Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Беларусаў штурхаюць у Азію

12 красавіка 2006 г. Летувіская газэта “Lietuvos Rytas” паведамляе пра афіцыйную заяву міністэрства замежных справаў РБ.

Заяўнікі заявілі сусьветнаму грамадзтву, што “Эўразьвяз і ЗША ня могуць зьмяніць выбар беларускага народу. Бальшыня беларускага грамадзтва абрала прэзыдэнтам А. Лукашэнку”. Міжнародныя санкцыі супраць рэжыму РБ названы ў міністэрскай заяве “непэрспэктыўным крокам”.

Наш камэнтар: Вядома, што згаданае міністэрства шклоўскага рэжыму, усе гэтыя хвастовы, латушкі і інш. не прадстаўляюць нацыянальныя і дзяржаўныя інтарэсы беларускага народу. Яны служаць чужой краіне, зьяўляюцца правінцыйнымі чыноўнікамі ад Смаленскай плошчы ў Маскве. І робяць адпаведныя заявы, прадыктаваныя ім маскоўскім начальствам. Пасьля сфальшаваных выбараў Эўразьвяз забараніў тром дзесяткам прадстаўнікоў рэжыму зьяўляцца на ягонай тэрыторыі. Пакараньне, трэба прызнаць, ня самае страшнае для гэтай публікі, якая ніколі не імкнулася да наведваньня эўрапейскіх музэяў і культурных цэнтраў. Раней, праўда, шклоўцы маглі аформіць сабе камандыроўку тэрмінам на месяц з фармулёўкай “с целью освоенія опыта рыболовных хозяйств Канарскіх островов” і пагуляць на прэстыжовым пляжы за народныя грошы. Цяпер яны будуць афармляць тое ж самае перад паездкамі ў Турцыю і Кітай.

Трывожыць іншае. Неяк без папярэджаньняў і заяваў Эўразьвяз зачыніў свае межы для простых грамадзянаў Беларусі. Вернікі сабраліся ў пілігрымку ад касьцёла па Італіі, маладая сямья вырашыла адпачыць у Гішпаніі, студэнты архітэктурнага факультэту зьбіраюцца праехаць па гістарычных мясьцінах Грэцыі. А ў турагенцыях ім адказваюць, што эўравізу можна атрымаць толькі пасьля таго, як прадставіш дакумант аб заробку ў 400 эўра ў месяц (хто ў нас мае такія афіцыйныя заробкі?). Без дыскусіяў і гучных заяваў Брусэль (за якім бачны цень Бэрліна) паставіў заслон для сумленных, працавітых, культурных людзей Беларусі. З якой мэтай? Мы здагадваемся, што Захад далікатна намякае нашаму народу – месца беларусаў у Расеі, пампаваць для заходнікаў газ-нафту і ня рыпацца. У выніку на Захад могуць выехаць альбо агентура гэбэ (якая наштампуе любых паперак), альбо жулікі і мафіёзы. Па-за рэдкім выключэньнем вырвецца ў Эўропу рэдкі беларус, які зарабляе такія сумы афіцыйна. Зьняважлівая і звыродлівая палітыка брусэльскіх бонзаў. Пры тым, што кожны дзень і кожную ноч у краіны Эўразьвязу прызямляюцца і прывадняюцца тысячы і тысячы прайдзісьветаў з Афрыкі і Азіі. Вось, дзе трэба было б наладзіць кантроль. Але сілай абставінаў беларускі народ становіцца закладнікам разам з дзеячамі шклоўскай хунты. Беларускія людзі павінны зразумець: такое несправядлівае становішча будзе існаваць да тае пары, пакуль у Беларусі камандуюць праз падстаўных маскоўскія імпэрыялісты. Калі наша краіна вернецца на шлях нармальнага нацыянальнага і дзяржаўнага існаваньня, калі народ вызваліцца ад маскоўскай акупацыі, то і на Захадзе ніхто не пасьмее зачыняць дзьверы ў нас перад носам.

Юрка Марозаў

12/4/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2006
П А С Ч П С Н
« Сак   Тра »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024