Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Пэр Лагерквіст “Навэлы”

1. Смерць героя
2. Прыгода
3. Каханне і смерць

СМЕРЦЬ ГЕРОЯ

У адным горадзе, дзе людзі прагнулі ўсё новых і новых забаў, гарадская управа запрасіла акрабата на пэўных умовах: спачатку ён будзе балансіраваць на шпіле касцёла, стоячы на галаве, а потым упадзе ўніз і разаб’ецца. За гэта ён атрымае пяццот тысяч. Задумка выклікала вялікую зацікаўленасць з боку грамадзян усіх саслоўяў. Білеты распрадалі за некалькі дзён, усе толькі і гаварылі аб маючай адбыцца падеі. Такая смеласць, нічога не скажаш! Але ж і сума якая! Зразумела, не вельмі прыемна ўпасці і разбіцца ды яшчэ з такой вышыні. Аднак і заплоцяць яму як мае быць, гэта трэба прызнаць.

Управа, што ладзіла прадстаўленне, сапраўды не пашкадавала сродкаў. Грамадзяне маглі ганарыцца, што у іхнім горадзе адбудзецца такі спектакль. Натуральна, надзвычайны інтарэс выклікала асоба таго, хто пагадзіўся здзейсніць задумку. Журналісты літаральна ні на крок не адыходзілі ад смельчака: бо да спектакля заставалася колькі дзён. Ён прыязна прымаў іх у сваім нумары ў лепшай гасцініцы горада.

– Ну, для мяне гэта проста здзелка. Мне запрапанавалі вядомую вам суму, і я даў згоду. Вось, уласна, і ўсё.

– Але ж ці не бянтэжыць вас тая акалічнасць, што вам прыйдзецца паплаціцца жыццём? Зразумела, іншы фінал немагчымы. Інакш сенсацыя не атрымалася б, а гарадская ўправа не паабяцала б такой платы. Але ж для вас асабіста з гэтага мала радасці.

– Вы маеце рацыю, я і сам пра гэта думаў. Але чаго ні зробіш дзеля грошай!

Грунтуючыся на гэтых выказваннях, прэса публікавала доўгія артыкулы аб нікому не вядомым дагэтуль чалавеку, аб ягоным мінулы, ягоных поглядах, ягоных адносінах да розных праблемаў сучаснасці. Шмат месца было прысвечана ягонаму характару і асабістаму жыццю.

Ніводная газета не выходзіла без фатаздымка героя. З газетных старонак глядзеў малады, мажны чалавек, нічым асабліва не прыкметны. Твар энергічны, адкрыты, жывы і дастаткова самаўпэўнены, валявы і разумны – адным словам, тыповы прадстаўнік лепшай часткі сучаснай моладзі. Партрэт абмяркоўвалі і разглядалі ў кожнай кавярні: людзі рыхтаваліся да сенсацыі. Усе меркавалі, што ён нічога сабе і нават сімпатычны. Жанчыны лічылі яго проста чароўным. Некаторыя ж, у каго розуму было болей, паціскалі плячыма і казалі: “Кожны на свой капыл!” Усе, аднак, згаджаліся, што гэтая дзіўная, фантастычная ідэя магла нарадзіцца толькі ў наш незвычайны час з ягоным шалёным рытмам жыцця, калі ўсё можна прынесці ў ахвяру. Згаджаліся таксама, што гарадская ўправа заслугоўвае пахвалы, бо не палічылася з выдаткамі, каб здзейсніць задуманае і даць гораду магчымасць пацешыцца такім відовішчам. Верагодна, што ўправа спадзявалася кампенсаваць выдаткі – білеты каштавалі вельмі дорага. Але рызыка тым не менш была.

Урэшце настаў вялікі дзень. Увесь квартал вакол касцёла быў запоўнены народам. Запанавала надзвычайнае напружанне. Затаіўшы дыханне, людзі чакалі непазбежнага.

І чалавек сапраўды ўпаў. Усё адбылося вельмі хутка. Гледачы здрыгануліся, а потым пачалі разыходзіцца з нейкім, аднак, расчараваннем.

Гэта было, канешне, эфектна, але ж… Ён жа толькі ўпаў і разбіўся. Мабыць, мы заплацілі надта дорага за тое, што ўрэшце рэшт аказалася такім простым. Зразумела, ён жахліва разбіўся, але нам што за радасць? Змарнавана маладосць, поўная спадзяванняў.

Незадаволеныя і смутныя грамадзяне ішлі дадому, дамы параскрывалі парасоны, каб засланіцца ад сонца. Не, трэба забараніць дэманстрацыю такіх жахаў. Каму яны могуць даць асалоду? Калі добра падумаць, дык усё гэта проста абуральна.

ПРЫГОДА

Прыплыў карабель пад чорным ветразем, каб звезці мяне. І я ўзышоў на борт без залішніх ваганняў. Я быў не супраць здзейсніць невялікае падарожжа, я быў малады, бесклапотны і марыў аб моры. Мы адплылі, бераг знік за кармой, і свежы вецер імпэтна пагнаў карабель. Каманда была пахмурная і негаваркая. Мы плылі і плылі ўдзень і ўначы, уперад і ўперад. Зямлі не было бачна. Мы плылі і плылі з папутным ветрам у адкрытым моры, год за годам. А зямлі ўсё было не бачна. Урэшце мне гэта падалося дзіўным, і я спытаў у аднаго матроса, у чым справа. Ён адказаў, што зямлі больш няма. Яна знішчана, апусцілася на дно акіяна. Засталіся толькі мы.

Гэтая навіна ўразіла мяне. Доўга яшчэ мы плылі па прасторах мора. Вецер надзмуваў чорны ветразь. Вакол было пустынна, пад намі была бездань.

Раптам пачаўся жудасны шторм. Мора грукатала і шалела. Мы змагаліся са стыхіяй пасярод цемры. Шторм не сціхаў, цемра не адступала. Так праходзіў год за годам. Над чорным ветразем згушчаліся хмары, вакол цемрадзь, пустыня, варожасць. Змардаваныя, мы адчайна змагаліся са страхам, цемрай і голадам, амаль згубіўшы надзею.

І вось мы пачулі аглушальны шум прыбою. Магутная хваля кінула нас на шхеру, што вытыркалася з мора. Карабель разбіўся, а мы ўхапіліся за ўступ скалы. Вакол плавалі абломкі нашага карабля, абрыўкі ветразя, а мы чапляліся за камяні. Потым урэшце развіднелася, і мы здолелі разгледзецца. Скала, на якую нас кінула, была шурпатая, цёмная. На ёй расло самотнае каржакаватае дрэва, але не было ані травы, ані кветак. Мы моцна чапляліся за скалу. Былі проста шчаслівыя. Прыціскаючыся тварамі да зямлі, мы плакалі ад шчасця. Таму што зямля зноў пачала ўздымацца з акіянскага дна.

КАХАННЕ І СМЕРЦЬ

Аднойчы ўвечары я ішоў па вуліцы з маёй каханай. Раптам расчынілася брама змрочнага дома, паўз які мы ішлі, і з цемры адной нагой зрабіў крок амур. Але то быў не звычайны маленькі амур, а здаравяка, магутны і жылісты, увесь валасаты. Нейкі дужы стралок. ён пацэліў ў мяне з вялікага лука. Стрэліў і трапіў мне ў грудзі, а сам знік, зачыніў за сабой браму дома, што нагадваў цёмны, змрочны замак.

Я ўпаў, а мая каханая пайшла далей. Мабыць, яна не заўважыла, што я ўпаў. Бо калі б яна заўважыла, то, напэўна ж, спынілася б, схілілася нада мной, дапамагла б мяне. Але яна пайшла далей, і я падумаў, што яна нічога не заўважыла. Мая кроў хлынула ўслед за ёю па вадасцёкавай канаве, але хутка спынілася, таму што ўся выцекла.

Pär Lagerkvist. Prosa. Stockholm, 1949.

Пераклад са шведскай - Валеры Буйвал

Пэр Лагерквіст (1891-1974) – шведскі пісьменнік, драматург, паэт. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1951). Аўтар аповесцяў “Кат”, “Карлік, “Сціснуты кулак”, “Сівіла”, п’есаў “Той, хто зноў пражыў сваё жыццё”, “Чалавек без душы”, паэтычных зборнікаў “Страх”, “Хаос”.

29/10/2004 › Цікавая літаратура


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Кастрычнік 2004
П А С Ч П С Н
« Вер   Ліс »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь