Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Алесь Рашчынскі “Цi незалежныя мы без сваёй мовы?”

Калi глядзеў па канале АНТ чацвёртую серыю адыёзна-афiцыёзнага фiльма “Новейшая история”, мяне дужа цiкавiла адна рэч. А менавiта: што скажуць “адвакаты” надання рускай мове ў Беларусi статусу дзяржаўнай, i як яны разумеюць так званае “двуязычие”.
“Так званае” таму, што ў рэальнасцi яно, нягледзячы на статус закона, i блiзка не iснуе, а паўсюдна — зверху данiзу — усталявалася спрэс рускамоўе. Ды і сам канал прыводзiць да раздваення свядомасцi i неразумення, дзе ты жывеш — у Беларусi цi Расii

Тэрмiн “двуязычие” спатрэбiўся патэнцыяльным рэстаўратарам СССР дзеля таго, каб закамуфлiраваць, схаваць сапраўдную мэту палiтыкi русiфiкацыi — этнiчнага генацыду беларускага народа. Вось дзве трактоўкi русiфiкацыi як з’явы: “делать русским по языку и обычаям” (С.Ожэгаў) i “насильственное распространение русского языка и культуры среди национальных меньшинств” (I.Шыршоў). Што ж, можна “павiншаваць” беларускi народ з тым, што яго занеслi ў “национальное меньшинство” Расiйскай дзяржавы. Заслужылi! У гэтых трактоўках i палягае сапраўдны сэнс “двуязычия”, калi “насильственным” шляхам “национальное меньшинство” делается “русским по языку и обычаям”. Пасля такой асiмiляцыi народ як народ перастае iснаваць. Дзе зараз, да прыкладу, некалi вядомыя славянскiя народы люцiчы i бодрычы? Анямечаныя, яны знiклi з твару Зямлi…

Зрэшты, дамо слова самiм стваральнiкам “Новейшей истории”. Дыктар: “…возвращение русскому языку государственного статуса можно было рассматривать как хороший дружеский знак союзной России…”.

Хлусня! Руская мова нiколi ў СССР i ў Беларусi не мела афiцыйнага “государственного статуса”, па крайняй меры, не было апублiкаваных юрыдычных актаў на гэты конт. Таму i ў “возвращении” не было нiякай патрэбы.

Слоўная эквiлiбрыстыка, якая суправаджала палiтыку русiфiкацыi ў СССР, вартая таго, каб яе нагадаць. Адносна рускай мовы тады ва ўжытку былi азначэннi: “добровольно изучаемый” (пры Ленiне), “второй язык”, “общий язык общения и сотрудничества всех народов СССР”, “язык великого Ленина”, “язык межнационального общения”, “межгосударственный язык для республик”, “общий язык всех социалистических наций”, “национально-русское двуязычие” (1987 г.), “государственность русского языка” (на самай справе — рускае аднамоўе. — А.Р.). У адносiнах да роднай мовы (“языка”) — “обязательный” (пры Ленiне), “добровольно изучаемый” (1958 г., пры Хрушчове), “местный язык” (! — А.Р.), “бытовой язык” (! — А.Р.). Звярнiце ўвагу на дынамiку ўзрастання ролi рускай мовы — ад добраахвотна вывучаемай да абавязковай. I разам з тым змяншэннем ролi роднай мовы ад абавязковай да добраахвотна вывучаемай. Мовы памянялiся (не самi — iх памянялi) месцамi: родная стала чужой, чужая — замест роднай. Вось гэта i ёсць палiтыка русiфiкацыi, на справе — рэальная дыскрымiнацыя мовы карэннага народа.

Дыктар: “…утвердив двуязычие, можно было избежать дискриминации и раскола в обществе…”. На самай справе “дискриминации и раскола в обществе” ўжо нельга было “избежать”, бо яшчэ да “утверждения двуязычия” беларускi народ ужо быў расколаты пры дапамозе рускай мовы, хаця сённяшнi рэктар БДУ, выступоўца ў фiльме “Новейшая история” Васiль Стражаў (i падобныя яму, хто заўжды “на страже” рускага аднамоўя) лiчыць, быццам менавiта “беларуская мова — гэта сродак раз’яднання”. Прыехалi! Меў рацыю Васiль Быкаў, калi сказаў, што Беларусь — нейкая анамалiя. Вучоныя ўсяго свету зрабiлi выснову аб тым, што РОДНАЯ МОВА з’яўляецца СРОДКАМ СТАБIЛЬНАСЦI грамадства, а В.Стражаў упарта сцвярджае адваротнае. Яго “вучэнне” ўсё яшчэ абапiраецца на савецкае мысленне. Праўда, ён ледзь-ледзь “не дацягнуў” да лагiчна правiльнай высновы, сказаўшы, што “мова ўзнiкла як сродак аб’яднання людзей, аб’яднання намаганняў”. Вось гэта правiльна! Наша мова ўзнiкла “як сродак аб’яднання” народа на карысць Беларусi. Руская ж была ўведзена на чужой для яе тэрыторыi як сродак “аб’яднання намаганняў” Расiйскай iмперыi, потым — савецкай на карысць метраполii — Расii.

Але ж гэтыя iмперыi ляснулiся! Па логiцы, пасля iх распаду каланiяльныя народы вяртаюць сабе родную мову. Гэта — унiверсальны закон. У Беларусi ж адбылося неверагоднае! Замест вяртання роднай мовы краiна фактычна — праз мову чужую — вярнула сабе статус калонii, перайшоўшы поўнасцю на мову былой iмперыi.

Узрадаваў i адначасова засмуцiў мяне яшчэ адзiн прамоўца — Аляксандр Патупа. Парадаваў тым, што пацвердзiў афарызм старажытных рымлянаў “у каго мова — у таго i ўлада”. Ён сказаў “…это (беларусiзацыя. — А.Р.) была не вполне добросовестная попытка как бы группы людзей (напэўна, гэтая ”група” — беларусы. — А.Р.) сделать себе за счет этого огромное преимущество: они владеют языком — они будут иметь доступ к любым должностям…” (падкрэслена мною. — А.Р.). Аказваецца, тыя, хто праводзiў тут палiтыку беларусiзацыi, “просто не поняли того, что да, есть национально-этническое большинство, правильно, но — языковое меньшинство”. У адрозненне ад нацыяналiстаў, А.Патупа “понял”…

Затое “не понял”, чаму Аўстрыя размаўляе на нямецкай мове, i гэтым мяне засмуцiў. Яго параўнанне моўнай сiтуацыi ў гэтай еўрапейскай краiне i ў Беларусi — цi свядомая хлусня, цi несвядомае неразуменне. У аўстрыйцаў (“этнического большинства”) нямецкая мова — спрадвеку iх родная (аўстрыйскай у прыродзе не iснуе, а беларуская iснуе). Вось чаму “Австрия, пользующаяся там немецким языком, вовсе не является каким-то в связи с этим жутким, так сказать, государством” (А.Патупа). Тут варта дадаць: верне беларускi народ сабе родную мову — i таксама не будзе “жутким, так сказать, государством”!

Такiм чынам, па версii стваральнiкаў фiльма, родная мова — гэта сродак раз’яднання, а “двуязычие” — панацэя ад “дискриминации и раскола в обществе”. Трэба ж даўмецца да такога кашчунства! Што, будзем цяпер “чакаць”, што з-за польскай мовы адбудзецца раскол польскага грамадства, з-за чэшскай — чэшскага, з-за венгерскай — венгерскага i г.д. Ды такое i ў пачварным сне немагчыма!

…Ад фiльма, зробленага на пачатку XXI стагоддзя, патыхае эпохай канца 20-х — пачатку 30-х гадоў мiнулага веку, калi ў СССР былi знiшчаны “буржуазные науки” i з дапамогай “сталiнскага дыямата” запанавалi злавесная лысенкаўшчына i “народны мiчурынскi дарвiнiзм”, якiя былi выведзены з-пад навуковай крытыкi i карысталiся моцнай палiтычнай падтрымкай тагачаснай улады, як карыстаецца зараз усё антынавуковае, што выпаўзае з цемры i рушыць супраць сапраўднай культуры i навукi.

Дык аб чым гэтая “Новейшая история”? Аб тым, як пасля рэферэндуму 1995 года ў Беларусь разам з дзяржаўнасцю рускай мовы фактычна вярнулася савецкая ўлада. “У каго мова — у таго i ўлада”. Дык цi сапраўды незалежная сёння Беларусь без сваёй мовы?

Алесь РАШЧЫНСКI, кампазітар

(Газэта “Народная Воля” №182, 20 верасьня 2005 г.)

21/9/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2005
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2018
Сувязь