Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Гутаркі з Антонам Шукелойцем

Гэтая кніжка пра Антона Шукелойця, пра падзеі ў ягоным жыцьці, здарэньні, сьведкам якіх ён быў і пра якія расказаў у нясьпешнай гаворцы. Апавяданьні запісваліся мной з перапынкамі з кастрычніка 2001 года па верасень 2003-га. Цяпер Антону Шукелойцю 88 гадоў, якія ён пражыў, пасьвяціўшыся Беларусі.
Антона Шукелойця, кіраўніка Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня на эміграцыі, ведаюць усе, і ва ўсіх ён карыстаецца нязьменнай павагай. Ягоныя паводзіны ў беларускім грамадзтве за мяжой ёсьць эталон беларускага народнага шляхецтва - пастава простая, дабразычлівая і разумная.

Некалі ў Ашмянах, за праваслаўнымі могілкамі на ўскраіне поля, дзе былі пахаваныя паўстанцы 1863 года, стаяў крыж. Там, на лавачцы ля крыжа, часта зьбіраліся гімназісты, марылі пра будучыню і натхняліся гераізмам народнай гісторыі. Сярод гімназістаў быў малады Антось Шукелойць. У гэтую якраз пару ён улучыўся ў палітыку і потым сам сабе скажа, што жыць трэба - для Беларусі.
Знаёмы матыў, паэтычна асэнсаваны Ларысай Геніюш. Бо гэта матыў эпохі, сьветапогляд Адраджэньня, погляд цэлага беларускага пакаленьня. Выбітага, выстраленага, згноенага ў турмах ГУЛАГу.

Тыя, што перажылі навалу, выратаваліся і апынуліся ў эміграцыі, стварылі за мяжой беларускую літаратуру - ідэёвы грунт нацыянальнага Адраджэньня, зьбераглі беларускую культуру, мову і веру, сфармавалі палітычныя арганізацыі і сцьвердзілі беларускую незалежніцкую палітыку.

Але нашая гутарка тут - пакуль што не пра эміграцыю, а пра тую, ужо далёкую пару, якую цяпер мала хто памятае. Антон Шукелойць разважае пра падзеі 1930-1940-х гадоў, якія гэтак перакручаныя, сфальшаваныя і замоўчаныя вечнымі ворагамі Беларусі. А. Шукелойць быў назіральнікам і непасрэдным удзельнікам палітычных плыняў і падзеяў нядаўняй беларускай гісторыі. Яго і паслухаем.

Зянон Пазьняк

Спампаваць - (7,29 mb.)

28/1/2005 › Старонкі гісторыі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2005
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31  

Ідзі і глядзі:

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2017
Сувязь