![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Зянон ПАЗЬНЯК: ДЭМАНСТРАТЫЎНЫ ЗЬДЗЕК ЗЬ БЕЛАРУСКАГА НАРОДА Тое, што акупацыйны рэжым і ўзурпатар улады загадвае хапаць беларусаў, біць іх, калечыць і катаваць, прыдумваць абвінавачваньні, штрафаваць, судзіць не па закону, кідаць у камэры, ствараць нечалавечыя ўмовы ў турме, — усё гэта ёсьць татальная тэрарыстычная вайна супраць беларускай нацыі, праявы тэрарыстычнага генацыду. Усё робіцца дэманстратыўна, зь нянавісьцю і зьдзекам. Для ворага, які праводзіць тэрор супарць народа, статус асобы ня мае значэньня. Часта бавае, што нянавісьць тым большая да людзей інтэлігентных і знакамітых. Нізкі дух ня любіць лепшых за сябе. 19/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ЯК УЛАДКАВАНЫЯ МАЗГІ ФАШЫСТАЎ Гістарычны факт. У 1943 годзе ў Менск прыляцеў райхсфюрэр СС Гайнрых Гімлер. Ён інспэктаваў, як адбываецца планавая ліквідацыя габрэяў і прысутнічаў на расстрэле ў Трасьцянцы. У час расстрэлу райхсфюрэр ад жаху ўбачанага самлеў. Ачомаўшыся, ён зрабіў разнос начальніку Менскай СД (які кіраваў расстрэлам) і запатрабаваў расстрэльваць “больш гуманна”. 18/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянн ПАЗЬНЯК: ПАЛОХАЮЦЬ І ПРАВАКУЮЦЬ Учора і пазаўчора (12-13-кастрычніка) адбылася сэрыя выступаў рэжымных начальнікаў, расейскіх журналістаў і агентуры з пагрозамі беларусам аб тым, што для ліквідацыі мірных дэманстрацыяў будуць выстаўляць войска і ўжываць баявую зброю. З такімі пагрозамі выступілі намесьнік міністра ўнутраных справаў, пракурор г. Менска, загадчык аддзела сацыялогіі Акадэміі Навук нехта Шчэкін (гэта надзвычайнае дно), рэжымнае тэлебачаньне і расейскія журналісты-прапагандысты, якія адначасна сталі хлусіць, што дэманстранты зьбіваюць АМОН. І што характэрна,– тут жа зьявіўся правакацыйны ўльтыматум, адрасаваны Лукашэнку пад імем Ціханоўскай. 18/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: МІРНАЯ СІЛА — НАША ЗБРОЯ Адмыслова праслухаў апошнія выступы рэжымнага начальства — кіраўнікоў МУС, пракуратуры, прапаганды (ТV), агентуры (вядомай ўжо). Дзіву даешся, як можна падабраць і адсартаваць столькі балваноў. Ім ўсім карціць справакаваць бойню з народам і (sic!) пусьціць супраць людзей войска, падставіць ваенных і замазаць іх у крыві (ато яны яшчэ чысьценькія). Рэжымныя начальнікі адчуваюць, што імкліва прайграюць. Ідзе нацыянальнае, сацыяльнае і дэмаграфічнае яднаньне нацыі. Яднаньне пакаленьняў. Асабліва тое стала відаць пасьля масавага пратэсту пэнсіянераў. 13/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк
Для ўдзелу ў беларускіх выбарах Крамлёўска-газпрамаўскі праект падрыхтаваў людзей з каланіяльнымі ідыятычнымі разважаньнямі, без элемэнтарнага гуманітарнага разуменьня, што такое нацыя, цынічных і лжывых выканаўцаў чужой волі. Яны не разумелі, аднак, з чым маюць справу і што іх чакае. Нават за кратамі не зразумеюць. Такая асаблівасьць усіх рэнегатаў. 11/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Пазьняк: Пуцін даў Лукашэнку два месяцы https://www.youtube.com/watch?v=tBDvOoud3_U 10/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: АКУПАЦЫЙНЫ АНТЫНАЦЫЯНАЛЬНЫ РЭЖЫМ Акупацыйны антыбеларускі фашысцкі рэжым асаблівым чынам праяўляецца ў адносінах да насельніцтва. Яно для яго чужое. Тут усе роўныя перад акупацыйнай нянавісьцю. Закон ня дзейнічае і не прызнаецца. Любога беларуса, ад малога да старога, ад бадзягі да знакамітасьці і гонару нацыі, антынацыянальныя ўлады могуць схапіць, зьняважыць, зьбіць, кінуць у каталажку, у турму, абгаварыць і засудзіць па фальшывым абвінавачваньні. Падобным чынам Гітлер адносіўся да габрэяў. Усе аднолькавыя. Яны былі вінаватыя таму, што габрэі. 5/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон Пазьняк у артыкуле “КАНКРЭТЫЗАЦЫЯ ПРА НОВЫЯ ВЫБАРЫ” даў добрую фармулёўку надзённай улёткі. Паважаныя сябры! друкуем і распаўсюджваем. ВЫБАРЫ ВОЛЬНАЙ БЕЛАРУСІ 3.10. 2020 г Рух “Вольная Беларусь” 4/10/2020 › Навіны З.ПАЗЬНЯК: КАНКРЭТЫЗАЦЫЯ ПРА НОВЫЯ ВЫБАРЫ Адзін з магчымых варыянтаў паводзінаў Пуціна, пра які кажуць расейскія палітолагі і за які ўхапіліся Макрон, Мэркель ды Эўразьвяз, выкарыстоўваючы Газпрамаўскую групу ў Беларусі, — гэта перамовы і дыялог з Лукашэнкам пры ўдзеле Пуціна. Вынікам “дыялогу” мусілі б адбыцца новыя выбары бяз удзелу Лукашэнкі і адыход Лукашэнкі ад улады з прадстаўленьнем яму наступных ўмоваў: захаваньне жыцьцья, неперасьледу, захаваньня багацьцяў пад гарынтыі Расеі і Эўразьвязу. 4/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ПРА ЭКАНАМІЧНЫЯ САНКЦЫІ І ПАЛІТЫКУ ВАКОЛ БЕЛАРУСІ Калі пасьля фальшывых выбараў (як, напрыклад, у 2011 годзе) рэжым праводзіць рэпрэсіі помсты, а грамадзтва маўчыць, тады эканамічныя санкцыі Захаду будуць на шкоду народу. Рэжыму яны не пашкодзяць. Наадварот, прапаганда пакажа, ад чаго церпіць народ і што Захад ёсьць ворагам Беларусі. Гэта спрацуе. А Расея тым часам дасьць чарговы крэдыт рэжыму, доўг зь якога рэжым зьдзярэ з народу. Але ў сітуацыі, калі ў краіне пратэстная рэвалюцыя і народ змагаецца, эканамічныя санкцыі якраз патрэбныя, каб даціснуць рэжым. Народ, які заклікае да ўсеагульнага страйку, тое зразумее. Эканамічныя санкцыі могуць мець эфэкт. Але, ізноў жа, — толькі тады, калі сітуацыя складваецца ў традыцыйнай (клясычнай) незалежнай дзяржаве, катэгорыямі якой думае і кіруецца Захад, чакаючы на прывычны вынік. 1/10/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ЯШЧЭ ПРА РАСЕЙСКІ ФАШЫЗМ У БЕЛАРУСІ Тэма расейскага антыбеларускага фашызму ў Беларусі зараз стала зноў актуальнай у сувязі зь дэманстрацыяй злачынстваў улады супраць чалавецтва і паказам тыпова фашысцкіх акупацыйных мэтадаў рэпрэсій супраць мірнага беларускага насельніцтва. Людзі раптам ўсьвядомілі, што супраць іх існуе цэлая сістэма дзяржаўнай улады з тыпова фашысцкімі антынацыянальнымі функцыямі, створаная пад аднаго чалавека. 30/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Па гісторыі фашызму і яго адгалінаваньняў існуе велізарная літаратура і шмат вызначэньняў. Калі ўсё максімальна спрасьціць, то грунтам, асновай фашызму ёсьць ідэалёгія ўлады Беніта Мусаліні ў Італіі. Гэта, так бы мовячы, “класіка”. Сутнасьць гэтай дзяржаўна-ідэалягічнай сістэмы ў тым, што ўлада мусіць належыць арганізаванай меншасьці, якая бярэ на сябе ўсе абавязкі па арганізацыі грамадзтва і забесьпячэньня ўсіх патрэбаў людзей. Такім чынам ствараецца саюз, “зьвяз” ( fascio ) паміж арганізуючай меншынёй (палітычным авангардам, элітай) і падпарадкаванай бальшынёй, якая даручае ўсе клопаты пра сябе ўладзе мяншыні. Улада арганізуючай мяншыні існуе ў форме дыктатуры з вяршэнствам дыктатара — правадыра і лідэра (дучэ). 27/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк У 1994 годзе, калі маскоўская агентура ва ўладзе і прамаскоўская камуністычная намэнклятура праціснулі праз савецкі электарат свайго стаўленьніка на прэзыдэнцкі пасад у Беларусі, то першым дзеяньнем акупацыйнай палітыкі антынароднага рэжыму стала ліквідацыя дзяржаўных беларускіх сімвалаў і дзяржаўнага ўжываньня беларускай мовы, якая была асуджана, фактычна, на забарону. Потым была ліквідавана беларуская школа, спаленыя беларускія падручнікі для школы, ліквідаваныя беларускія выдаведзтвы, газэты; радыё і тэлебачаньне пераведзеныя на акупацыйную мову. Так адбывалася ўнутранная акупацыя Беларусі. 27/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: ВЫТРЫМКА — КАБ СТАЦЬ БЕЛАРУСКАЙ ПАЛІТЫЧНАЙ СІЛАЙ Ліст сябрам народнай партыі (КХП — БНФ) На 27 верасень рыхтуецца пратэстная акцыя. Яна мусіць быць маштабнай і мірнай. Тут вельмі важна, каб была вытрымка і не паддавацца на правакацыі. Кожная дваровая і раённая група мусіць стварыць дружыну самаабароны і вызваленьня. Задача — бараніць людзей і не даваць іх схапіць (асабліва там, дзе карнікаў ня шмат і калі яны агрэсіўныя). Мірныя акцыі дапамагаюць нацыянальна скансалідаваць грамадзтва, запачаткаваць працэсы самаарганізацыі і структурызацыі супольнасьці. Толькі тады можа пачацца іншы дынамічны і практычны этап змаганьня. 26/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк ВОЙСКА — ДЛЯ АБАРОНЫ АЙЧЫНЫ, АЛЕ НЯ СУПРАЦЬ НАРОДА (Зварот да прызыўнікаў) Пачынаецца асеньні набор у войска. Не пагаджайцеся служыць ва ўнутраных войсках і ўcялякіх спэцназах, бо цяпер гэта тэрарыстычныя атрады антыбеларускай хунты. Калі трапіце ва ўнутраныя войскі, вас будуць прымушаць страляць у свой народ, зьбіваць і катаваць вашых бацькоў, матак, братоў, сясьцёр, сяброў і суседзяў. Вам будуць там “прамываць мазгі”, каб зрабіць карнікаў, чалавека-робатаў рэпрэсій. 25/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: У МАСАВЫМ МІРНЫМ ПРАТЭСЬЦЕ - НАША СІЛА І БУДУЧАЯ ПЕРАМОГА. У АГРЭСІІ - ПАРАЗА Апошнім часам рускія прапагандысты і розныя вяшчальнікі, якія выступаюць пад выглядам дэмакратаў, праціўнікаў Пуціна і быццам бы спрыяюць беларускай рэвалюцыі, пачалі крытыкаваць беларусаў за пацыфісцкі мірны характар пратэстаў. Расейцы на ўсе лады даказваюць, што гэта памылка, трэба, маўляў, уступаць у жорсткую барацьбу і граміць лукашысцкія спэцсілы. Ня слухайце гэтых рускіх “дабрадзеяў” і прапагандыстаў. 25/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк Зянон ПАЗЬНЯК: «Камітэт Польшча-Беларусь імя генэрала Станіслава Булак-Балаховіча» Кантакты Беларускага Народнага Фронту (БНФ) з польскімі дэмакратычнымі арганізацыямі, што ўтварыліся на базе «Салідарнасьці» пачасьціліся з 1993 года. Гэта было зьвязана найперш з нашай палітычнай ідэяй стварыць у будучыні Балта-Чарнаморскую супольнасьць дзяржаў (Беларусь, Украіна, Летува, Латвія). Палякі прапаноўвалі пашырыць ідэю да канцэпцыі «міжмор’я», куды ўвайшла б Польшча (і магчыма потым Венгрыя, Славакія, Румынія, Баўгарыя). У 1996 годзе я апынуўся ў эміграцыі (ЗША, Польшча). У Кракаве я пазнаёміўся з Карнэлем Маравецкім – кіраўніком «Солідарносьці вальчонцэй». У нас было супадзеньне поглядаў на каунізм і неабходнасьць працягваць змаганьне, бо камунізм-сацыялізм – найвялікшае зло. У 1999 годзе мне патэлефанаваў Пётра Глябовіч адзін з арганізуючых дзеячоў «Солідарносьці вальчонцэй» і прапанаваў супрацоўніцтва. У гэты ж час я пазнаёміўся з Ядвігай Хмялёўскай, кіруючай дзяячкай «Солідарносьці вальчонцэй». Потым – з Робэртам Боднэрам, Бацяном і іншымі дзеячамі. Узьнікла ідэя, якую выказаў Пётра Глябовіч, стварыць Польска-Беларускую арганізацыю ў Польшчы, паколькі ідэалёгія Беларускага Народнага Фронту і «Солідарносьці вальчонцэй» былі блізкімі, падтрымлівалі традыцыйныя каштоўнасьці і грунтаваліся на барацьбе з камунізмам. 24/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк
Беларуская мірная рэвалюцыя выявіла як шмат ёсьць беларусаў па ўсім сьвеце, на ўсёй плянэце. 20-га верасьня адбыўся беларускі пікет у падтрымку рэвалюцыйнай Беларусі ў Міньнеапалісе (штат Міньнесота, ЗША). 24/9/2020 › Навіны Зянон Пазьняк. Мова наша зброя. https://www.youtube.com/watch?v=X-pJmERth5M 22/9/2020 › Навіны 17-га верасьня рэжым сабраў у Менску форум жанчын з бюджэтных арганізацыяў, каб прадэманстраваць падтрымку існуючай уладзе і асобе Лукашэнкі. На форуме выступіў Лукашэнка. Я паглядзеў на ягоныя паводзіны і праслухаў, што і як ён гаворыць. Мушу сказаць, што гэта ўжо ня сьмешна. Чалавек нездаровы і жыве ў стане вайны, якая, як яму здаецца, вось-вось пачнецца. Тут ня гульні і не прапаганда прыдуманай нерэальнасьці, якую беларусы бачаць па рускім тэлебачаньні. Тут усё небясьпечнае, бо маніякальнае, і нясе пагрозу ўсёй нацыі. 21/9/2020 › Навіны, Зянон Пазьняк |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:
Ідзі і глядзі:НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры: |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Беларуская Салідарнасьць // 20002025 |
