Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (10-15 верасьня 2005 г.)

10 верасьня ў цэнтры гістарычнай сталіцы расейскага казацтва г. Навачаркаску адсланілі помнік і арганізавалі пышныя ўрачыстасьці. На той самай плошчы, дзе ў 1962 г. паводле загаду хрушчоўскага ЦК КПСС савецкія спэцыяльныя часткі расстралялі мірную дэманстрацыю рабочых (яны патрабавалі нармальнага жыцьця, падвышэньня заробкаў ды зьмены мясцовага кіраўніцтва), цяперашнія мясцовыя ўлады ўсталявалі беламармуровыя фантаны і наладзілі танцы ды скокі. Помнік каля фантанаў прысьвечаны “примирению”. Далей...

16/9/2005 › Актуаліі

 


Бэніта Вальднэр мусіць зыйсьці ў адстаўку

Кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту і Партыі БНФ зьвяртае ўвагу на беспрынцыповасьць пазыцыі Спэцыяльна ўпаўнаважанай для зьнешніх зносінаў Эўрапейскай Камісіі Бэніты Фэрэра Вальднэр.
Арганізацыя замежнага вяшчаньня на Беларусь на мове акупантаў гэтай краіны (гэта значыць на рускай мове) сьведчыць аб непавазе да беларусаў як эўрапейскай нацыі, гаворыць пра неабавязковасьць прытрымлівацца прынятых пазыцыяў у палітыцы Эўразьвязу. Далей...

16/9/2005 › Навіны

 


Зянон Пазьняк камэнтуе выступ Аляксандра Лукашэнкі на саміце ААН і пікет беларускай грамады ў Нью-Ёрку з гэтай нагоды

(Пазьняк: ) “Трэба сказаць, што падзеі ў Нью-Ёрку гэтым разам атрымалі значна большы розгалас, чым калі-небудзь. Я маю на ўвазе саміт кіраўнікоў краінаў-сяброў ААН. Далей...

16/9/2005 › Навіны



Mrs. Benita Valdner has to resign

The leadership of the Belarusan Popular Front “Adradzennie” and the BPF Party call the attention to the unscrupulous position by the European Commissar for Foreign Relations and Neighborhood Policy Mrs. Benita Ferrero-Valdner.

The decision to organize the broadcasting to Belarus in the language of the occupants (i.e. in Russian language) witnesses the lack of respect with regard to the Belarusan people as a European nation as well as witnesses the lack of the obligation to hold to the positions accepted by the European Union in the policy. Далей...

16/9/2005 › English

Камэнтаваць


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2005
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь