Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Беларусь – фарпост на ўсходзе (Мэмарандум)

Зянон Пазьняк
1. Уводзіны. Гістарычны агляд.
2. Рух за дэмакратыю і незалежнасьць.
3. Рэжым.
4. Гэбізм.
5. Садружнасьць айчынаў.
6. Лёс рэжыму і будучыня Беларусі. Далей...

16/8/2004 › Навіны

 


Dr. Zianon Pazniak. “Belarus is an eastern Outpost”

Index:
- Memorandum
- Introduction. Historical survey
- The movement for democracy and independence
- The regime
- The KGBism
- The Commonwealth of the Fatherlands
- The fate of the regime and the future of Belarus

Memorandum

Introduction. Historical survey

During the whole Belarusan history until the end of the 18th century Belarus was the shield of Europe in the East. The Belarusan Slavic principalities have united into the powerful state - the Great Lithuanian Principality (the GLP) or Litva (according to the name of the central Slavic tribe whose princes had initiated the unification of the Belarusan territories). Далей...

16/8/2004 › English



Беларуска-расейская вайна

Зянон ПазьнякЗянон Пазьняк
Тысяча гадоў беларускай дзяржаўнасьці – гэта тысяча гадоў беларускай культуры і тысяча гадоў ваенных змаганьняў. Але сярод гэтых змаганьняў ёсьць адна пэрманэнтная вайна, што не спыняецца ніколі – гэта цывілізацыйная вайна з Расеяй.

“Мы на самым краі Хрысьціянства”, — пісаў Мікола Гусоўскі (чытай — эўрапейскага ладу жыцьця). Беларусы гістарычна прайгралі гэтую вайну. Прайгралі перш за ўсё таму, што ад самага пачатку ніхто ў Эўропе не зразумеў яе як сваё змаганьне ў абарону эўрапейскай культуры. Эўрапейскай салідарнасьці на той час хапіла хіба што на Крыжовыя паходы. Беларусь у асобе Вялікага Княства Літоўскага была адна перад Ардой, і сапраўды, як пісаў Гусоўскі, на краі Хрысьціянства. Далей...

10/8/2004 › Навіны

 


Факты і падзеі месяца (ліпень 2004 г.)

Валеры Буйвал
З першых дзён ліпеня на Украіне пачалася выбарчая кампанія. На змучаны электарат абрынулася хваля арганізаванай блытаніны. У гэтым сітуацыя падобная на нашу. Цяперашнему Кучме стварае сапраўдную пагрозу малады і энэргічны кандыдат Юшчанка. Спецслужбы рэжыму адразу ж вынайшлі спосаб барацьбы супраць канкурэнта. Далей...

1/8/2004 › Актуаліі

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Жнівень 2004
П А С Ч П С Н
« Ліп   Вер »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь