Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Майдан здзер маску дэмакратаў з крамлёўскіх агрэсараў

Сяргей Папкоў
Палітычная падзея тыдня (6-12 сьнежня 2004 г.)
Украінскі народ даў пад дых імпэрскаму рэжыму Масквы, прымусіў яго раскрыцца і паказаць свой сапраўдны агрэсіўны твар. Праваліліся пляны Масквы праз фальсіфікацыю правесьці свайго стаўленьніка Януковіча на пасаду Прэзыдэнта Украіны. Не атрымалася.

5 сьнежня 2004 г. Вярхоўны суд Украіны прызнаў сфальшаванымі прэзыдэнцкія выбары ў другім туры, адмяніў яго вынікі і прызначыў на 26 сьнежня перагаласаваньне.

8 сьнежня 2004 г. Вярхоўная Рада Украіны прыняла пакет законаў: “канстытуцыйную рэформу” разам з канстытуцыйным законам пра мясцовае самакіраваньне, змену складу ЦВК ды змену да Закону Украіны “Пра выбары Прэзыдэнта Украіны”.

Гэтага дамогся ўкраінскі народ.

«Рашэньне Вярхоўнага суда Украіны аб перагаласаваньні другога туру выбараў праявіла поўную паразу Масквы ў баю за Украіну. Тут, магчыма, ня месца разважаць пра тое, ці патрэбны быў Расеі гэты бой, аднак ва ўсякім разе параза заўсёды балючая і заўсёды непрыемная. Аднак рэакцыя расейскай улады, нават з улікам болю і непрыемнасьці паразы, вынікла зусім дзіўнай, калі не сказаць неадэкватнай.», — піша расейскі аналітык Станіслаў Кувалдзін 8 сьнежня 2004 г. на інтэрнэт-сайце Global.ru.

У беларускіх СМІ немагчыма знайсьці інфармацыю, што за рэакцыя расейскіх уладаў і ў чым яе сутнасьць. А справа ідзе пра тое, што расейскія ўлады, атрымаўшы паразу ад украінскага народу, ад злабы, перад усім сьветам, скінулі дэмакратычную маску і выявілі сваё сапраўднае агрэсіўнае аблічча. 7 сьнежня 2004 г. кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў учыніў скандал у Сафіі падчас сустрэчы міністраў замежных спраў краін-удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрцоўніцтве ў Еўропе. У той жа час У.Пуцін (падчас наведваньня Індыі, Турцыі і сустрэчы з кіраўніком часовага ўраду Іраку) распярэзаўся, забыўся пра дыпляматычныя нормы і пачаў пагражаць ЗША і Эўразьвязу.

Узорам падачы інфармацыі пра спрэчкі ў Сафіі беларускімі журналістамі зьяўляецца паведамленьне Марыны Рахлей ў газэце «Народная Воля», №232, за 9 сьнежня 2004 г. Вось гэтае паведамленьне:

«Дзяржсакратар ЗША Колін Пауэл – пра Беларусь
Беларусь застаецца абуральным прыкладам таго, як краіна – удзельніца АБСЕ не ў стане прытрымлівацца абавязацельстваў арганізацыі ў дачыненьні да правоў чалавека, дэмакратыі і ўлады закона. Такую заяву зрабіў дзяржсакратар ЗША Колін Пауэл на сустрэчы міністраў замежных спраў краін-удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрцоўніцтве ў Еўропе ў Сафіі.
Як паведамляе прэс-служба Дзярждэпартамента ЗША, у сваёй прамове Колін Пауэл адзначыў, ўто падтрымка Злучанымі Штотамі дэмакратыі ва Украіне і былых рэспубліках сацлагера не сведчыць аб «прэтэнзіі ЗША на новыя сферы ўплыву. «Мы не спаборнічаем і не зіагаемся за гэтыя землі, мы просім іх зрабіць выбар паміж Усходам і Захадам» – падкрэсліў прадстаўнік Дзярждэпартамента.
Каментуючы крытыку ў адрас АБСЭ, у прыватнасьці, абвінавачаньне ў палітыцы «двайных стандартаў» у дачыненьні да краін былога СССР. К.Пауэл выказаў «катэгарычную нязгоду». «Усе краіны АБСЕ абавязаліся кіравацца асноўнымі правамі і свабодамі чалавека, таму дэмакратыя і ўлада закона – гэта якраз тое, аб чым мы клапоцімся», — заявіў ён. «Я ўпэўнены, што АБСЕ зможа супрацьстаяць пагрозам сучаснай Еўропы і свету. Акрамя таго, я ўпэўнены» што гэтая важная арганізацыя прадоўжыць служыць асноўнай сілай … дэмакратыі, працвітаньня і бяспекі», — сказаў дзяржсакратар ЗША.»

У такім жа стылі далі інфармацыю іншыя беларускія «незалежныя» СМІ, у тым ліку: «Радыё Свабода», інтэрнэт-выданьне «Хартыя-97». З інфармацыі невядома, з якой нагоды выступіў Колін Пауэл, чаму ён раптам пачаў гаварыць пра Беларусь, чыю крытыку ён каментаваў. Толькі з замежных крыніцаў можна даведацца аб сутнасьці падзеі ў Сафіі. Відаць моцна прылашчыла маскоўская «кантора» беларускіх журналістаў.

Ёсьць сэнс прывесьці інфармацыю і развагі С.Кувалдзіна ў сувязі з гэтай падзеяй.

«Савет Міністраў АБСЭ, які завершыўся ў Сафіі, павінен быў бы быць сумным, чарговым мерапрыемствам. Так бы яно і было, калі б не Сяргей Лаўроў. Галава расейскага МЗС, падобна, дзейнічаў выключна так, каб максімальна сапсаваць настрой усім прысутным.

Лаўроў фактычна абвінаваціў АБСЭ ў дэструктыўных дзеяньнях вакол прыднестроўскага канфлікту, заявіў, што расейскі плян, які распрацаваны Козакам, ужо даўно вырашыў бы сытуацыю. Напомніў Грузіі аб узятых перад АБСЭ абавяэацельствах аб вяртаньні турак-месхецінцаў. Абвінаваціў арганізацыю ў імкненьні выкарыстаць інстытут назіраньня за выбарамі як інструмэнт умяшальніцтва ва ўнутраныя справы дзяржаваў і ў наяўнасьці падвойных стандартаў. Заўважыў, што з некаторай пары ў дзейнасьці АБСЭ «акцэнт усё больш перамяшчаецца ў бок гуманітарнага вымярэньня, ды да тагож яшчэ і сваеасабліва трактуемага як галоўным чынам маніторынг палітычнай сытуацыі ў дзяржавах, разьмешчаных на ўсходзе ад Вены».

Пасьля чаго заявіў, што арганізацыі неабходна сур’ёзнае рэфармаваньне для таго, каб адпавядаць задачам сённяшняга дня, і выказаў пагрозу магчымасьці байкоту Расеяй паседжаньня, прысьвечанага зацьверджаньню бюджэта АБСЭ на 2005 год.

Выслухаўшы ўсё гэта, міністры краінаў АБСЭ навідавоку атарапелі. Не разгубіўся толькі дзяржсакратар ЗША Колін Паўэлл (афіцыйна ён пакідае сваю пасаду ў пачатку наступнага году), які прысутнічаў на паседжаньні ў якасьці госьця. Ён даў рэзкі адказ расейскаму міністру, катэгарычна адкінуў абвінввачаньні ў падвойных стандартах АБСЭ, падкрэсьліў, што народ Украіны мае гонар сам вырашыць свой лёс без указаньняў дакуль бы та не было, затым чамусьці загаварыў пра неабходнасьць тэрміновага вываду расейскіх войсках з Малдовы і Грузіі і напомніў пра «недастатковую свабоду друку» у Расеі і нецярпімым палажэньні ў Беларусі…

… Расея больш 10 гадоў старанна прымала ўсе прапанаваныя правілы гульні, прыслухоўвалася да рэкамэндацыяў АБСЭ, рэгулярна атрымлівала даволі балючыя тычкі ад Парляманцкай асамблеі Савета Эўропы (аб існаваньні і прызначэньні якой большасьць жыхароў эўрапейскіх краінаў нават не здагадваюцца). І ўвогуле, вяла сябе так, як гэта было «прынята». Ніякія складанасьці на эўрапейскім кірунку – ні стан рускіх ў Прыбалтыцы, ні нават праблема Калінінграда – не вызывалі ў Расеі столькі моцных і рэзкіх выклікаў. І раптам адносіны рэзка мяняюцца, і замест сумнага нудзеньня і адабрэньня – яркая, з выклікам прамова міністра. Зразумела, не «раптоўна».

Прычына відавочная – Украіна.

Расея пачала помсьціць крыўдзіцелям. І сёньняшняя заява Лаўрова з нагоды АБСЭ – магчыма, яркі, аднак не самы значны выступ. У Індыі Пуцін наўпрост напаў на ЗША, абвінаваціў іх у агрэсіі супраць Іраку, пасьля чаго выказаў сумненьні ў чэснасьці будучых іракскіх выбараў. А ў Турцыі напаў ужо на ўвесь Захад: «Не хачу, каб, як у Германіі, мы падзялілі Эўропу на ўсход і захад, на людзей першай і другой катэгорыі, першага і другога гатунку. Калі людзі першага гатунку маюць магчымасьць жыць па дэмакратычным стабільным законам, а другому – людзям з, гаворачы ўзорна, цёмным палітычным колерам скуры – добры, але строгі дзядзька ў пробкавым шлеме будзе ўказваць тую самую палітычную мэтазгоднасьць, па якой ён павінны жыць. А калі няўдзячны туземец будзе пярэчыць, дык яго накажуць з дапамогай бомбавай, ракетнай дубінкі, як гэта было ў Белградзе». (Пераклад з рускай тут і вышэй С.П.)

Аналіз пазыцыі кіраўнікоў некаторых вядучых краінаў Эўразьвязу ў дачыненьні да Беларусі паказвае, што кіраўніцтва Расеі мае іхную згоду на тое, што Беларусь і Украіна «падпадаюць пад сфэры ўплыву» Расеі. Адсюль такая раздражнёнасьць расейцаў і цьвёрдай пазыцыяй ЗША, краіны, якая падтрымлівае свабоду, законнасьць, дэмакратыю і выбар народу, а таксама вымушанай пазыцыяй Эўразьвязу. Як бачым, украінскі народ ня толькі перамог расейскі «дэсант Януковіча», але і прымусіў Эўразьвяз прызнаць гэтую перамогу.

11/12/2004 › Навіны


 


русский 12/12/2004 2:07

Москали обосрались. Вместо того чтобы тихо сидеть - воняют на весь мир. Не могут внутри России разобраться - народ нищий, голодный; и еще учат других как жить. Дегенераты.


kiZey 12/12/2004 15:15

Господа! Я надеюсь, что данной публикацией, а также своими комментариями, вы не обманываете сами себя.
О каких “москалях” идет речь. Я привык думать, что русские, украинцы, белорусы - это славяне.
А не увидел ли господин С. Попков в так называемом “сапраўдным агрэсіўным твары” украинского народа американские черты лица, не воняет ли от волеизъявления сторонников Виктора Ющенко (и от него самого) чертовыми вездесущими американцами.
За украинскую свободу и справедливость борются выходцы из западных областей, которые уже давно имеют печальную (позорную) славу борцов за свободу от “московского порабощения”, а также кучи бомжей и бездельников, которых привлекют в Киев бесплатные щи и деньги, выдаваемые за каждый день “борьбы”.


Крывiч 12/12/2004 20:56

kiZey:

А ты быў ва Украiнi? Вось спачатку з’ездi туды, а потым будзеш атмасфэру псаваць!


binder 13/12/2004 2:33

kiZey
“О каких “москалях” идет речь. Я привык думать, что русские, украинцы, белорусы - это славяне.”

Ды ўсё пра тых жа, што сядзяць на Лубянцы. Узлезлі на трон, палохаюць сьвет нейкімі суперракетамі, а каб іх баяліся, разгарнулі тэрор супраць сваіх народаў. Падрываюць дамы, забіваюць людзей атрутным газам у цэнтры Масквы, забіваюць дзяцей у Беслане, зьбіваюць свае пасажырскія летакі з пасажырамі. Пералік можна рабіць доўга. У сваіх інкубатарах плодзяць запраграмаваных “яйцагаловых” і “кувалдагаловы”, рассылаюць па ўсяму сьвету, каб гадзілі. Не даюць жыць нармальна людзям, ні сваім, ні суседзям. Так яны аднаўляюць “вялікую расею”.


kiZey 15/12/2004 13:48

Кривичу

Во время настоящих событий на Украине я не был…
Тем не менее…
Я живу в бывшем военном городке, где хватает всех:
белорусов, русских, украинцев, прибалтов, азиатов - представителей многих национальностей бывшего СССР. Люди держут связь со своими родственниками на больших и малых родинах, поэтому я могу сказать, что обладаю определенной достоверной информацией о событиях на майдане.
Именно поэтому я могу сказать с уверенностью о бесплатных щах для сторонников Ющенко, о кучах бездельников рванувших на майдан за этими щами и деньгами за борьбу…

а вот binder’у

ты, парень, вообще фашист какой-то…
я уверень, что при случае, ты бы стал исполнителем какого-нибудь взрыва жилого дома… хотя, нет…
ты скорее всего последний трус и можешь вякать о своих антироссийских настроениях только здесь, на сайте… чего тебе Россия сделала, ты посмотри, что Штаты во всем мире вытворяют, Европа в Африке тоже не слишком хорошо себя показала, да примеров выше крыши… Причем тут Россия, да начхать этой стране на тебя и на меня, болван


русский в Беларуси 15/12/2004 14:29

Binder, на счет Беслана и домов в центре Москвы - пожалуйста не … . Это ты загнул. Я с таким же успехом могу сказать, что чеченов спонсировали европейцы. И буду так же прав как и ты.
Вопрос ставится только об ограничении распространения атомного оружия, ограничении имперских амбиций. Но в первую очередь должны соблюдаться демократические принципы.
Смотри на мнение США, а не … Европы, которая когда-то перед Гитлером прогибалась. И они даже сейчас не могут разобраться с Беларусью нормально. Нихера без США сделать не могут, проститутки. А Россия срала на нас. Путин умеет только молчать в тряпочку, а реально помочь беларусам - … с маком.
Европа будет все время … бестолку про нарушения прав человека в Беларуси, пока Буш не плюнет на это европейское … и введет войска в Минск. И правильно сделает. … усатым педерастам народ мучать.
[Адрэдагавана Адміністратарам]


Крывiч 16/12/2004 0:29

kiZey ю :
Шаноўны спадар. Раю вам не казаць з упэўнiнасьцю аб падзеях на якiх вы ня прысутнiчалi. Я таксама маю шмат родных людзей ў розных частках сьвету (Украiна не выключэньне), й магу вам сказаць, што людзi на плошчы ў Кiеву прыйшлi туды самi. Так iм даюць ежу, даюць цёплае адзеньне. Вось напрыклад прыхiльнiкi В. Януковiча (болей за 100 нiколi нябачыў па тэлiбачыньнi) ходзяць галодныя па вулiцах, на якiя iх пагналi пад прымусам выгнаньня з працы.
Таму самi лiчыце за каго народ, а за каго Масковiя.


Крывiч 16/12/2004 0:33

KiZey:

binder правы. Вы калi ня вераце гiсторыю Расеi пачытайце й падумайце над прачытаным ( а дакладна над Рускiм кiраўнiцтвам ).


Anonymous 16/12/2004 8:10

Господа, спорить с вами бесполезно.
Вы все равно не убедили меня, а я не переубежу вас…
Гадюшник устроенный на майдане сторонниками Ющенко - остается гадюшником. “Там iм даюць ежу, даюць цёплае адзеньне” - вот поэтому они туда и приперлись, сторонники, блин.

Более я не буду “псаваць вам атмасфэру”…


andrus m 18/12/2004 23:30

to Anonymous
>>“Там iм даюць ежу, даюць цёплае адзеньне”
Наш народ на’т на такіх умовах ня выцягнеш:(
to kiZey
Які з біндэра фашыст?:)
Ён наадварот спрабуе дапамагчы расейцам пазбавіцца гэтых кравасмокаў з Лубянкі.


kiZey 20/12/2004 11:08

ад сваiх кравасмокаў пазбаўцесь, а потом россиянам поможете от лубянских избавиться (что крайне сомнительно - они были всегда)…
и вообще, не хотите ли делами своей страны заняться, а потом уж, когда у себя порядок наведем, можно и хохлам с москалями помочь


И.И.Иванов 20/12/2004 15:39

Калi б маскалi сваiмi справамi займалiся,дык i ва Украине i Беларусi спакой быў бы.Дык яны ж лезуць да ўсiх.Iм жа на адной шостай прасторы не хапае.
Ад лубянкаўскiх маскалi нiкольi ня збавяцца.Бо яны шчэ зь сябе халопа ня выдалiлi.Усяго толькi 150 гадоў мiнула як прыгоннае права iм зьлiквiдавалi.Не яны зьлiквiдавалi,а iм.А яны шчэ сто гадоў па рабству сумавалi.Толькi-толькi як ачомелi(?).


kiZey 22/12/2004 12:09

Возвращаемся к нашим баранам…
Господа, ваша крайняя позиция в отношении России привела к тому, что сейчас у нас есть то, что есть.
Если вы такие борцы за свободу и независимость Беларуси, то взгляните на состояние дел.
Кто в правительстве, парламенте, кто президент в конце концов???
А кто вас поддерживает?.. Беларусов не выгонишь на митинг??? Глупости. Некому вести народ…
Вы ж ведь всего-навсего жалкая кучка радикально настроенных националистов, которые к тому же с надеждой смотрят на Запад, в то время, как беларусы смотрят на восток…

вы выглядите жалко…


maistar 22/12/2004 13:27

to kiZey
>>которые к тому же с надеждой смотрят на Запад, в то время, как беларусы смотрят на восток…

Добра, што Вы закранулі гэтае пытаньне.
Дык вось, хачу зазначыць, што для Беларускай Салідарнасьці прынцыповым з’яўляецца наступнае палажэньне: 1. Адзіным носьбітам улады ў краіне з’яўляецца Беларускі Народ; 2. Толькі абапіраючыся на Беларускі Народ можна пабудаваць вольную Дзяржаву; 3. Усе спробы абаперціся на якія-небудзь зьнешнія сілы(ці то з Усходу, ці то з Захаду) прывядуць да паразы ды ўстанаўленьня новай дыктатуры.

На гэтую тэму ёсьць некалькі артыкулаў у Аналітыцы.

Вельмі важна пазбавіцца ад закамплексаванай мэнтальнасьці ды ўцяміць:
няма ніякага радыкалізму ў абароне нацыянальных інтарэсы, гэта так натуральна, як і тое што за нас гэтым займацца ніхто ня будзе.


Крывiч 22/12/2004 23:43

kiZey :

Вы спадару сваiм сябрам у турбоце дапамагайце? Вось й я дапамог й падтрымаў як змог.
А калi вы гэтага ня робiце… То даруйце мне мае словы…


 

Праверка на ботаў: напішыце bs

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура
Форум

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2004
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Зянон Пазьняк

Малады Фронт!

Народнае галасаваньне

Формула 1 на беларускай

Народныя
навіны Віцебска

[ Усе сябры ]


Hosted by byelarus.com


Бясплатны хостынг



Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2007
Сувязь