Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Факты і падзеі (16-23 ліпеня 2005 г.)

У сярэдзіны ліпеня па ўсіх СМІ сьвету пракацілася хваля паведамленьняў пра посьпех чарговай кнігі казак пра Гары Потэра. Масавы псіхоз, які назіраўся ў розных краінах (тысячы людзей бавілі ноч пад брамамі кнігарняў, каб раніцай набыць кнігу), паўплываў і на мясцовых “казачнікаў”. Радыё Свабода (падкрэсьліваем – беларуская рэдакцыя) падліла ў гэтую рэклямную плынь сваю чарговую лухту. Журналіст І. Карней (сярэднестатыстычны недалёкі выразьнік агульнага ўзроўню) ажно надрываўся ў сваім рэпартажу, паведамляў, што вось-вось у беларускіх кнігарнях зьявіцца пераклад чарговага тому пра Гары Потэра. Добра, што гэты піянэр з барабанам не забыўся згадаць, што йдзецца пра пераклад на расейшчыну. Цікава – а мы тут пры чым? Чаму “Свабодка” не паведаміла пра працу над польскім, украінскім, летувіскім або латышскім перакладам бэстсэлера (калі згадваць пра мовы нашых суседзяў)? А сярод іншага таму, што самы свабодаўскія аўтары нічога, акрамя расейшчыны не чытаюць. Ім лёгка без комплексаў уключацца ў схэму, распрацаваную антыбеларускім рэжымам, які вынішчае ўсё беларускае на нашай зямлі. Яны — каравы прыдатак гэтага прарасейскага рэжыму. Нават першакурсьнік (нармальнага, канешне, не мясцовага калгаснага журфаку) скеміў бы, што ядром рэпартажу павінна было б стацца дасьледваньне аб’ектыўных і суб’ектыўных прычынаў браку такой банальнай зьявы, як пераклад папулярнай кнігі для 10-мільённай нацыі. Сапраўдны журналіст добра прааналізаваў бы ўсю гэтую недапушчальную сітуацыю. Успомніў бы, што ў Англіі нядаўна выпусьцілі наклад найпапулярнейшай мясцовай казкі пра братка Труса на старажытнаегіпецкай мове, пераклад на 32-ю па ліку мову (вялікая цікавостка для аматараў культуры і сьведчаньне павагі да сваёй нацыянальнай традыцыі). Свабодаўскі халтуршчык дзейнічаў сьведама і з падачы сваіх начальнікаў. Для гэтай публікі важна штодня падкрэсьліваць беларусам (гэтак ненавязьліва), што наша мова “нявартая”, “недаразьвітая”, а затое заўсёды беларус можа зьвярнуцца па палачку-выручалачку маскоўскага разьліву. Хочацца сказаць пару словаў і пра гэтую палачку. Нават нелінгвісты здагадаліся ўжо, што з Расеі на нашыя галовы абрынулася мутная хваля рознатэмнай макулятуры. За стракатымі вокладкамі крыклівых выданьняў крыецца нізкапробная інтэлектуальная прадукцыя, карыстацца якой павінен сароміцца любы народ. Абсалютная бальшыня расейскіх перакладаў сусьветнай літаратуры ў апошні пэрыяд зроблена на кампутары, груба, дзіка, са зьдзекам над культурай і чытачом (гэта тычыцца й папярэдніх тамоў пра Гары Потэра). Расейскія жулікі зарабляюць грошы, працуюць над сваёй лухтой цэлымі брыгадамі. Прычым гэта было там заўсёды – пачытайце творы Сэрвантэса ў расейскім выданьні – гэта нешта несамавітае! У знак пратэсту эліта беларускага грамадзтва павінна была б адмовіцца ад маскальшчыны, набываць і чытаць кнігі на польскай і украінскай мовах, калі рэжым душыць нашу беларускую школу літаратурнага перакладу… Але пра гэта на лукашыстоўскай Свабодзе не пачуеш.

17 ліпеня споўнілася дваццаць пяць гадоў з дня пачатку стыхійных народных пратэстаў у Любліне. Люблінскія страйкі 1980 года адкрылі новую старонку польскай і ня толькі польскай гісторыі. Камуністычныя ўлады рэзка падвысілі кошты на мяса, масла ды іншыя прадукты харчаваньня. Зрабілі гэта менавіта перад сэзонам адпачынкаў, каб людзі не маглі як сьлед адрэагаваць. Але рэакцыя адбылася адразу. Рабочыя люблінскіх прадпрыемстваў пачалі дзесяткамі тысячаў зьбірацца на фабрыках, а потым і гарадзкіх плошчах – пачаўся знакаміты “strajk za kotlet”. Сытая варшаўская адміністрацыя і яе маскоўскія гаспадары не на жарт напалохаліся салідарнай дзейнасьці насельніцтва. Тадышні начальнік польскай кампартыі Гэрэк прыляцеў з камандай у Люблін, хадзіў па фабрыках у белай касцы, строіўся пад “бацьку народу”. Упершыню за пасьляваенную гісторыю Польшчы ўлады вымушаны былі пайсьці на перамовы са страйкоўцамі і пад націскам народнага гневу выканалі большасьць патрабаваньняў рабочых. Вялікі посьпех натхніў палякаў ва ўсей краіне. Ужо ў жніўні 1980 г. на розных прадпрыемствах у розных гарадах пачалі стварацца камітэты, якія праз колькі тыдняў аб’ядналіся пад сьцягам незалежнага прафсаюзу “Салідарнасьць”. Гданьск стаў сталіцай антыкамуністычнага, антымаскальскага супраціву змагарнага народу, інтэлігенцыя падала руку рабочым. Сацыялістычны лягер даў першую шчыліну, пасыпалася штукатурка, гнілы будынак захістаўся. Пазьней былі перамогі і паразы, змаганьне супраць ваеннага становішча, але ўжо ў 1988 г. камуністычны рэжым скончыў сваё існаваньне ў Польшчы, якая ўрэшце вырвалася з жалезных абдымкаў Масквы.

17 ліпеня адбылася сустрэча Пуціна з прэзыдэнтам Турцыі Эрдаганам у Сочы. Горад, які паслужыў Ільфу і Пятрову прататыпам літаратурнага горада Чарнаморска, паслужыў арэнай яшчэ аднаму (не літаратурнаму, а вельмі канкрэтна-рэальнаму) герою. З імпэтам Астапа Бэндэра Пуцін маляваў перад заслужаным туркам яркія карцінкі расейскай прамысловай экспансіі ў ягоную краіну. “Турецкоподданый Остап Ибн Бендер” ацаніў бы высока маналёг свайго пасьлядоўніка. Той разышоўся не на жарт у нью-васюкоўскім стылі: “Мы пабудуем сваімі сіламі нафтаправоды на тэрыторыі Турцыі, каб забясьпечыць усю Паўднёвую Эўропу, мы разгарнем у Турцыі будаўніцтва шэрагу аб’ектаў прамысловага і турыстычнага бізнэсу, мы…” Слухаць без сьмеху гэтую лухту не ставала сілаў. Вядома, што нават у тых двух месцах, дзе ў Расеі яшчэ адбываецца актыўная будаўнічая дзейнасьць, — Маскве і Пецярбурзе,– працуюць менавіта беларускія, украінскія, малдаўскія і таджыцкія рабы. Мясцовыя расейцы або сьпіваюцца, або запісаліся ў банды, якія рабуюць і забіваюць нашых суайчыньнікаў, што працуюць на іхніх будоўлях. Атрымліваецца, што крамлёўскі султан зьбіраецца паслаць беларускіх і іншых гаст-арбайтэраў на працу ў Турцыю. А сам тым часам будзе здымаць сармак з гэтай трансакцыі. Цікава, што напярэдадні, 16 ліпеня ў Маскве быў зьліквідаваны як вайсковая адзінка 119-й гвардзейскі парашутна-дэсантны полк, які нат афіцыйна называлі галоўным рэзэрвам вярхоўнага галоўнакамандуючага (Пуціна, значыць) на выпадак беспарадкаў у Маскве. Менавіта гэты полк штурмаваў у кастрычніку 1993 г. “Белы дом” – дзярждуму ў Маскве падчас няўдалага антыельцынскага думскага путчу. Пазьней стала вядома, што большасьць афіцэраў палка выказваюць незадаволенасьць нізкімі заробкамі і няўдзячнасьцю “вярхоўнага”. Вось іх і разагналі. Няхай Пуцін спытаў бы ў Эрдагана пра янычараў (элітная “маладая гвардыя”, адказная за парадак у асманскай сталіцы). Той яму й распавёў бы, як на пачатку 19 стагоддзя султан зьліквідаваў янычарскую гвардыю, бо тая наракала і пагражала зьмяніць галоўнакамандуючага. Толькі гэты жэст ня выратаваў гнілую Асманскую імпэрыю.

18 ліпеня прэзыдэнт Украіны Юшчанка паслаў у адстаўку адмірала Чарнаморскага ваенна-марскога флёту Сэнюха. Адмірал у парушэньне статуту на працягу шэрагу гадоў актыўна займаўся палітыкай, а менавіта падтрымліваў прамаскоўскую дзейнасьць усходніх губэрнатараў і лічно товарішча Януковіча. Апошні разам са сваімі маскоўскімі гаспадарамі закрычаў пра палітычныя рэпрэсіі і ахвяры. Ніхто б, аднак, не зразумеў бы прэзыдэнта краіны, які раптам пакінуў бы на высокіх пастах здраднікаў дзяржавы. А 19 ліпеня ўкраінска-беларускую мяжу перасекла яшчэ адна маскоўская “ахвяра”. Праз 15 хвілінаў пасьля ўзбуджэньня генэральнай пракуратурай Украіны крымінальнай справы ў адносінах да былога губэрнатара Кіеўскай вобласьці Анатолія Засухі за “нанясеньне шкоды дзяржаве на суму ў некалькі мільёнаў грыўнаў” Засуха ўцёк на Беларусь праз памежны пераход на Валыні. На сустрэчы з журналістамі міністар МУС Украіны Ю. Луцэнка расказваў пра гэта. Задалі пытаньне: “А дзе цяпер Засуха?” Міністар адказаў: “Думаю, што ў Маскве, дзе знаходзяцца ягоныя сапраўдныя начальнікі…”

Прэзыдэнт Фэдэратыўнай Рэспублікі Нямеччыны (у мінулым заслужаны афіцэр гестапа) прымаў былых вязьняў Маўтхаўзэна, дарыў ім кветкі і расказваў, як трэба бараніць правы чалавека на сучасным этапе… Фантастыка, ці ня праўда? Такое ў Нямеччыне немагчыма. Тамака ў 1949 г., калі заходнія хаўрусьнікі ўтваралі ў акупаванай краіне Фэдэратыўную Рэспубліку, то з цяжкасьцю адшукалі на пасаду канцлера Конрада Адэнаўэра – аднаго з нямногіх нямецкіх палітыкаў, які не запляміўся супрацоўніцтвам з Гітлерам і Сталіным. Так пачыналася дэмакратызацыя ў Заходняй Нямеччыне, дзе ўжо прайшла пасьля 1945 г. грунтоўная дэфашызацыя. Расею, як вядома, “аршином общим не измеришь…” Тут свае традыцыі. Яшчэ з часоў Івана Жахлівага, які пасьля катаваньняў і забойстваў меў звычку хадзіць у РПЦ ды маліцца за душы забітых. 20 ліпеня заслужаны гэбіст У.У. Пуцін сустрэўся ў Крамлі з прадстаўнікамі расейскіх праваабарончых арганізацыяў. Усё пачалося з кветак і прэзыдэнцкіх віншаваньняў юбіляркі Л. Аляксеевай, савецкай дысідэнткі, што правяла шэраг гадоў ў гэбоўскіх турмах і псіхушках. Пуціна панесла, як у Сочах. Ён расказаў прысутным, як яны павінны бараніць правы чалавека : “Трэба інфармаваць насельніцтва пра ініцыятывы ўлады, пра нашу дзейнасьць у сфэры паляпшэньня жыльлёвых умоваў і грамадзкага транспарту…” І далей ў такім духу. Потым “праваабаронцы” задавалі пытаньні. З палымяным пытаньнем-маналёгам выступіў непараўнальны Караганаў – злавесны зьнішчальнік Беларускай дзяржавы, да якога езьдзяць па інструкцыі і ганарары лебедько-вінцучкі ды іншыя з псэўдаапазыцыі. Караганаў прасіў Пуціна паўплываць на Лукашэнку ды аблегчыць лёс журналістаў расейскіх СМІ ды іншых расейскіх грамадзянаў, якія працуюць у Беларусі. Пуцін паабяцаў, што на сёньняшняй сустрэчы з Александром Грігорьевічем ён пра гэта згадае. Разам яны, мабыць, і арганізуюць нам “царства свабоды”.

20 ліпеня “Нар. Воля” ашчасьлівіла нас яшчэ адным экзэрсісам палітычнага эксгібіцыянізму. Даўно-даўно не чуваць было пра “беларускага Дэ Голя” – маецца на ўвазе расейскі акупанцкі генэрал В. Фралоў, які ўсё пнуўся дэмакратызаваць Беларусь з танка. Вось фрагмэнцік з ягонага аўтабіяграфічнага артыкула ў згаданай газэтцы. Цытуем: “Теперь – что касается моей партийности. 23 года был членом КПСС. Считаю правильным, что в период путча 1991 г. и разгула суверенитетов вывез на бэтээрах ЦК компартии Литвы из осаждённого здания; горжусь тем, что принял в расположение своей дивизии вильнюсский ОМОН, решил судьбу каждого омоновца и не дал в то время свершиться шустрому революционному суду”. І гэтак далей. Давядзецца, відаць, народнай беларускай уладзе перадаваць путчыста Фралова ў рукі народнай летувіскай улады дзеля судовага разгляду ягонай справы. І ўсё ж пацешная фігура: чытаючы ягоныя опусы здагадваешся, што ніколі ня быць недалёкаму генэралу ні Дэ Голям, ні Піначэтам.

У нашу краіну ў хуткім часе павінен прыехаць новы пасол РФ, а менавіта Б. Аяцкаў, сямья якога нядаўна праславілася крымінальнымі злачынствамі. Аяцкаў зрабіў адну “прароцкую” заяву, якая цяпер абмяркоўваецца многімі людзьмі ў Беларусі. Цытуем: “Я хотел бы и я уверен, что так и будет, что я буду последним послом России в Беларуси…” Вось такая шчырасьць крымінальніка, ён ужо, як кажуць у Маскве, “заказал” нашу незалежную дзяржаву. У гісторыі, аднак, былі выпадкі, калі такія прароцтвы зьдзяйсьняліся – ды толькі наадварот. Калі пэрсідзкі цар Дарый зьбіраў сваё мільённае войска перад агрэсіяй у Грэцыю, ён паслаў агентаў да піфійскіх чараўніц-прадказальніц з запытам, ці трэба пачынаць вайну з грэкамі. Яму прынесьлі адказ, што “у выніку гэтай вайны загіне вялікае царства”. Пэрсы палезьлі на антычную Эладу і былі разгромлены грэкамі, пэрсідзкая імпэрыя рассыпалася. На прэтэнзіі з Пэрсэпалісу чараўніцы адказалі: “Мы ж вас папярэджвалі…” Так і з калдуном Аяцкавым, даробяцца маскоўскія калдуны заяваў, што лясьне іхнае царства і прыйдзецца пасылаць у чужыя сталіцы паслоў ад кожнай адколанай правінцыі.

Валеры Буйвал

23/7/2005 › Актуаліі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Ліпень 2005
П А С Ч П С Н
« Чэр   Жні »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2022
Сувязь