду начальніка галоўнага кватэрна-эксплуатацыйнага ўпраўленьня. Зразумела, вельмі няпыльная і ў той жа час баявая адзінка. Родіна ацаніла подзьвігі нястомнага кватэрмайстра. У апошнія (пуцінскія) гады яму прысвоілі званьні “Заслуженный строітель” і “Почётный строітель”, а таксама прэмію імя Жукава “за выдающийся вклад в укрепление обороноспособности РФ”. І вось такая “няўвязачка” выйшла, ня стала героя-будаўніка. Журналісты яшчэ не дакапаліся да сапраўдных прычынаў дзіўнага самагубства. Але становіцца ўсё больш зразумелым, што выбарчае шоў патрабуе пэўных матэр’ялаў на папулярную тэму карупцыі і тэрарызму, каб крыху паддаць пары расейскаму грамадзтву. А ў Барнауле мясцовае ФСБ раскрыла справу падрыхтоўкі бомбавага замаху на пуцінскага крон-прынца Медведева. Бомбу знайшлі і абясшкодзілі. Трагікамэдыя працягваецца.

Брытанскія журналісты 25 лютага бралі інтэрвію ў прэзыдэнта Эстоніі Томаса Хэндрыка Ільвэса. Як прынята ў “падкаваных” заходнікаў, яны спыталіся ў яго таксама “о самом главном”: чаму прэзыдэнт не размаўляе публічна па-расейску. Маўляў, чвэрць насельніцтва Эстоніі – гэта расейцы… Прэзыдэнт нагадаў ім, што расейцаў прывезьлі на эстонскую зямлю пасьля Другой сусьветнай вайны. А таксама што (цытуем), “размаўляць па-расейску – гэта значыць прыняць савецкую акупацыю”. Брытанскія журналісты не сунімаліся і патрабавалі, каб ён сказаў нешта па-расейску. Прэзыдэнт спакойна, па-эстонску адказаў: “Гэта тупіковая тэма. Я не хачу яе абмяркоўваць”. І дадаў, што паміж Расеяй і незалежнымі дзяржавамі застаюцца напружаныя адносіны, таму што Расея спрабуе распаўсюдзіць там свой уплыў. Падала голас і ААН (міжнародная арганізацыя, у апошні пэрыяд больш вядомая сваімі карупцыйнымі скандаламі з удзелам гэбоўскай агентуры). Прадстаўнік ААН Дуду Дзэн заявіў: “Расейшчына магла б стаць другой дзяржаўнай мовай Эстоніі і быць мастом паміж абшчынамі”. Бачна, што брытанцаў нічаму не навучылі апошнія заклікі прыняцьця шарыяту ў іхнай кансэрватыўнай краіне. А вось таварышу Дуду можна было б нагадаць, што пакуль ягоны клан сядзеў на пальмах, у Эстоніі разьвівалася высокая нацыянальная культура. І лепш бы Дуду маўчаў са сваім “ой, ду-ду…”
У лютым расейскія тэлеканалы дэманстравалі шэраг дакумэнтальных фільмаў пра “замечательных людей”. Сярод іншага паказалі стужку і пра сапраўды выдатную асобу – фізіёлага і псіхіятра Уладзіміра Бехцерава. Гэтая асоба на працягу савецкіх дзесяцігоддзяў неяк заціралася ў памяці, асабліва ў параўнаньні з сучасьнікам і калегам – акадэмікам Паўлавым. Аўтары фільма даволі пасьлядоўна распавялі пра лёс і навуковую дзейнасьць Бехцерава. Толькі вось чамусьці забыліся паведаміць пра працу навукоўца з адным пацыентам. У 1927 г. Бехцераву паказалі Сталіна. Пасьля правядзеньня лекарскага агляду ён сеў за стол і спакойна напісаў дыягназ: “Шызафрэнія…” Праз некалькі дзён вялікі навуковец раптоўна памёр. Ужо тады людзі і калегі казалі, што яго забілі “славные органы”. Дарэчы, аб “органах”. Маскоўскія кінематаграфісты “забыліся” паведаміць пра абставіны сьмерці Бехцерава, але не забыліся пра “сёньняшні дзень бехцераўскай псіхіятрыі”. А выглядала гэта вось як… На экране зьявілася фіззаля аднаго з цэнтраў спэцназу ФСБ. Малойцы дэманстравалі прыёмы і прыёмчыкі. А потым на маты выйшаў “старшой”, заклаў рукі ззаду і пачаў круціць бёдрамі. Пры гэтым ён, як удаў, углядаўся ў маладзейшых апэроў, што палезьлі на яго з нажамі і палкамі. У выніку ёгаўскай маніпуляцыі ўсе восем ворагаў паваліліся пад ногі супэрмэна. Голас за кадрам тлумачыў, што “ФСБ прымяняе класічныя напрацоўкі псіхатэрапіі”. Адзін з тых, што паваліліся “от одного взгляда”, казаў у тэлекамэру: “Это было, как удар какой-то неизвестной силы…” Стала зразумелым, навошта быў накручаны і паказаны рэдкі апошнім часам расейскі фільм пра сапраўднага чалавека і навукоўца. Гледачы павінны былі запомніць фінальную інфармацыю пра чарговую форму лубянскага шапказакідальніцтва. Але апусьцілася кантора да грубай фальшыўкі. Калі б сапраўды быў такі супэрспосаб, то ня трэба было б гнаць на штурм Грознага цемру артылерыі, самалётаў і танкаў. Выйшла б невялічкая групоўка “старшых”, пакруціла б бёдрамі з закладзенымі назад рукамі – і чачэнскія партызаны масава упалі б на калені… Можа Патрушаў са сваімі янычарамі і праўда верыць у свае ж байкі?

28 лютага расейскія тэлеканалы паказалі “сапраўдную драму”. Яны зноў “о русском языке”. Гэтым разам ва Украіне. Паводле закону, на тэрыторыі дзяржавы ўся кінапрадукцыя павінна дэманстравацца на дзяржаўнай украінскай мове. Ва ўсходніх рэгіёнах і нават у Кіеве пачалі выступаць за русскость кінапракатчыкі (ва Украіне кінатэатры прыватныя). Каб паказаць гледачам “усю драму барбы”, расейскае тэлебачаньне ўключыла ў рэпартаж архіўныя кадры. На сцэне за дубовым сталом сядзяць некалькі “русскоязычных” і выступаюць супраць украінскай мовы ў кінапракаце. Выступалі яны нядоўга. З глядзельнай залі на сцэну жвава выскачыла некалькі ўкраінскіх хлопцаў. Яны адным махам перакулілі стол разам з усёй праграмай русскості. Як бачым, маладое пакаленьне ўкраінцаў доўга не дыскутуе з русіфікатарамі…

Янка Базыль

9/3/2008 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2008
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь