Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (21-23 лютага 2007 г.)

Ён запрашае ўсіх. Зусім нядаўна непаўторна-адзіны дэмакрат Мілінкевіч зьвяртаўся з сэнтымэнтальным пасланьнем да Лукашэнкі, запрашаў дыктатара з камарыльяй далучыцца “в едіном порыве” да народу і разам адсьвяткаваць Дзень Волі 25 сакавіка сёлета.

“Лідэр дэмсілаў”, мабыць, забыўся, што гэты дзень прысьвечаны сярод іншага і Вызваленьню ад прамаскоўскага рэжыму. Але беларусы яму пра гэта нагадалі гучным зьедлівым сьмехам у чатах. А “лідэр” не супакойваецца, гукае сваё ўнівэрсальнае – “гуляют все!” 21 лютага ён паслаў ліст-запрашэньне на мітынг у цэнтры Менску 25 сакавіка сёлета Парляманцкай Асамблеі Рады Эўропы. Нават на расейскіх інфармацыйных сайтах загучаў сьмех. Хацелася б спытаць Мілінкевіча, ці ён гэта сур’ёзна? Усе добра памятаюць ягоныя паводзіны падчас шматтысячных мітынгаў 19-25 сакавіка 2006 года. Як “лідэр дэмсілаў” са сваёй гутапэрчавай усьмешачкай заклікаў моладзь разыходзіцца па хатах, як адводзіў масы людзей з плошчы Каліноўскага і вёў як мага далей – у сумёты і тупікі. Абы толькі выратаваць дыктатуру ад народнага гневу, абы пагасіць народны пратэст. Няўжо і сёлета нехта пойдзе за гэтай правальнай і ўшчэнт фальшывай пэрсонай?

ТБМ і Саюз Пісьменнікаў Беларусі пачалі збор подпісаў супраць пабудовы ў Кобрыне будынка РПЦ, прысьвечанага кату беларускага народу Сувораву. Зразумела, што гэтая ідэя прышла на розум не самым кобрынскім правінцыялам-настальгікам па расейскай акупацыі. Яе падкінулі мясцовай агентуры непасрэдна з Крамля. Наколькі вядома, ідэя абсурдная нават паводле фармальных прыкметаў. А. Сувораў пакуль яшчэ ня высьвечаны ў сьвятыя РПЦ. Нельга будаваць хрысьціянскі храм у гонар неканананізаванай асобы. Але для лубянскіх бацюшак гэта не праблема – абы беларускую зямлю спаганіць у каторы раз. Расейскія СМІ камэнтуюць пратэст беларускіх пісьменьнікаў супраць псэўдаправаслаўнай сувораўшчыны ў цікавай ілюстрацыйнай абалонцы. Ілюстрацыяй служыць не партрэт самога генэралісімуса, не ягоныя кобрынскія “почітателі”, якія шчыра гукаюць: “А Москва нам на это деньгі даёт!” Тэксты суправаджаюцца фотасьведчаньнем “ушанаваньня славы русского оружія і лічно тов. Суворова” за мяжой. А менавіта здымкам помніка сувораўскаму корпусу ў швайцарскіх Альпах, адкуль ён ледзь унёс ногі пад ударамі французкай рэвалюцыйнай арміі ў 1799 годзе. Каля манумэнта лунаюць швайцарскі і расейскі дзяржсьцягі. Італьянскія, швайцарскія і іншыя аматары расейскай гісторыі могуць колькі заўгодна ўшаноўваць “чудо-богатырей” і махаць іхным трыкалёрам. Розьніца паміж намі і імі палягае ў тым, што Сувораў і ягоныя галаварэзы пастралялі-папалілі на іхнай тэрыторыі ўсяго на працягу некалькіх месяцаў ды й пакаціліся дахаты. А вось у нас пасьля сваіх эсэсаўскіх злачынстваў яны засталіся на 200 гадоў. І цяпер зноў вылазяць з магілы ды палохаюць нашых сучасьнікаў. Расейцы павінны ведаць, што аб’ектам сатанінскага культу ня прыйдзецца доўга стаяць на нашай зямлі.

Часам хочацца быць велічна-глыбакадумным і імпазантным назіральнікам нашай сучаснасьці (такім, як Карбалевіч і шэраг іншых “экспэртаў” на Радыё Свабода). Але не атрымліваецца, раз-пораз разьбірае саркастычны сьмех. Ну, вось, калі ласка, паведамленьне маскоўскіх СМІ ад 22 лютага. Начальнік ФСБ Патрушаў распавядае пра свой клопат аб супрацоўніках лубянскай канторы. У Маскве і Пецярбурзе будуюцца хмарачосы для чэкістаў, цэлыя спэцкварталы засяляюцца “провереннымі товарішчамі”. “І ўсяроўна, — заклапочана кажа тав. Патрушаў, — на чарзе па жыльлё застаюцца 33 тысячы супрацоўнікаў ФСБ…” Суровая статыстыка! Так і бачыш, як гэбісты пасьля дзяжурства сьпяць на вакзалах, у калектарах каналізацыі і на паддашках, як пасьля выкананьня чарговага заданія родіны дзяржынцы зьбіраюць бутэлькі і калупаюцца ў сьметніках разам з бамжамі… А калі сур’ёзна, то мясцовы філіял лубянскай канторы дэманструе якраз зусім іншыя карцінкі чэкісцкага камфорту. Прафэсіяналы-будаўнікі распавялі нам, як іх нанялі на будоўлю спэцдому для чэкістаў на вул. Філімонава ў Менску. Рабочых уразілі кватэркі па 100 квадратных мэтраў ды іншыя “скромные прелесті” цывілізацыі. Працавалі яны ўдарна, спадзяючыся на прэміі. Але лубянцы аказаліся прыжымістымі, сунулі кожнаму па звычайнаму дзяржзаробку ды папрасілі не распавядаць нікому пра іхны “сакрэтны аб’ект”…

У чарговы раз па постсавецкай прасторы (у асноўным па Расеі і, на жаль, па Беларусі) пракацілася хваля пьянага мілітарызму. Нават дыктары НТВ назвалі некалькі кур’ёзных фактаў, зьвязаных з “днём советской арміі”. Яны публічна прызналі, што 23 лютага 1918 г. адбылася не перамога над немцамі, а параза чырвоных пад Псковам і Нарвай. Што зусім ня ў гэты дзень Ленін падпісаў дэкрэт аб увядзеньні абавязкавай мабілізацыі мужчынаў у бальшавіцкую армію. Дык на чым жа трымаецца шматгадовая традыцыя “пад мухай”? Як заўсёды ў расейскіх імпэрцаў, традыцыя трымаецца на фальшы і хлусьні. Па Маскве і іншых гарадах імпэрыі маршыравалі калёны пад чырвонымі сьцягамі і партрэтамі Сталіна, маразматычныя адстаўныя генэралы-палкоўнікі махалі з трыбунаў кулакамі і абяцалі “кузькіну мать” амэрыканскаму антыракетнаму шчыту і капіталізму ў цэлым. “Наші” (Пуцінскі адпаведнік БРСМ) на абледзянелых ходніках зазывалі расейскую моладзь “послужіть отчізне” і наладжвалі мобы-шмобы. Народ піў гарэлку і крычаў ура. На эстрадах малыя дзеці, апранутыя ў вайсковыя камуфляжы, пішчалі хіты на дэсантную і іншую галаварэзную тэматыку. Цікава, а што адзначаў у гэты дзень шклоўскі рэжым? 23 лютага 1918 г. кайзэраўскія войскі ўвайшлі ў Менск, адкуль апэратыўна ўцяклі бальшавікі (вось і ўся “чырвоная армія”). Пасярод шызоіднага шабасу грымнуў магутны выбух, які вярнуў імпэрскіх рамантыкаў у рэчаіснасьць. У адным з гарнізонаў акупантаў у Чачэніі партызаны правялі баявую апэрацыю. Такім чынам яны адзначылі ўгодкі рэпрэсіяў супраць свайго народу – 23 лютага 1944 г. войскі НКВД выселілі з роднай зямлі ўсіх чачэнцаў і інгушоў. Расейскія акупанты прызнаюць толькі пяць забітых. Але дагэтуль тэлебачаньне не паказала ніякіх відэкадраў з гэтага месца. Мабыць, варонка ад выбуху такая вялікая, што ў абмежаваную статыстыку людзі не паверылі б.

Янка Базыль

3/3/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сакавік 2007
П А С Ч П С Н
« Люты   Кра »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024