Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (12-14 студзеня 2007 г.)

У 1950-я гады быў такі гімн з-пад транспаранта “За вечную дружбу советского и китайского народов”: “Сталин и Мао слушают нас… Алеет Восток…”
Прапагандысты-камісары надрываліся перад публікай: “Товарищи, у нас триста дивизий, у китайских товарищей ещё четыреста дивизий, мы покажем капиталистам!” Для цывілізаванага сьвету (ды і для самых падсавецкіх народаў) сапраўды існавала сьмяротная пагроза салідарнай бальшавіцкай катастрофы. Але скора ўсё скончылася. На кітайска-савецкай мяжы разгарэліся лютыя баі, загучалі ўзаемныя праклёны ў здрадзе істінному коммунізму… Праз 50 гадоў трэба даставаць з пыльных закуткоў сталінска-мааісцкія транспаранты, развучваць былыя гімны. 12 студзеня дэлегацыя ЗША вынесла на абмеркаваньне Рады Бясьпекі ААН рэзалюцыю аб антынародных рэпрэсіях дыктатарскага рэжыму ў М’янмар (так вайсковая хунта называе цяпер Бірму), прапануючы эканамічныя і палітычныя захады супраць рангунскай хунты. Але са сваіх месцаў салідарна ўскочылі прадстаўнікі Расеі і Кітаю. Расеец Чуркін зашумеў, што ўрад Бірмы сваёй палітыкай “не пагражае зьнешняму сьвету”. Кітаец гукнуў, што амэрыканская рэзалюцыя зьяўляецца “умяшальніцтвам ва ўнутраныя справы Бірмы”. Рэзалюцыю правалілі. Зьнішчальнікі падуладных народаў з Масквы і Пэкіну зноў аб’ядноўваюцца ў антычалавечай справе, вядуць рэй у арганізацыі антыдэмакратычнага, антынароднага хаўрусу. Але (мяркуючы па былых падзеях) ці на доўга гэты чарговы бандыцкі альянс?

Гэбэ прызямлілася на полюсе. 13 студзеня расейскія тэлеканалы зноў круцілі рэклямны ролік пра посьпехі лубянскай канторы. Паводле сцэнару, сумесная дэлегацыя Дзярждумы і ФСБ прыляцела на самалётах у Аргентыну, а адтуль “на верталётах ФСБ прыбыла ў Антарктыду, непасрэдна на Паўднёвы полюс”. Камандваў апэрацыяй начальнік ФСБ Патрушаў. Ён шмат усьміхаўся, дэманстраваў “человеческое ліцо і спортівные достіженія” сваёй канторы і “был весел”. Такія выбрыкі знаёмыя найстарэйшаму пакаленьню беларусаў і іншых постсавецкіх людзей, якія памятаюць жахі калектывізацыі і 1937 года. Дамінаваньне рамантычнага вобразу чэкіста ў публічным жыцьці і інфармацыйнай прасторы ў часы Ягоды-Яжова-Бэрыі было нормай, такім чынам Крэмль-Лубянка натхнялі савецкі народ на канцлягерны працоўны подзьвіг і зьнішчэньне “ворагаў народу”. Цяперашняе стварэньне цукеркі з таталітарнай спэцслужбы, якая захапіла ўладу ў калясальнай імпэрыі, павінна напаўняць трывогай душы людзей і народаў.

14 студзеня крамлёўскія іміджмэйкэры папраўлялі імідж Расеі ў Лёндане. У самым цэнтры горада яны арганізавалі традыцыйны фэстываль “Русская зіма”. Панаставілі эстрадаў і шапікаў, выпусьцілі расейскую папсу, дзеда-мароза, балалайкі і валёнкі. Прадавалі боршч па 3 фунты. Але іміджапэрацыя правалілася з грукатам. Нават тэлевядучы расейскага НТВ прызнаў, што “на фэстываль лёнданцы не прышлі, а публіку складалі расейцы з лёнданскай дыяспары” (мы памятаем, што іх у Лёндане больш за 200 тысячаў). Мабыць людзі апасаліся, каб усходнія дабрадзеі не падсыпалі ім у боршч талія або палёнія-210. А ў прынцыпе лёнданцам брыдка было зьяўляцца на скоках, арганізаваных імпэрыяй, якая зусім нядаўна правяла ў іхным горадзе забойчую атамную атаку. На наступны дзень чарговую заяву ў Лёндане зрабіў А. Гольдфарб, сябра забітага ФСБ А. Літвіненкі. Ён высьмяяў спробу расейскай пракуратуры прыслаць у Лёндан сваю сьледчую групу дзеля апытаньня сьведкаў па справе Літвіненкі. “Гэта ёсьць хітры манэўр Масквы, сапраўдная піяракцыя ФСБ. Але ўсе ведаюць, хто забіў А. Літвіненку”. – сказаў журналістам А. Гольдфарб.

У Санкт-Пецярбурзе расейскія фашысты цяжка паранілі антыфашыста. Малады чалавек Іван Елін, вядомы антыфашыстоўскімі поглядамі, вяртаўся дахаты пасьля гуманітарнай акцыі на карысьць бедных. На яго напалі “русскіе ребята” і нанесьлі больш за дзесяць нажавых ранаў, юнак знаходзіцца ў цяжкім стане ў шпіталі. Вуліцы расейскіх гарадоў усё больш нагадваюць Нямеччыну 1920-30-х гадоў. У гэтай сувязі няхай “скептыкі” пачытаюць артыкул Зянона Пазьняка “Небясьпека расейскага фашызму”. Артыкул зьмешчаны на старонцы “Беларускай Салідарнасьці”, а таксама на старонцы pbpf.org. Цікава, што ўпершыню за апошнія гады газэта “Нар. Воля” таксама надрукавала палітычны артыкул Зянона Пазьняка, і менавіта пра расейскі фашызм (11 студзеня 2007 г.). Але “істінные демократы” не маглі проста пазнаёміць чытачоў з аналітыкай аўтарства сп. Пазьняка. Пад тэкстам артыкула яны падвесілі ў паўтары разы большыя па аб’ёму “камэнтары спэцыялістаў”. Забясьпечыла камэнтары вядомая спэцыялістка М. Коктыш. А “камэнтатары” проста вартыя адзін аднаго. С. Касьцяна, вядомага неадукаванага бальшавіка-цемрашалу мы цытаваць ня будзем. Таксама як і В. Ухналёва, дырэктара Фонду інтэграцыі Беларусі і Расеі. Хітранька выказаўся Ул. Лабковіч, юрыст з псэўда-БНФ В. Вячоркі: “Прыпісваць сёньняшнюю беларускую апазыцыю да нейкіх “маскоўскіх праектаў” памылкова…” З той жа вінцукоўскай груповачкі падала голас Т. Ваніна: “Расея – наша суседка. І ад гэтага факта нам нікуды ня дзецца. І калі ты сапраўдны палітык, то мусіш будаваць адносіны з усімі краінамі, нават калі іх кіраўніцтва цябе нечым не задавальняе”. Для гэтай публікі расейскага фашызму не існуе, а думкі сп. Пазьняка і іншых беларускіх патрыётаў пра небясьпеку расейскага фашызму – “навязьлівая ідэя”. Цікава атрымліваецца: нават на афіцыйных расейскіх тэлеканалах і ў газэтах абмяркоўваецца “апошняе злачынства фашыстаў у Пецярбурзе”, а для гэтай публікі і яе газэты “такой зьявы не існуе”.

Ярмошына пахваліла “вінцучкоў”. У разгар чарговай рэжымнай фальшыўкі пад назовам “мясцовыя выбары” 14 студзеня а 15 гадзіне яна зьявілася на БТ і прызналася, што ў Менску назіраецца праблема з кворумам на выбарчых участках, зьявіліся ня больш за 37% выбарцаў. “Всё хорошо только в Мірошніченковском округе століцы, там прішло уже более 50% ізбірателей…” У Мірашнічэнкаўскай акрузе балатаваўся вядомы Вінцук Вячорка. Падпісваўся абрэвіятурай “Партыя БНФ”, ягоныя таварышы раскідвалі агіткі па паштовых скрынях пра “незалежнасьць і справядлівасьць”. Кандыдат нават даў канцэрт “беларускіх выканаўцаў” на адной з мясцовых пляцовак. Падстаўныя, прышчэпленыя да антыбеларускага рэжыму псэўдафронтаўцы, мабыць, здолелі падмануць некаторых людзей. Тыя так зазывалі іх “за справядлівасьць”, што многія і пайшлі на выбарчы фарс. Можа В.Вячорку цяпер мэдаль дадуць – “За заслугі перед режімом”. Фарс працягнуўся й пасьля “галасаваньня”. Нават супэржулік А. Лебедько карцінна зняў сваю кандыдатуру за два дні да 14 студзеня. В. Вячорка “пошёл до конца”. Нават пасьля ганебных падтасаваных “вынікаў галасаваньня” ён выступіў на Радыё Свабода з гнеўнай прамовай: “Я буду дамагацца праз суд выпраўленьня гэтай несправядлівасьці!..” Гэта выглядала так сьмешна і недарэчна, што прамова В.Вячоркі правісела на старонцы “Свабоды” ўсяго некалькі гадзінаў і зьнікла назаўсёды.

Янка Базыль

16/1/2007 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2007
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024