Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

А дзе ж тыя ваяры?

Валеры Буйвал
Гэта самы чалавечны і ў той жа час самы рамантычны партрэт будучага імпэратара – “Напалеён на Аркольскім мосьце” (мастак Антуан-Жан Гро). Партрэт-акцыя, дзе адлюстраваны подзьвіг маладога генэрала. Памятаю, як углядаючыся ў мужны твар на эрмітажнай выставе, я,– тады зусім малады чалавек,– усхвалявана думаў: “Вось яна – рэвалюцыя! Такія асобы абуджаюць свой народ і абнаўляюць Эўропу…” Фон карціны, як заўсёды ў жывапісе рамантызму, гучаў сімфоніяй пачуцьцяў, быў адлюстраваньнем перажываньняў героя. Здавалася, хмары зьліліся ў субоі з гарамі, і няма межаў тытанічным стыхіям. Можна сябе ўявіць, што сучасьнікі напалеёнаўскіх войнаў перажывалі яшчэ мацнейшы катарсіс у дыялёгу з гэтым палатном. Далей...

10/11/2004 › Старонкі гісторыі

 


Лаўры Маўзола

Валеры Буйвал
Калі Аляксандр Македонскі (з прыжыцьцёвым дыягназам “эпілепсія і хвароба душы”) адчуў набліжэньне сьмерці, ён сеў пісаць спадчынную. Адным з галоўных запаветаў валадара быў загад пахаваць ягоныя парэшткі ў 100 месцах усіх правінцыяў яго неабсяжнай імпэрыі. Запавет выканаць не пасьпелі, таму што адразу пасьля згону тырана пачалася барацьба паміж военачальнікамі-дыядохамі. Як сабакі, яны рвалі на кавалкі тэрыторыі і народы, забыўшыся пра труп свайго гаспадара… Далей...

10/11/2004 › Актуаліі

 


Ойвін Бульстад “Наймацнейшы”

Мінаў першы тыдзень пасьля дня “Д” (1). Па ўсёй Нарвэгіі немцы разгарнулі стратэгічную папераджальную акцыю з узброенымі да зубоў патрулямі, ператрусамі ў аўтобусах і цягніках, начным аблавамі у раёнах, дзе, на іхную думку, трэба было зрабіць калі не рашучы ўдар, то прынамсьці надзвычайныя захады. Далей...

10/11/2004 › Цікавая літаратура

 


Зянон Пазьняк: “Буш і ягоная адміністрацыя абмяжоўваюць і не даюць пашырацца лібэральным працэсам маральнай дэградацыі грамадзтва”

Вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША камэнтуе Старшыня Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк.

(Зянон Пазьняк: ) “Пераабраньне Буша нам, беларусам, трэба вітаць, таму што палітыка прэзыдэнта Буша спрыяе абароне свабоды і Незалежнасьці Беларусі. Гэта для нас – галоўнае. Другі аспэкт ягонага пераадбраньня мае цывілізацыйнае значэньне і палягае ў тым, што Буш і ягоная адміністрацыя абмяжоўваюць і не даюць пашырацца лібэральным працэсам маральнай дэградацыі грамадзтва, якая, як зараза, пашыраюцца ў сьвеце найперш зь лібэральных колаў Амэрыкі. Духоўны рэгрэс грамадства ўзаконіў прэзыдэнт Клінтан, які ўпершыню ў гісторыі легалізаваў маральны бруд.

Небывалая колькасьць выбаршчыкаў, якая прыйшла на галасаваньне, сьведчыць пра тое, што на выбары пайшла сярэдняя кляса. Яна не жадае паўтору таго, што зрабіў Клінтан, і не жадае, каб лёс Амэрыкі вызначалі тыя, хто прызвычаіўся больш ад Амэрыкі браць, чым аддаваць”.

Запісаў Сяргей Навумчык, Нью-Ёрк

10/11/2004 › Навіны

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Лістапад 2004
П А С Ч П С Н
« Кас   Сьн »
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь