![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Сьнежаньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” 12 сьнежня сёлета адбыўся чарговы Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ. Сойм заслухаў даклад сп. Зянона Пазьняка, Старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ,:
З дакладамі выступілі сп. Юры Беленькі, выканаўца абавязкаў у Беларусі старшыні Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, і сп. Сяргей Папкоў, намесьнік старшыні Фронту і Партыі. Яны ахарактарызавалі актуальную палітычную сітуацыю і разгледзелі арганізацыйныя пытаньні. Выступілі таксама сябры Сойму з розных рэгіёнаў краіны. Яны распавялі пра моцны ўплыў падзеяў на Украіне на сьведамасьць беларусаў, якія зноў атрымалі ўпэўненасьць у магчымасьці дзяржаўных пераўтварэньняў і нармальнага нацыянальнага разьвіцьця ў Беларусі. Для гэтага беларусам трэба злучыцца, быць салідарнымі ў барацьбе супраць расейскай імпэрскай акупацыі і яе марыянэткавых паслугачоў. Сябры падкрэсьлілі, што людзі па ўсёй краіне канчаткова згубілі давер да “аб’яднанай” псэўдаапазыцыі (“пяцёрка плюс” ды інш.), якая подла ашукала народ, заклікаючы разам з рэжымам ісьці на рэжымны “рэфэрэндум” і “выбары” 17 кастрычніка. Сойм разгледзеў і прыняў Плятформу народнага яднаньня “Беларуская Салідарнасьць”, прыняў Пастанову “Аб вылучэньні Зянона Пазьняка, лідэра Беларускага Нацыянальнага Адраджэньня, кандыдатам на выбары Прэзыдэнта Беларусі і аб падрыхтоўцы да выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі”, а таксама ухвалу “Народ абараніў Украіну ад расейскай імпэрыі КГБ”. Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 12 сьнежня 2004 г., Менск ============= Пастанова 1. Сойм пацьвярджае ініцыятыву па вылучэньні Зянона Пазьняка, лідэра Беларускага Нацыянальнага Адраджэньня, кандыдатам на выбары Прэзыдэнта Беларусі як асабовую альтэрнатыву ад беларускай народнай плятформы. 12 сьнежня 2004 г. ==================== НАРОД АБАРАНІЎ УКРАІНУ Украінская рэвалюцыя засьведчыла ўсяму сьвету, што ўкраінскі народ больш не дазволіць зьдзеку над сабой. Народная салідарнасьць і высокая палітычная культура абаронцаў Украіны супрацьстаялі цёмным сілам рэакцыі, зброяй якіх ёсьць падман і гвалт. Сьведамыя беларусы з хваляваньнем сачылі за драматычным разьвіцьцём падзеяў у Кіеве і іншых рэгіёнах Украіны. Мы бачым, што, апракідваючы нахабную выбарчую фальсіфікацыю, украінскія патрыёты змагаюцца за Бацькаўшчыну, за незалежную Дзяржаву, за родную мову і культуру, за будучыню сваіх дзяцей. Змаганьне ідзе супраць расейскага імпэрыялізму, супраць дыктатуры ФСБ-КГБ. Правалам скончылася агрэсіўная спроба Масквы прывесьці да ўлады на Украіне калябарацыйныя структуры на чале з данецкім крымінальнікам і пракласьці шлях да новай імпэрскай акупацыі Украінскай Дзяржавы. Для ўсёй цывілізаванай Эўропы прыкладам ёсьць патрыятызм мільёнаў украінцаў і высокі маральны дух барацьбітоў. Цяпер перад Украінай адкрываецца пэрспэктыва стваральнай працы на карысьць нацыянальных інтарэсаў, пэрспэктыва вяртаньня ў сямью народаў эўрапейскай хрысьціянскай цывілізацыі. Для беларускага народу подзьвіг мільёнаў украінцаў ёсьць крыніцай натхненьня і ўзорам агульнага клопату аб сваім жыцьці і дяржаўных справах. Няма вечных імпэрыяў, няма вечных дыктатураў. Сёньня Украіна – заўтра Беларусь! Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ 12 сьнежня 2004 г. Менск 13/12/2004 › Навіны 45 Responses to “Сьнежаньскі Сойм Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне””Leave a Reply |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры:[ Усе сябры ] Hosted by byelarus.com Лічыльнік:
|
Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 20002010
// Любые виды услуг по объявлениям: уроки вокала. |

Сьнежань 16th, 2004 at 0:38
З.Пазьняку ТАК! Лукашэнку НЕ!
Сьнежань 18th, 2004 at 22:32
>>>1. Сойм пацьвярджае ініцыятыву па вылучэньні Зянона Пазьняка, лідэра Беларускага Нацыянальнага Адраджэньня, кандыдатам на выбары Прэзыдэнта Беларусі як асабовую альтэрнатыву ад беларускай народнай плятформы.
2. Сябрам Партыі,арганізацыйным структурам Партыі разгарнуць падрыхтоўку да выбарчай кампаніі Прэзыдэнта Беларусі і гэтую задачу лічыць прыярытэтнай на перыяд 2004-2006 гады.>>>>
———————————
З.Пазьняк - гэта палiтык за якога безумоуна я аддам свой голас.Толькi як яму зарэгiстравацца ў якасьцi кандыдата? Для гэтага ж трэба 5 гадоў да выбараў жыць у Беларусi. Цi я памыляюся?
Сьнежань 19th, 2004 at 0:38
И.И.Иванов 18/12
“З.Пазьняк - гэта палiтык за якога безумоуна я аддам свой голас.Толькi як яму зарэгiстравацца ў якасьцi кандыдата? Для гэтага ж трэба 5 гадоў да выбараў жыць у Беларусi. Цi я памыляюся?”
Зянон Пазьняк зьяўляецца грамадзянінам Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй мае права быць кандыдатам. У 2001 годзе Канстытуцыйны суд выдаў адпаведную Пастанову і ЦВК зарэгістравала яго ініцыятыўную групу.
Украінскія падзеі паказалі, што трэба ня толькі прагаласаваць, але і адстаяць свой выбар. А цяпер прэба рыхтаваць глебу. Станавіцца на плятформу “Беларуская Салідарнасьць” і дапамагаць іншым рабіць выбар.
Сьнежань 19th, 2004 at 17:55
2binder
А цяпер прэба рыхтаваць глебу. Станавіцца на плятформу “Беларуская Салідарнасьць” і дапамагаць іншым рабіць выбар.
Гэткую ж “глебу” гатуюць,перахапiушы незалежнiцкiя лёзунгi,пять плюсоу.Як я бачу, iнiцыятыва сёньня у iх.Цi ёсьць магчымасьць скарыстаць iх патэнцыял у сваiх(пазьняковых)iнтарэсах? Аб гэтым таксама трэба думаць.Як вы лiчыце?
Сьнежань 19th, 2004 at 21:01
Пазьняк- гэта безумоўная альтэрнатыва Лукашэнку. А якую альтэрнатыву прапануе 5+. Шушкевіча?
Сьнежань 19th, 2004 at 22:13
2maksim
Пяць плюсоў уяўляюць сабой рэзэрв,у якiм Масква шукае альтэрнатыву Лукашэнку.Масква i “нагэблявяла” iх з гэтай мэтай.Яны iснуюць - гэта факт.Яны робяць сваё ўзьдзеяньне на патэнцыйных выбаршчыкаў.Таму я лiчу,што вельмi iстотна было б распрацаваць адпаведную стрaтэгiю(сёньня ня iснуе),каб яны засталiся з мiнусамi,замест плюсоў.
Сьнежань 20th, 2004 at 20:45
Слухайце, а чаму Пазьняк у Амерыцы, такі змагар? Чаму Пазьняк не ў Беларусі? Ну хто за яго прагаласуе пасьля гэтага? Пры гэтым ён не мае стасункаў з гэтай апазіцыяй. Калі б яны супрацоўнічалі, быў бы бы магчыма нейкі вынік. Аб’яднацца трэба. Калі будуць у выбарах удзельнічаць Лукашэнка, Пазьняк і нехта ад апазыцыі, то “вынікі” будуць: 75%-10%-15%, а праўдзівыя: 30%-25%-45%. Нашто адцягваць галасы адзін у аднаго?? Трэба яднацца усёй нацыі. Вы ж разумееце, што нацыя зараз рускамоўная, таму чаму людзям галасаваць за Пазьняка, а не за іншага? Нельга засяроджвацца на моўнай праблеме, трэба спачатку змяніць антынародны рэжым. Так што я б раіў Пазьняку падумаць. Калі ён канешне не рамантык ці дурань.
Сьнежань 20th, 2004 at 22:48
Цiкава,а хто з “апазыцыi” спрабаваў аб`яднацца з Пазьняком? Няўжо гэта немагчыма? Напрыклад,хто не дазваляў таму ж Лябедзьку аб`яднацца з Пазьняком калi той пратэставаў супраць рэфэрэндумаў 1995-га года? Замест гэтага Лябедзька аб`яднаўся з самiм лукой супраць Беларусi.Дык аб чым гаворка?
Лябедзька выступае супраць лукi(той яго пакрыудзiў),але не за Беларусь. Чалавек,якi ўжо аднойчы здрадзiў Беларусi,здрадзiць i яшчэ.Усё залежыць ад ступенi матывацыi.А калi матывацыя - ўлада?…
Сьнежань 21st, 2004 at 18:29
to Алень
Хачу зазначыць, што на дадзены момант Зянон Станіслававіч разам з сям’ёй жыве ў Варшаве.
А накнот таго, чаму ён не ў Беларусі, дык на яго тут заведзена крымінальная справа.
P.S. У хуткім часе на старонцы з’явяцца дакумэнт датычна гэтай тэмы.
Сьнежань 22nd, 2004 at 23:37
Якая справа, за што? І калі справа “прышыта”, то як можна балятавацца?
Сьнежань 22nd, 2004 at 23:40
Я цалкам падтрымліваю вашыя ідэі, але народ!…
Сьнежань 23rd, 2004 at 19:24
to Алень 22/12/2004 23:37
Cправа(была заведзена ў 1996г.) часова прыпыненая. Але, як дакладна зазначыў binder, у 2001 годзе Канстытуцыйны суд выдаў адпаведную Пастанову і ЦВК зарэгістравала яго ініцыятыўную групу(значыць гэта для іх не праблема).
Інфармацыя пра гэтую “справу” будзе зьмешчана на старонцы.
Студзень 9th, 2005 at 1:27
Adzinaja zadaca jakaja sionnia maje stajac pierad Pazniakom i jahonaj kamandaj heta, na moj pahliad, daviesci da liudziej svaju prahramu i acyscic svaju asobu ad taho brudu, jaki na jaho kidali na praciahu 10 hadou. A dlia heta patrebny ludzi, nu i kaniesnie z , srodki (presa). Pracavac z narodam treba pacynac ad zaraz.
Студзень 10th, 2005 at 16:48
Пазьняк-наш беларускі лідэр,і яму быць прэзідэнтам Беларусі.
Студзень 11th, 2005 at 13:25
to Dzmitry
Вы маеце рацыю, гэтая задача сапраўды стаіць на першым месцы. Але шляхі яе рацыянальнага вырашэньня застаюцца невядомымі.
Люты 26th, 2005 at 12:44
Ёсьць, пэўная частка людзей,да якіх абсалютна не патрэбна “стукацца” не таму што яны дурныя, а таму што яны не жадаюць зразумець, што адбываецца на Беларусі. Яны зрабілі свой выбар у адпаведнасьці са сваёй маральнасьцю. Гэта тычыцца як пэўна катэгорыі шэраговых выбаршчыкаў, так і тых хто лічыць сябе “лідарамі апазіцыі”. Ёсьць адна апазіцыя, апазіцыя расейскім шавінімстам-акупантам і іхнім памагатым на Беларусі. Беларусь эўрапейская краіна, была ёю й будзе, а усё што прыцягнулі акупанты адваліцца як шалупіньне.
Студзень 9th, 2012 at 9:20
Leeboxx
Fantastic blog post, saw on
Студзень 13th, 2012 at 0:05
Some Info
thank you for sharing.great post.
Студзень 14th, 2012 at 6:11
Useful and precise
Its quite difficult to find super informative and accurate info but now I found
Студзень 18th, 2012 at 2:00
Online Article
Great information, look into my post about this
Студзень 18th, 2012 at 21:27
Some Info
thank you for sharing.great post.
Студзень 23rd, 2012 at 1:39
About our own
Thanks for your marvelous posting!
Студзень 23rd, 2012 at 20:18
Online Article
Indeed this is a useless post
Студзень 24th, 2012 at 6:10
Tumblr
Tumblr linked to this website
Студзень 25th, 2012 at 6:49
Bing results
While browsing Bing I found this page in the search results and I didn’t think it match
Студзень 28th, 2012 at 23:50
Dreary Day
It was a dreary day here yesterday, so I just took to messing around online and realized
Студзень 30th, 2012 at 3:53
Visitor recommendations
[…]one of our visitors recently recommended the following website[…]…
Студзень 30th, 2012 at 15:54
Must read
I saw this really interesting post today
Студзень 31st, 2012 at 1:38
Everything about home
Here you can find everything you want about linen.
Студзень 31st, 2012 at 1:48
Answer for post
I saw this really good post today. Thanks you for the post.
Студзень 31st, 2012 at 7:46
Everything about home
Here you can find everything you want about transportation.
Студзень 31st, 2012 at 9:44
Answer for post
I saw this really good post today. Thanks you.
Студзень 31st, 2012 at 11:37
Answer for post
I saw this really good post today. Thanks you.
Студзень 31st, 2012 at 13:06
Answer for post
I saw this really good post today. Thanks you for the post.
Студзень 31st, 2012 at 13:20
Everything about home
Here you can find everything you want about home.
Студзень 31st, 2012 at 14:32
Everything about home
Here you can find everything you want about home.
Студзень 31st, 2012 at 14:38
Everything about home
Here you can find everything you want about decorative.
Студзень 31st, 2012 at 15:06
Everything about home
Here you can find everything you want about decorative.
Люты 1st, 2012 at 0:07
Useful and precise
Its hard to find really informative and accurate info but here I noted
Люты 3rd, 2012 at 21:21
Some Info
Ahh tis quite true….
Люты 4th, 2012 at 9:23
It is quite hard to find good help
I am really forever proclaiming that its hard to find good honest help, but here is
Люты 4th, 2012 at 19:32
Looking around
I love to browse in various places on the web, regularly I will go to Stumble Upon and read and check stuff out
Люты 5th, 2012 at 23:00
Great post
good text that you must see
Люты 7th, 2012 at 5:03
Looking around
I love to browse a bit in various places on the vast online world, quite often I will just go to Digg and follow thru
Люты 7th, 2012 at 15:36
Check out these sites
Some great reads on this site , we recommend you check it out