Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Мы ніколі не забудзем хто падрыхтаваў нам атамную сьмерць

16 красавіка 2006 г. Італьянская газэта “La Stampa” публікуе інтэрвію з М. Гарбачовым, былым генсекам КПСС і прэзыдэнтам СССР. Гэтым разам яго распытвалі пра Чарнобыльскую катастрофу. Ён адказваў на пытаньні ў гладкім стылі школьнага выдатніка, камсамольскага актывіста, задаволенага сабой. Аказваецца, паводле ягоных словаў, яны ў ЦК ня ведалі пра маштабы катастрофы.

Паслалі ў Чарнобыль ажно дзьве камісіі з Акадэміі навук, але ні пра што не здагадваліся. Калі італьянскі журналіст нагадаў яму, што ў Швэцыі спэцыялісты-радыёлягі і ўлады неяк здагадаліся аб усім у першы ж дзень і пачалі даваць сігналы трывогі свайму насельніцтву і ўсяму сьвету (нават савецкія грамадзяне даведаліся пра катастрофу з швэдскіх радыёстанцыяў), Горбі не міргнуў вокам. Цэковец пацьвердзіў гэты факт і паведаміў, што “мы зрабілі ўсё, каб выратаваць людзей з пацярпелых раёнаў”. Італьянец распытваў яго яшчэ пра “гласность” і “перестройку”, але чытаць адказы было ўжо не цікава. Галоўным акордам бессаромнай хлусьні і прывычных вывертаў крамлёўскага кіраўніка была нечаканая праўда пра першыя пасьлячарнобыльскія дні: “Галоўная наша задача была ў тым, каб пазьбенуць панікі”.

Наш камэнтар: Не спытаў (хутчэй за ўсё ня ведаў пра гэта) італьянскі журналіст у Горбі, чаму па загаду Крамля савецкая авіяцыя расстраляла над Гомельскай і Магілеўскай вобласьцямі радыёактыўныя воблакі, што ішлі з Чарнобыля на Маскву. Апусьціўшы на Беларусь атручаныя дажджы, Масква нават не паведаміла пра гэта нашаму насельніцтву. Сам Гарбачоў упершыню зьявіўся на тэлеэкране роўна праз 13 дзён пасьля катастрофы, даючы ідыёцкія камэнтары пра катастрофу (“всё под контролем, товарішчі…”). У першыя пасьлячарнобыльскія тыдні райкамы загадалі гнаць з атручаных тэрыторыяў сотні галоваў быдла (“клапаціліся” аб народнай гаспадарцы), а людзей пакідалі на атамны экспэрымэнт. Масква нахабна хлусіла беларусам, украінцам і сваім жа расейцам пра “нязначную тэхнічную непаладку на ЧАЭС”. Многія з гэтых фактаў даўно апублікаваныя і абмеркаваныя ў беларускім і ўкраінскім грамадзтве. Нам нецікавыя маналёгі Гарбачова, аднаго з арганізатараў антычалавечага злачынства ў красавіку-траўні 1986 г. Гэта італьянцам ён можа вешаць спагэці на вушы, распавядаючы пра “гуманізм ЦК КПСС”. Мы ніколі не забудзем расейскія самалёты, якія апускалі на нашу зямлю, на наш народ атамную сьмерць. Беларусы памятаюць аб гэтым маскоўскім злачынстве.

Валеры Буйвал

18/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024