Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Сёньня – 95 гадоў з дня нараджэньня Ларысы Геніюш

Сёньня Ларысе Геніюш споўнілася б 95 гадоў. Выдатная паэтка была актыўнай дзяячкай беларускага замежжа пэрыяду другой усясьветнай вайны. За гэта разам з мужам Янкам была асуджаная на 25 гадоў лягераў. Пасьля сьмерці Сталіна вярнулася ў Беларусь, жыла ў Зэльве. З нагоды 95-х угодкаў Ларысы Геніюш беларуская грамадзкасьць стварыла аргкамітэт для сьвяткаваньня гэтай даты.

Прадстаўнікі грамадзкасьці некалькі разоў зьвярталіся да ўладаў з просьбай аб рэабілітацыі Ларысы Геніюш, але гэтага так і не было зроблена. Таму ўзьнікаюць складанасьці з правядзеньнем памятных імпрэзаў. І зьявіліся яны яшчэ падчас падрыхтоўкі сьвяткаваньняў. Арганізацыйны камітэт зьвярнуўся да адміністрацыі адной з зэльвенскіх школаў з просьбай даць магчымасьць правесьці прэзэнтацыю кнігі “Каб вы ведалі” – зборніка эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш.

Аднак у школу ўдзельнікаў імпрэзы не пусьцілі, і прэзэнтацыя адбылася ў двары мясцовай царквы. Яна прайшла ў суботу, 6 жніўня. А напярэдадні арганізатары спрабавалі ўстанавіць на помніку Ларысы Геніюш мэмарыяльную шыльду. Нагадаю, помнік таксама стаіць у двары зэльвенскай царквы. Але шыльду пакінуць не дазволілі, кажа аўтар работы скульптар Алесь Шатэрнік.

(Шатэрнік: ) “На ўласныя ахвяраваньні зрабілі гэтую шыльду, паехалі, паставілі, а як адкрыць – няма дазволу. Якая там крамола? Там напісана “Божа, беражы Беларусь. Ларыса Геніюш”. А якога дазволу – ці царкоўных уладаў, ці сьвецкіх – невядома”.

Паводле спадара Шатэрніка, пакуль невядома, хто й калі павінен даць дазвол на ўстанаўленьне мэмарыяльнай шыльды. Тым ня менш у царкве адбылося адмысловае набажэнства ў памяць Ларысы Геніюш, была таксама асьвечаная магіла Геніюшаў. Нагадаю, што імпрэзы ў памяць славутых землякоў у Зэльве сталі традыцыйнымі. Кожны год сюды прыяжджаюць літаратары, сябры й паплечнікі Геніюшаў, грамадзкія й палітычныя дзеячы.

Гэтаксама й мінулымі выходнымі ў Зэльву прыехалі каля сотні чалавек з розных куткоў Беларусі й Польшчы. Але сёлета ўсе гэтыя людзі сталі сьведкамі інцыдэнту, які здарыўся падчас літургіі каля магілы Геніюшаў. Пра гэта паведаміў “Свабодзе” адзін з сустаршыняў аргкамітэту Пятро Краўчанка.

(Краўчанка: ) “На могілках была адна вельмі непрыемная сцэна, калі міліцыя кінулася амаль зьбіваць людзей, вырываць з рук нацыянальныя сьцягі, пагражаць прымусовай ізаляцыяй. Але большасьць людзей не дазволілі гэтага зрабіць, і міліцыя вымушаная была рэціравацца”.

Паводле спадара Краўчанкі, астатняя частка імпрэзы адбылася ўрачыста й годна. Выступалі многія грамадзкія дзеячы, паэты чыталі вершы ў памяць Ларысы Геніюш. Дарэчы, удзел у сьвяткаваньні браў намесьнік амбасадара Чэхіі, які падчас сваёй прамовы паабяцаў паспрыяць таму, каб у Празе на доме, дзе ў часе вайны жыла сям’я Геніюшаў, была ўстаноўленая памятная шыльда. З адпаведнай просьбаю да чэскіх уладаў зьвяртаўся аргкамітэт, і трэба спадзявацца, што яшчэ адна імпрэза наперадзе. Саюз пісьменьнікаў таксама плянуе неўзабаве арганізаваць прэзэнтацыю новай кнігі Ларысы Геніюш “Каб вы ведалі”.

А грамадзкая арганізацыя “Беларуская музычная альтэрнатыва” да 95-годзьдзя паэткі прымеркавала выхад музычнага альбому. Раней такі альбом на вершы Ларысы Геніюш запісаў гурт “Песьняры”, якім кіраваў Уладзімер Мулявін. Але гэтым разам будуць сьпяваць самыя розныя выканаўцы, у тым ліку бард Вольга Цярэшчанка, гурт “План”, польскі гурт “Дэд марш”. Ужо запісана некалькі песьняў – яны будуць на дыску разам з запісамі голасу самой Ларысы Геніюш, якая чытае свае вершы. Вось што з гэтай нагоды кажа ініцыятар праекту Віталь Супрановіч:

(Супрановіч: ) “Самае галоўнае, што мы хочам, – адкрыць для людзей імя Ларысы Геніюш. І гэта будзе яшчэ адзін крок, каб паказаць, што гэтае імя вартае вяртаньня ў беларускую літаратуру. Несправядліва, што імя Ларысы Геніюш застаецца напаўзабароненым”.

Паводле Радыё “Свабода”, Галіна Абакунчык, Менск

9/8/2005 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2005
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024