Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

“Інфа-пустышкі”

Радыё Свабода столькі разоў паведамляла, што А. Мілінкевіч “будзе прымаць удзел у саміце НАТО ў Рызе”, што некаторыя з радыёслухачоў у гэта нават паверылі. “Всё іспортілі” расейскія СМІ, якія паведамілі сапраўдныя зьвесткі з Рыгі.

Мілінкевіч на паседжаньнях саміту ня тое што не выступаў, а нават не прысутнічаў. 28 лістапада яго дапусьцілі толькі раз пасядзець ва ўнівэрсітэцкай зале, дзе рабіў лекцыю для латышскай моладзі прэзыдэнт ЗША Буш. Пасьля лекцыі студэнты падыходзілі да Буша, дзяквалі яму за лекцыю і палітычную пазіцыю ЗША. Праціснуўся да яго і наш “адзіны”. Мілінкевіч не паведамляе, пра што ён сказаў Бушу (мабыць, нічога і сказаць не пасьпеў). Але расейская інтэрнэтгазэта “Lenta.ru” дала цікавы групавы партрэт гэтай “сустрэчы”: “Милинкевич сказал после встречи: “Буш очень открытый, даже скромный. Кажется, очень решительный.” По словам оппозиционера, встреча с Бушем снизит его рейтинг как политика, поскольку официальная пропаганда в Белоруссии “забросает меня грязью”. “Но не это меня интересует, ведь мы не можем думать только о сегодняшнем дне,—заявил Милинкевич”.

Зь якой ўсё ж пустышкі, зь якой двуаблічнай лухты і крывадушнасьці зьлеплена ўся гэтая інфармацыйная падзея, мэтай якой павінна была стаць дэманстрацыя магутнасьці “агульнага дэмакрата Мілінкевіча”. Спэцы па інфармацыі не засаромяцца пасьля гэтага правалу, не стане сорамна й тав. Калякіну, камуністычнаму кіраўніку мілінкевіцкага штаба. Ім няма калі саромецца, яны выконваюць “важную місію” – разам з рэжымам яны вядуць беларусаў на фальшывыя выбары і пад акупацыйны рэфэрэндум.

Янка Базыль

8/12/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2006
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024