Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (18-20 студзеня 2006 г.)

Акупанты на БТ. Нікога не зьдзіўляе, што тэлегазэта РБ выходзіць на расейскай мове – наша нацыянальнае тэлебачаньне даўно захоплена падстаўнымі акупанцкімі кадрамі. Калі ў яго штаце набярэцца 1% беларусаў, то гэта добра. У любой рэдакцыі вы можаце пачуць ад супрацоўнікаў: “А я по-белорусскі не умею, я із семьі военных…”
Вядома, што акупанцкі цынізм ня ведае межаў. Вось такі бязьмежны цынізм беларусы ўбачылі ў чарговым нумары тэлегазэты “Антенна”. Там зьявілася публікацыя пад тытулам “Евровидение-2006: кто представит Беларусь? Может, иностранец?” На пытаньні тэлегледачоў адказвае такі Александр Вавілов, ісполнітельный продюсер Первого національного канала і проекта “Евровіденіе-2006”: “Зрители “Евровидения ждут песен, которым присущ дух той страны, что представляет участник”. Далей парачка прэтэндэнтак прадстаўляць Беларусь тлумачаць нам, што гэта значыць (зразумела, што іх натхніла фальшывая перамога на дзіцячым конкурсе мазырскага падлетка, якая “покоріла всех русской песней”). Іріна Дорофеева, певіца: “Я представила на конкурс новую песню «Вышита сорочка». В отборочном туре исполню её на русском языке. Если пройду в финал, сделаем перевод на английский язык”. Гюнешь Абасова, певіца: “Ещё в сентябре композитор написал для меня песню “Соединяйте сердца” на английском языке. Смысл песни: неважно, какой ты национальности, главное – жить вместе и счастливо. На подтанцовку я хочу пригласить китайца, девочек из Нигерии…” Уся гэта эстрадная шпана, мабыць, думае, што будзе пляваць у тавар беларусам бясконца. Яны памыляюцца. Настане час і ім прыйдзецца бясслаўна каціцца назад у свой расейскі анклаў.
16 студзеня споўнілася роўна 37 гадоў з дня гераічнай сьмерці Яна Палаха. У жніўні 1968 г. саўдэпія ўвяла свае войскі ў Чэхаславаччыну, прымусіўшы ўзяць удзел у карніцкай апэрацыі таксама арміі іншых краінаў Варшаўскай дамовы. Акупанты задушылі Пражскую Вясну, — спробу чэхаў і славакаў вырвацца з маскоўскіх абдымкаў і жыць самастойна. Прыніжэньне, рэпрэсіі, зьдзек выклікалі моцны стрэс у людзей, якія ўбачылі крах сваіх спадзяваньняў. Пачалася доўгая палярная ноч маскальскай акупацыі. Малады студэнт філясофскага факультэту Карлавага ўнівэрсітэту Палах вырашыў коштам свайго жыцьця абудзіць грамадзтва з летаргіі, заклікаць да супраціву злу і гвалту. У студзені 1969 г. Ян Палах падпаліў сабе і жывой паходняй кінуўся з даху будынку ў цэнтры Прагі. Бальшавіцкая прапаганда пасьпяшалася абвясьціць яго “псіхічна хворым”. Але людзі не паверылі гэбельсаўцам. У наступныя месяцы яшчэ чацьвёра маладых людзей паўтарылі подзьвіг Палаха. Грамадзтва здрыганулася, моладзь не прыняла ганебнага прамаскоўскага рэжыму, навязанага Масквой. Многія тады называлі ўчынак Палаха дарэмнай ахвярай. Але гісторыя мела сваю лёгіку разьвіцьця. Надышоў 1989 год, сыпалася турма народаў – маскоўская савецкая імпэрыя. Згніў антынародны рэжым чэхаславацкіх сатрапаў Крамля. У адзін з кастрычніцкіх дзён тысячы маладых патрыётаў начале з драматургам і дысідэнтам (будучым прэзыдэнтам Чэхіі) Вацлавам Гавэлам пайшлі на могілкі да магілы Яна Палаха. Мора сьвечак, мэмарыяльныя выступы, народная памяць – усё гэта натхніла маладых людзей, якія сабраліся каля сьціплага надмагільнага помніка іхнаму равесьніку-герою. Пасьля гэтых мерапрыемстваў буру антыкамуністычных пратэстаў спыніць было ўжо немагчыма. Праз колькі дзён народ пагнаў у адстаўку камуністычны ўрад, пачалася дэмакратызацыя грамадзтва (пазьней гэыя працэсы назавуць “аксамітнай рэвалюцыяй”). Так адгукнуўся праз дзесяцігоддзі адчайны ўчынак мужнага юнака, які ня ўкленчыў перад расейскімі варварамі.
Пракуратура расейскага г. Ніжняга Ноўгараду 18 студзеня запатрабавала прызначыць пакараньне ў 4 гады турэмнага зьняволеньня для праваабаронцы Станіслава Дзьмітрыеўскага, рэдактара газэты “Право-защита”. Яго арыштавалі яшчэ ў студзені 2005 г. пасьля публікацыі ў газэце тэкста Звароту лідэраў змагарнага чачэнскага народу Аслана Масхадава і Ахмада Закаева да Эўразьвязу і расейскага народу. Вядома, што ў Звароце быў заклік да спыненьня ваенных дзеяньняў, мірных перамоваў і ўлагоджваньня канфлікту шляхам міжнароднай канфэрэнцыі. За “злачынную” публікацыю “злачыннага” Звароту (што пракуратура кваліфікуе як “распальваньне міжнацыянальнай варожасьці”) праваабаронцу пагражае турма.
У гэты ж дзень у самой Чачэніі адбывалася раздача бабоў. З Масквы ў Гудэрмэс прыехаў тав. Лагуткін, віцэ-прэзыдэнт Расейскай акадэміі натуральных навук. Ён уручыў дыплём і сярэбраны знак ганаровага члена сваёй акадэміі Рамзану Кадыраву (віцэ-прэмьеру прамаскоўскага акупацыйнага “ураду” рэспублікі). А прамаскоўскі “прэзыдэнт” Алханаў прычапіў таму ж Кадыраву мэдаль “За заслугі”. Лагуткін ўсё нахвальваў вынікі кіраўніцтва Кадырава-старэйшага (забітага пазалетась ФСБ): як усё адбудоўваецца, як ціха і мірна вакол… Толькі чамусьці маскоўскі госьць езьдзіў пасярод “мірнага” краявіду на бранірованай машыне з аўтаматчыкамі ды хуценька дзёрнуў у аэрапорт.
19 студзеня МУС Украіны забараніў расейскім вайскоўцам езьдзіць па тэрыторыі краіны на бронетэхніцы. Аказваецца, маскоўцы ўсе гэтыя гады паводзілі сабе надзвычай распярэзана на арэндаваных у Севастопалі базах і далёка па-за іхнай тэрыторыяй месцах. Яны нагадвалі мясцовай асадніцкай публіцы (у адкрытую варожай у адносінах да ўсяго ўкраінскага) – “мы тут, товарішчі, тут – Россія…” Цяпер пьяны прапаршчык, які надумае пакатацца на браневіку з чырвонай зоркай за штакетнікам арэндаванай базы, рызыкуе быць падсмажаным у гэтай жалезнай пушцы. Даўно трэба было паставіць на месца гэтую нахабную кодлу.
Паліцыя аўстралійскага горада Сіднэя арыштавала 20 студзеня сэрба Драгана Васільковіча. Яго доўга шукалі па сьпісах сэрбскіх ваенных злачынцаў. Вось знайшлі і перададуць у Харватыю або Боснію на суд. Злачынца служыў інструктарам сэрбскай спэцгрупы “Альфа”, якая ўславілася масавымі забойствамі палонных і харвацкага мірнага насельніцтва падчас апошняй югаслаўскай вайны 1991-95 гг. У гэтай сувязі беларусам успамінаецца такі прапаршчык міліцыі РБ тов. Васільков. Гэты расеец на працягу ўсяго 1996 года езьдзіў на міліцэйскім аўтобусе і, высунуўшыся з люка ў даху, здымаў на відэакамэру беларусаў падчас сутыкненьняў з міліцыяй на дэманстрацыях. Дэманстранты актыўна кідалі ў яго шырокую палітру розных прадметаў. Нават сьмешна было назіраць за эвалюцыяй ягонай экіпіроўкі. У апошні раз ён тырчэў у сваім люку, падобны на пацешнага нямецкага рыцара з фільма “Аляксандр Неўскі”. Безьліч разоў разьбіты дэманстрантамі аўтобус паступова ператварыўся ў “непрыступную крэпасьць”, завешаную шчытамі і кратамі. Але гора-рыцар ня выратаваў тады “саюзную дзяржаву” РБ і РФ, якую зьбіраліся навязаць нам акупанты і здраднікі. Салідарны народ мужна адбіў тую маскоўскую агрэсію. Усе ўбачылі гэтага Васількова без латаў у зале, дзе рэжым судзіў арыштаваных патрыётаў. Васільков прыехаў у Менск з Валгаграду, беларускай мовы не разумеў, але з гатоўнасьцю даваў фальшывыя паказаньні супраць беларусаў. Дык вось, вызваленая ад акупацыі Беларуская дзяржава таксама прадставіць міжнароднай супольнасьці сьпісы сваіх васільковых-васільковічаў. Яны і той, хто аддаваў ім загады, нідзе, нават у Сталінградзе, не схаваюцца ад адказнасьці за акупанцкія злачынствы.
Дзярждума РФ 20 студзеня прыняла заканапраект, паводле якога Расея павінна вярнуць Угоршчыне старажытныя кнігі з біліятэкі Шарашпатацкага рэфармаванага калегіюма. У 1945 г. “вызваліцелі” вывезьлі (“выратавалі”) гэтыя каштоўнасьці, якія стосам праляжалі дагэтуль у Ніжнім Ноўгарадзе. Увесь шум быў, аказваецца, вакол 134 тамоў. Беларусам належыць яшчэ вяртаць з Расеі сотні тысячаў (магчыма, мільёны) мастацкіх каштоўнасьцяў, скрадзеных расейскімі акупантамі ў розныя пэрыяды нашай гісторыі.

Янка Базыль

21/1/2006 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь