Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Трохсотгоддзе паўночнай трагедыі

Валеры Буйвал
У сьвецкай размове інтэлігентнага швэда з інтэлігентным беларусам першы заўсёды закране тэму Вялікай Паўночнай вайны пачатку ХVIII стагоддзя: “Ага, мы памятаем, што натварыў наш Карл у вашай Расеі”. І заўсёды зьдзіўляецца, калі другі адказвае з усьмешкай, што, па-першае, Расея не наша, а па-другое, Карл і ягонае войска на тэрыторыі Расеі ніколі не былі.

Выхаваныя на “швед, русский колет, режет, рубит” савецкія жыхары носяць у сабе закарэлыя стэрэатыпы. Даўняя вайна з савецкіх падручнікаў, паэмы А.Пушкіна ды рамана А.Талстога разгарнулася і застыла батальнай шпалерай, у кампазыцыі якой Беларусь і беларусы служаць ледзь прыкметным пейзажна-стафажным фонам. Яркім фрагмэнтам вылучана хіба што Лясная зь яе “славой русского оружия”. Першаплянавыя фігуры Карла і Пятра ўпэўнена дамінуюць у герархіі гістарычнай драмы. Аднак, як заўсёды, драматургія такой шмагадовай маштабнай падзеі, як эўрапейская вайна 1700-1721 гг., значна больш складаная і супярэчлівая. Ішоў бязьлітасны двубой: Аўгуст ІІ Моцны і Станіслаў Ляшчынскі, Мазэпа і Пётр, Сапега і Агінскі…

Летась сонечным верасьнёўскім днём я ўпершыню ўбачыў панараму Стакгольма. Хвалюючая прыгажосьць скандынаўскай сталіцы дыктавала гістарычныя рэмінісцэнцыі. Ніколі не разбомблены горад захаваў галасы стагоддзяў. “Салодкія дзеўкі ў ложку сьпяць, а з ротай жаўнерык ідзе ваяваць…” Жаўнерская песьня зьлівалася з гуканьнем натоўпу і ўрачыстым гулам званоў. Тых самых, што й цяпер зьзяюць бронзай пад гатычнымі шпілямі, якія тады, у 1700 годзе, манумэнтальна паўтаралі вастрыі гвардзейскіх штыкоў. Карл ХІІ вёў сваё войска на тытанічнае змаганьне супраць экспансіі дэспатычнай азіяцкай імпэрыі Раманавых ды ейных эўрапейскіх сымпатызантаў (якімі Крэмль карыстаўся ва ўсе часы). Кароль меў усяго 18 гадоў, і роўна столькі ж было яму наканавана яшчэ пражыць. Ён ніколі ня вернецца ў Стакгольм і ня ўбачыць яго. Каралеўства перажывала пік сваёй магутнасьці, гэты пэрыяд у гісторыі Швэцыі называецца “вялікадзяржаўным”. Рыга і Рэвал (Талін) былі швэцкімі гарадамі, як і ўся Фінляндыя. А на тэрыторыі цяперашняга Пецярбургу быў не “приют убогого чухонца”, а стаялі аж тры Карлавы крэпасьці.

Швэды ішлі ратаваць Нарву, якая мужна баранілася ад расейскай аблогі. Маскоўскі Рэйх, ачухаўшыся ад паразаў 1654-67 гг. у Беларусі, пачынаў новы Drang nach Osten. Расейскія часткі, асабліва казакі, падчас наступу па Эстоніі зьнішчалі на сваім шляху ўсё жывое, на могілках раскопвалі магілы нябожчыкаў, здабываючы пярсьцёнкі ды іншыя каштоўнасьці. Паводле словаў мэмуарыста, “не давалі літасьці й немаўлятам, а ўбачыўшы іх дзе на хутары, кідалі ў полымя”. Эстонскія сяляне адказалі захопнікам партызанскім тэрорам. Вайна адразу ж набыла адмыслова жорсткі характар. Швэцкія вайскоўцы таксама не давалі пардону палонным, асабліва казакам. Пазьней, ужо на тэрыторыі Беларусі пасьля расейскіх канфузій (так тады называлася ваенная параза) швэды і сапегаўцы-беларусы зьнішчалі маскалёў, як шалёных сабак. Так было пад Клецкам і пад Галоўчыным.

Галоўныя швэцкія сілы маршыравалі сярод страшнага краявіду спаленых мястэчкаў і вёсак, спляндраваных храмаў і незьлічоных магіл ахвяраў расейскага новага парадку. У шыхтах пераказвалі зьвесткі капітана Білінсгаўзэна, які зайшоў у разбураны касьцёл і ўбачыў там зьнявечаныя трупы закатаваных людзей. Падганяць стомленых жаўнераў не было патрэбы, усе рваліся ў бой.

Калі пра набліжэньне швэцкага войска даведаліся ва ўмацаваным расейскім лягеры каля Нарвы, малады цар Пётр Аляксеевіч падаўся на ўцекі, пакінуўшы армію на генэралаў. Вось дык “Пётр Вялікі”. Прагарлапаніць з Лобнага месца на Краснай плошчы пра абвяшчэньне вайны швэдам было лягчэй. Або забіваць у Полацкай Сафіі безабаронных беларускіх сьвятароў-уніятаў. Іншая справа – Карл ХІІ, верны рыцарскаму кодэксу. Ён заўсёды біўся у першых шэрагах, лез на муры крэпасьцяў падчас штурмаў. У начным баі на мосьце праз Нёман падчас аблогі Горадні застрэліў двух расейскіх райтараў.

20 лістапада 1700 г. пад Нарвай расейскае войска было ўшчэнт разьбітае. Арганізаваны супраціў стварылі толькі два нядаўнія пацешныя палкі, дрэсіраваныя замежнымі афіцэрамі.

Сем гадоў (з 1702 па 1709) вайна палала на беларускай зямлі. Карл гнаўся за Пятром па маршруту Горадня-Смаргонь-Радашковічы-Менск-Галоўчын-Магілеў-Касьцюковічы. Генэралы арганізоўвалі штурмы, наступы і контрнаступы. Абодва бакі палілі гарады і рабавалі насельніцтва. “А на полі, гасудар, прыгожа ляжалі целы пабітых. Ну як на карціне!”—пісаў у захапленьні рэляцыю аб перамозе пад Лясной царскі фаварыт Меньшыкаў (чым не генэрал Шаманаў XVIII стагоддзя?). Не жадаючы быць пасыўным аб’ектам гісторыі, беларуская эліта ўключылася ў барацьбу. Замест хаўрусьніка расейцаў Аўгуста ІІ Саксонскага, які быў і вялікім князем ВКЛ, прашвэцкая канфэдэрацыя шляхты на чале з К.А.Сапегам падтрымала кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага. Р.А.Агінскі ўзначаліў прарасейскую канфэдэрацыю (заўсёды знойдуцца ў Беларусі хітруны-прагматыкі, гатовыя шукаць паратунку ў Масковіі). Не ў апошні раз чужы канфлікт на нашай тэрыторыі перарос у беларускую грамадзянскую вайну.

З гэтага полымя Беларусь выйшла з каласальнымі стратамі, зьнявечаная і аслабленая. У выніку вайны ўсходні монстр заглынуў прыбалтыйскія тэрыторыі, а ў другой палове стагоддзя расправіўся з Рэччу Паспалітай. Швэцыя супрацьстаяла расейскай экспансіі яшчэ 88 гадоў, аж да паразы ў вайне 1808-1809 гг., калі будучыя героі 1812 году захапілі для Аляксандра І Фінляндыю.

7/12/2004 › Старонкі гісторыі


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Сьнежань 2004
П А С Ч П С Н
« Ліс   Сту »
 12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024