Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Страчаны час не вернеш…

Ліст Міколы Канаховіча з г.Пружаны ў газэту “Народная Воля”

Паважаная “Народная воля”!
Пад рубрыкай “Дыскусiя” нядаўна прачытаў меркаваннi спадара Грыцука з Мiнска пад назвай “Панцырь ледяного страха уже треснул”. Рашуча i катэгарычна не згодны з вашымi меркаваннямi, спадар Грыцук. Больш таго, прабачце, але ад тых прапаноў вее нейкiм подыхам, так бы мовiць, правакатарствам!
Бо нiхто ў гэтым канкрэтным выпадку не можа даваць цi не даваць нейкiя там гарантыi, акрамя Гаагскага мiжнароднага суда, бо справа зайшла вельмi далёка. За апошнiя адзiнаццаць гадоў беларускаму этнасу нанесены ледзь не смяротны ўдар.

I па-другое, бадай самае галоўнае. Чаму Вы лiчыце, спадар Грыцук, што прэзiдэнт Расii У.Пуцiн павiнен шукаць замену Лукашэнку? Так ставiць пытанне — абсурд, курам на смех. Хто ён такi, гэты Пуцiн, каб гаспадарыць у нашай хаце, каб вызначаць лёс беларускага народа? Няхай ён у сябе парадак навядзе. А чаго варты ягоныя выказваннi на сустрэчы з актывiстамi новага маладзёжнага аб’яднання “Нашы”, дзе ён сказаў: “Ведь мы и белорусы — единая нация!”. Нават гэтага дастаткова, каб лiчыць Пуцiна адкрытым акупантам Беларусi. Я ўжо не кажу пра нейкiх там Аяцкавых i яму падобных крумкачоў.

Да таго часу, пакуль хоць трэцяя частка нашага народа не ўсвядомiць запавет Кастуся Калiноўскага, якi аддаў жыццё за тое, каб Беларусь была вольнай, не ўсвядомiць запаветы нашых нацыянальных прарокаў Францiшка Багушэвiча, Янкi Купалы, Васiля Быкава i многiх iншых асветнiкаў, а таксама не зразумее высiлкаў нашых сённяшнiх нацыянальных змагароў, нельга не хвалявацца за лёс Беларусi. Каб глыбока асэнсаваць трагiзм нашага народа, кожны, хто жыве на шматпакутнай нашай зямлi, павiнен памятаць апошнiя словы Кастуся Калiноўскага, сказаныя ўжо з-пад шыбенiцы: “Не будзе вам, людзi, шчасця, пакуль над вамi маскаль будзе”. У iх закладзена найвялiкшая фiласофiя. Каб малаадукаваныя чытачы альбо манкурты-чыноўнiкi не западозрылi мяне ў распальваннi нацыянальнай варожасцi, адразу тлумачу, што маю на ўвазе не сваiх сяброў, суседзяў, ды проста знаёмых расiйцаў, з якiмi жыву ў згодзе, не расiйскi народ, а тую частку маскоўска-крамлёўскага iмперыялiстычна-шавiнiстычнага кiраўнiцтва, для якога мы, беларусы, застаёмся каланiяльнымi рабамi з амаль 250-гадовым стажам.

Каб усе лiдэры апазiцыйных партый i так званая беларуская iнтэлiгенцыя добра ведалi свой радавод, сваю сапраўдную гiсторыю, нацыянальную культуру, любiлi i шанавалi сваю мацi-мову, каб хоць у аднаго з iх (я тут выключаю толькi Зянона Пазьняка i яго аднадумцаў) ляжалi на рабочым стале кнiгi Гусоўскага, Мiцкевiча, Купалы, Быкава, дык нашым першым прэзiдэнтам быў бы чалавек з зусiм iншай бiяграфiяй. Нават i ў дадзеным выпадку, калi б лiдэры партый дэмакратычнага накiрунку ў хаўрусе са стотысячнай “армiяй” беларускай iнтэлiгенцыi былi па-сапраўднаму адукаванымi людзьмi, а не саўковымi халуямi, дык касцьмi ляглi б, а не дапусцiлi б нахабства i гвалту над сваёй мацi-радзiмай. Успомнiм, як праводзiўся той жа рэферэндум у 1995 годзе. Без усялякага супрацiву апазiцыя толькi дапамагла ўмацаваць дыктатарскi рэжым. А той, у сваю чаргу, убачыўшы здраду ў шэрагах апазiцыi i неадукаванасць “iнтэлiгенцыi”, атрымаў перамогу. Адчуваючы лёгкасць перамогi, ён пад корань пачаў знiшчаць усё тое, што потам i крывёю народа здабывалася вякамi. З-за валтузнi, высвятлення, хто лепшы, быў страчаны час, была разбурана галоўная сiла дэмакратыi — Беларускi Народны Фронт. У вынiку навылуплiваўся са шкарлупiны камунiзму не адзiн дзесятак самаабвешчаных князькоў без тэрыторыi, без войска, без народа, i ўсе адначасова прэтэндуюць на прэзiдэнцкую пасаду. Ну, прабачце, але больш смешнага анекдоту не прыдумаеш.

У нас немагчымы так званы румынскi варыянт, бо гэта наогул немагчыма. Не тая краiна, не той народ. Нават немагчымы кубiнскi альбо паўночнакарэйскi варыянт, таму што на сённяшнi дзень мы практычна з’яўляемся амаль што калонiяй Расiйскай iмперыi. А пасля ўвядзення на нашай тэрыторыi расiйскага рубля Беларусь аўтаматычна стане суб’ектам Расiйскай федэрацыi. Таму застаецца адзiн, апошнi, варыянт. Усiм “князькам” набрацца мужнасцi, выцiснуць з сябе раба, адмовiцца ад усялякiх уласных амбiцый, пазбавiцца так званага вiруса фанабэрыстасцi i падтрымаць усёй талакою праверанага дзесяцiгоддзямi сапраўднага патрыёта, рашучага змагара, крыстальна чыстага чалавека спадара Зянона Пазьняка. У такiм выпадку будзе яшчэ нейкая надзея на наша выратаванне, на захаванне нашай краiны, нашага этнасу. Любыя другiя варыянты — гэта не толькi утопiя, але i адкрытая мэтанакiраваная здрада. Пройдзе пэўны час, i гiсторыя нас рассудзiць. Вось тады i пабачым, на чыiм баку была праўда.

Паважаны галоўны рэдактар “Народнай волi” Iосiф Паўлавiч Сярэдзiч! Калi па нейкай прычыне Вы не зможаце надрукаваць мой лiст, дык у такiм выпадку захавайце яго для гiсторыi, няхай рассудзяць нас нашчадкi.

З павагай —

Мiкола КАНАХОВIЧ,
афiцэр у адстаўцы,жыхар г.Пружаны.

( Газета “Народная Воля”, №183, 21 верасьня 2005 г.)

22/9/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2005
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024