Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (5-7 верасьня 2006 г.)

5 верасьня расейскія акупанты зьдзейсьнілі чарговае злачынства на тэрыторыі Грузіі. Быў абстраляны і пашкоджаны вэрталёт, на якім знаходзіўся міністар абароны Грузіі і генэралы нацыянальнай арміі.
Паўднёваасэцінскі прарасейскі рэжымчык паведаміў праз расейскія СМІ, што агонь адкрылі “войскі супрацьпаветранай абароны Паўднёвай Асэціі”. На шчасьце, грузінскія камандзёры не пацярпелі дзякуючы майстэрству экіпажа, які здолеў пасадзіць машыну. Пра “грузінскую правакацыю” з телеэкранаў надрываўся “міністар абароны” Паўднёвай Асэціі генэрал Баранкевіч (чарговы беларус робіць злачынную кар’еру пад крамлёўскай зоркай, пакуль не нарвецца на каўказкую кулю). Зразумелы разьлік маскоўскіх акупантаў (“міротворцев”): забіць грузінскіх генэралаў і справакаваць ваенныя сутыкненьні ў паўночнаасэцінскай правінцыі Грузіі. Аднак, тбіліскае кіраўніцтва нанесла ўдар у адказ на іншым, у дадзены момант больш важным напрамку. А менавіта па пятай калёне акупантаў у сваёй сталіцы. 6 верасьня грузінскія спэцслужбы і паліцыя правялі ўдалую апэрацыю па ліквідацыі маскоўскай агентуры ў краіне. Арыштавана 29 асобаў, у асноўным з кіраўніцтва так званых партыяў “Справядлівасьці” і “манархічнай”. Першая са згаданых мае сваім старшынёй І. Геаргадзэ, які ўжо шэраг гадоў знаходзіцца ў Маскве пасьля правалу арганізаванага ім забойства прэзыдэнта Шэварнадзе. Другая, мабыць, марыць аднавіць манархію і каранаваць Владіміра І з лубянскай дынастыі. Грузінскае тэлебачаньне прадэманстравала вынікі спэцапэрацыі: схаваную на кватэрах зброю і амуніцыю. А таксама кіпы даляраў, якія паводле прызнаньняў псэўдаапазыцыянэраў мясцовыя вінцукідзэ і мілінкевішвілі вазілі з Масквы чамаданамі на “барбу за дэмакратыю”. “Барцы”, схопленыя на гарачым учынку, ужо пачалі даваць паказаньні аб падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту ў Грузіі з мэтай усталяваньня ў краіне прамаскоўскага марыянэткавага рэжыму.

Аднак, і ў самой Расеі зьявіліся ахвяры ў пятай калёне. На працягу летніх месяцаў расейская прапаганда прадундзела вушы аб ”шкоднасьці грузінскіх і малдаўскіх вінаў” для русского человека. Выступалі міністар аховы здароўя РФ з папярджаньнямі, хімікі з формуламі, міліцэйскія чыны калацілі кувалдамі па вінных пляшках на сьметніках. Расейскае грамадзтва адзінадушна арганізоўвала байкот прадукцыі, важнай для экспарту дзьвюх постсавецкіх краінаў. Русскій человек да прапаганды прыслухаўся і пачаў піць празрыстую вадкасьць з рэзкім запахам. У выніку тысячы людзей адлёжваюцца дома, а больш за 500 грамадзянаў патрапілі ў шпіталі, некаторыя ўжо памерлі ад атручаньня. Найбольшыя страты ў барацьбе за “русскій алкоголь” нясуць Цьверская, Варонежская і асабліва Белгарадская вобласьці. Аказалася, што вінадзелы-падпольшчыкі выпусьцілі вялікую партыю прадукцыі, якая хутка разышлася па матушке-Россіі. У пляшкі з яркай наклейкай “Водка” разьлівалі хімічны сродак для ачысткі шыбаў, кафэля і сантэхнікі. Здавалася б, банальны эпізод для “матушкі”. Але гэтым разам начальства напалохалася, бо хімічны сродак русскіе люді пілі цэлымі працоўнымі калектывамі – заводы і фабрыкі могуць проста спыніцца. Затое паказалі “кузькіну мать” грузінам.

Пуцін у чарговы раз гуляе пад пальмамі, працягваючы ваяж па экзатычных краінах. 6 верасьня яго сустракалі ў Паўднёвай Афрыцы. Расейскія журналісты і камэнтатары ды й сам крамлёўскі начальнік паўтаралі пра вопыт ПАР у справе ліквідацыі сістэмы апартэіду. Чарнаскурыя гаспадары краіны іх слухалі, усьміхаліся ды падсоўвалі на подпіс эканамічныя пагадненьні. Сярод гаспадарчых дамоваў беларусы найбольш прыкмецілі адну: пра супрацоўніцтва афрыканскай дыямэнтавай кампаніі “Дэ Бірс” і расейскіх калегаў. Вядома, што ў апошнія гады да ручкі даведзены буйны камбінат па апрацоўцы дыямэнтаў у брыльянты “Крышталь”, што некалі пасьпяхова працаваў у Гомлі. Удаўка расейскай “дружбы і супрацоўніцтва” перакрыла кісларод і гэтаму беларускаму гіганту, канкурэнту сібірскай мафіі.

Суд у Маскве 6 верасьня раздаў турэмныя прысуды “оборотням в погонах”. Сярод іх генэрал МНС Ганееў і некалькі палкоўнікаў МУРа (цэнтральнай маскоўскай міліцыі). Гэта былі сапраўды творчыя асобы. Самы плянавалі, арганізоўвалі, а потым раскрывалі псэўдазлачынствы. На працягу гадоў шмат разоў маскоўскае тэлебачаньне распавядала пра подзьвігі опэргрупы: то зэнітныя ракеты ў лесе знойдуць, то пьянага злодзея з аўтаматам абясшкодзяць. Аказалася, што ракеты самы мураўцы завезьлі ў той лес і патэлефанавалі на тэлестудыю. Калашнікі і гранаты яны любілі падкідваць бамжам і асацыяльным элемэнтам. Пасьля гераічнай ліквідацыі “бандаў” на іх сыпаліся ўзнагароды і прэміі. Даўно ўжо вядома, што расейская паліцыя і ўсё МЗС – гнілы і злачынны арганізм, адна з праяваў сацыяльнага і маральнага калапсу ў Расеі. Беларусы ведаюць гэта на ўласнай скуры. Ужо непасрэдна на Беларускім вакзале ў Маскве на нашых людзей накідваюцца сталічныя дзяржыморды і патрабуюць прад’явіць пашпарт. Убачыўшы, што гэта – грамадзяне “дружественной Белоруссіі”, яны патрабуюць выплаціць ім 50 даляраў, а інакш “пойдзем у адно месца”. Сьмялейшыя беларусы адмаўляюцца плаціць гвалтаўнікам. Тады тыя кідаюць далёка ад сябе беларускі пашпарт ды пакуль што адчэпліваюцца ад беларусаў. Вось вам маскоўскі антыбеларускі апартэід. Ёсьць чаму павучыцца ў Пуціна самым неграм.

7 верасьня ў Баранцавым моры загарэлася расейская атамная падводная лодка. Паводле афіцыйнай статыстыкі, загінулі два вайскоўцы (праўды мы, мабыць, ніколі не даведаемся). Пагарэлую лодку загналі на ваенную базу ў Ведзяева, што ў Мурманскай вобласьці. Дзесяткі тысячаў беларусаў ўсіх пакаленьняў памятаюць Мурманскі бераг, казармы, базы, сьцюжу, дзікі мат і ўсю гнюснасьць расейскага войска і флёту. Нашых людзей там было заўсёды процьма. Беларускі жаўнер, беларускі матрос, нашы афіцэры, — цягавітыя, дысцыплінаваныя, мужныя людзі, — заўсёды былі прыярытэтным матэр’ялам для маскоўскага міністэрства вайны. Цяперашні міністар Іваноў ажно трусіцца, хацеў бы вярнуць нашых вайскоўцаў у расейскае рабства. Днямі ён з аптымізмам (і крыху таямніча) заявіў па расейскіх тэлеканалах: “Скоро, очень скоро в наших вооружённых силах появится много образованных и толковых людей…” Пра каго гэта ён, пра што? Можа на пьяным расейскім канвэеры раптам наштампавалі легіёны інтэлектуалаў, што рвуцца ў казармы і на Каўказкую вайну? Гэта сумніўна, так не бывае. Іваноў меў на ўвазе нас, нашу моладзь, якую крамлёўскім пачварам карціць як мага хутчэй зноў загнаць пад сваю каманду. Трэба нам бараніць Бацькаўшчыну ад варварскай расейскай бранкі, якой не было на нашай зямлі ўжо 15 гадоў дзякуючы незалежнасьці Беларускай Дзяржавы.

Па грузінах і малдаванах Масква ўдарыла віном, а па беларусах – аўтапрабегам. Па камандзе з Крамля шклоўскі рэжым на пачатку верасьня рэзка павысіў транзітную плату для замежнага грузавога транспарту. Беларускія магістралі адразу ж апусьцелі. Эўрапейскія фуры з таварамі пачалі аб’язджаць нашу тэрыторыю, як чумны барак. На межах Латвіі сталі бясконцыя калёны грузавога транспарту з Эўразьвязу. Памежнікі і мытныя службы не пасьпяваюць аформіць гэтую армаду, у рыжскую казну пасыпаліся грошы. А некаторыя думалі, што менскія палатнікі павесілі ў сваёй зале паседжаньняў расейскі трыкалёр і імпэрскага двухгаловага арла “просто так для красоты”. Эканамічная вайна супраць Беларусі працягваецца.

Янка Базыль

8/9/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2006
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024