Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Фальшывасьць

А ўсё пачыналася нібыта гэтак “дэмакратычна”. Сабраўся “кангрэс дэмсілаў”, прагаласавалі, абралі. Павезьлі Мілінкевіча ў Маскву, Стразбург і Брусэль. Потым “дэмакраты” адкінулі нацыянальную сымболіку і ўзьнялі над сваёй “барыкадай” джынсавыя порткі,… гукаючы: “Усe пад сьцяг рэвалюцыі!” (Цудоўна ведаючы, што робяць насуперак. Памятаеце спэцыяльны артыкул Зянона Пазьнака пра нацыянальныя колеры беларускага змаганьня, што фальшыўцы выйдуць пад сваімі колерамі але не пад беларускімі. І вось ужо па іхных колерах пазнаем іх.)

Потым пачаў засьвечвацца цэлы шэраг іншых “дэмакратаў”. Пасьля побач з Мілінкевічам застаўся толькі Казулін. Заплечным рэжысёрам стала значна лягчэй раздаваць ролі. Мілінкевіч з самага пачатку ўдае лагоднага, ушчэнт інтэлігентнага служку народу абласнога маштабу. Ягоная гаворка льецца, як вада з крану, раўнамерна, без рыўкоў. Ён у адкрытую заяўляе, што на выбарах пераможа канкурэнт Лукашэнка, нават называе, колькі той атрымае адсоткаў галасоў. Але ўсёроўна заклікае людзей ісьці на фальшывыя выбары і “аддаць свой голас”.

Побач з гэтай палітычнай гейшай (вядома, што японскія “жрыцы” гэтай прафэсіі ведаюць добрыя манеры і ўмеюць размаўляць з кліентурай пра паэзію і жывапіс) экс-рэктару Казуліну рэжысёры вызначылі іншага кшталту ролю. Ён удае “резкого парня”, карцінна махае кулакамі, гаворыць часам грубыя словы грубым тонам, нават назваў атачэньне Лукашэнкі “кодлай” (“сколько мы будем терпеть эту кодлу?”). Многія заўважылі, што Казулін вельмі падобны на свайго шклоўскага канкурэнта. І ў чарговы раз можа спадабацца многім аматарам грубай гаворкі. У тэлеэфіры заўчора абодва “агульныя дэмакраты” выступалі на мове расейскіх акупантаў, на “языке” антыбеларускага рэжыму. Яны лішні раз дэманстравалі сваю адпаведнасьць тэндэнцыі прыніжэньня і зьнішчэньня нашай мовы, хоць на словах казалі іншае.

“Незалежныя” СМІ на розныя лады выкручваюцца, каб растлумачыць людзям гэтыя асаблівасьці моўных паводзінаў “дэмкандыдатаў”. Найбольш актыўная ў гэтым і шмат у чым іншым радыё Свабода. Сапраўдныя патрыёты-журналісты даўно б ужо распранулі гэтых кандыдатаў на караля. Дастаткова было б толькі час ад часу цытаваць гэтых “спаборнікаў” і мінімальных камэнтароў іхнай заранёў правальнай пазіцыі.

Але ня бачна тут ніякага адказнага разуменьня. Дэзынфармацыя, падман людзей, фальшывыя арыенціры – вось спосабы, якімі актыўна карыстаюцца цяперашнія журналісты і псэўдажурналісты. На газэтных палосах і ў эфіры апошнім часам замільгацелі імёны і “гераклавыя подзьвігі” асобаў, якія ўжо даўно прадэманстравалі сваю варожасьць да ўсяго беларускага і сваю агентурную дзейнасьць. Адстаўны дзеяч гэбоўскай дыпляматыі Саннікаў раптам гукнуў па “Свабодзе”, што перад выбарамі рэжым абавязкава арыштуе шэраг апазыцыянэраў. Сярод будучых “арыштантаў” Саннікаў назваў функцыянераў з сваёй “Хартыі-97” ( але чамусьці не назваў сабе самога). Такія “пакутнікі” ужо зьявіліся, папы-гапоны і попікі-гапончыкі розных калібраў і жанраў замельцяшылі на інфармацыйнай сцэне Беларусі.

Не выпадкова, што з сваіх хованак пачалі вылазіць цені недалёкай мінуўшчыны. Напрыклад на радыё “Свабода” ўзьнік такі Шарамет. Ён мільгацеў у 1990-х гадах у Менску, удаваў “незалежнага журналіста”. Ужо шмат гадоў ён верна служыць у Маскве, “называет своей родіной Советскій союз”. Накруціў фільмаў пра “мужественную борьбу русской арміі протів чеченскіх террорістов”, кансультуе гэбэ, як душыць беларускіх патрыётаў-нацыяналістаў, называе Зянона Пазьняка “врагом белорусского народа”. У нармальнай краіне такога не пусьцілі б нават да дзяржмяжы наблізіцца. А на беларускай ”Свабодзе” гэты ненавісьнік нацыянальнай Беларусі прачытаў (па руску!) цэлы радыёманалёг, дзе палохаў слухачоў Зянонам Пазьняком і “нацыяналістычным фашызмам”. Якая ўсё ж подласьць. Надзьмуваюцца лубянскія правакатары ўсіх масьцяў, хвалююца нячысьцікі, што беларусы раптам убачаць фальшывасьць усёй гэтай публікі, што народ актыўна падтрымае Народнае Галасаваньне. Можна быць упэўненым, што ў бліжэйшыя дні і тыдні мы прачытаем і пачуем яшчэ шмат чаго “сэнсацыйнага”.

Але дрыжыць ўжо шклоўскі рэжым і доўга не праіснуе.

Юрка Марозаў

26/2/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Люты 2006
П А С Ч П С Н
« Сту   Сак »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024