Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Адказнасьць і салідарнасьць

Мы, дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ХІІ скліканьня, мусім памятаць пра сваю адказнасьць перад гісторыяй, адзін перад адным і перад справай, якая воляю лёсу стала галоўнай ў нашым жыцьці. Далей...

30/9/2006 › Навіны

 


Заходняя бюракратыя сьпіной да Беларусі

Вось іхняя палітычка, як у люстэрку. Абдымкі з Масквой да дабра не прыводзяць.
Паводле рашэньня Рады Эўразьвязу, ад 1 студзеня 2007 году маюць павялічыцца да 60 эўра кошты на візы ў краіны Эўразьвязу для гэтак званых “трэціх краінаў”, у тым ліку для Беларусі. Далей...

30/9/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (24-28 верасьня 2006 г.)

Беларусы сярэдняга веку памятаюць хрушчоўскія абяцанкі “догнать і перегнать Амеріку”, памятаюць “праграму КПСС па пабудове камунізму” 1961 года. Далей...

29/9/2006 › Актуаліі

 


Пакт супраць Беларусі

Вось “Парыж – Бэрлін – Масква” зноў плянуе свае дзеяньні. 23 верасьня ў Парыжы сабраліся Шырак, Пуцін і Мэркель. Далей...

29/9/2006 › Навіны

 


Палеглыя пад чужым сьцягам

26 верасьня 2006 г. Ангельская газэта “Guardian” паведамляе з кінафэстывалю ў Канах. На сцэну фэстываля выйшаў 87-гадовы Юб Лалэг, вэтэран Другой сусьветнай вайны, які прадставіў мастацкі фільм “Тутэйшыя”, створаны парыжскім алжырцам Рашыдам Бухарэбам. Далей...

29/9/2006 › Навіны

Камэнтаваць


Факты і падзеі (22-23 верасьня 2006 г.)

22 верасьня Дзярждума РФ падумала і прыняла дзяржбюджэт на наступны год. Самы думшчыкі і расейскія СМІ затрубілі пра “самы сацыяльны за апошнія гады бюджэт краіны”.
Далей...

26/9/2006 › Актуаліі

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: “Веру ў сьветлую будучыню Беларусі”

У што веру? Гэта вельмі важнае пытаньне для чалавека. Бо чалавек, як душэўная істота, ня можа жыць бязь веры. Усё жыцьцё я верыў і веру ў дзьве вышэйшыя існасьці: у Бога —Тварца і Сына Ягонага Ісуса Хрыста і ў сваё прызначэньне. Далей...

26/9/2006 › Навіны

Камэнтаваць


Канфлікт на маскоўскай дарозе

Казуліна засудзілі канчаткова. Пяць з паловай гадоў – абсалютна несувымерны прысуд за дробнае парушэньне (разьбіў партрэт Лукашэнкі ў міліцыі. Астатнія абвінавачваньні несур’ёзныя і цалкам палітыканскія.). Максімум, што па закону маглі б прысудзіць Казуліну, – гэта 15 сутак арышту альбо штраф. Але атрымаў неверагодны тэрмін. Далей...

23/9/2006 › Навіны

Камэнтаваць


Незалежнасьць і нацыянальная асьвета

Выступ З. Пазьняка 3 верасьня 2006 г. у
Нью-Брансьвіку, NJ, на 27-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі.

Паважаныя спадарыні і спадары!
Вітаю вас на гэтай 27-й сустрэчы беларусаў Паўночнай Амэрыкі ад імя фронтаўцаў і беларускіх адраджэнцаў, якія ў вельмі цяжкіх умовах на Бацькаўшчыне працягваюць змаганьне за Вольную Беларусь! Далей...

23/9/2006 › Навіны

 


СЬВЯТАЯ ВОРША

Наш народ ніколі не забудзе сваю славу, пакуль маладыя будуць вяртацца на Крапіўнае поле і сьпяваць аб перамозе над маскоўскім агрэсарам. Далей...

21/9/2006 › Навіны

Камэнтаваць


Пяць гадоў таму праз Курапаты пачалі пашыраць МКАД (фотарэпартаж)

Юрась Беленькі ў Курапатах20 верасьня 2001 году ўвечары пачалося пашырэньне Менскай кальцавой дарогі праз урочышча Курапаты. Адначасова адбывалася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі на другі прэзыдэнцкі тэрмін.

У той жа дзень увечары “Свабода” перадала рэпартаж з урочышча — гучалі інтэрвію з магілёўскімі будаўнікамі, якія працавалі, ня ведаючы, што гэта месца масавых расстрэлаў. Сёньня ўрочышча наведаў намесьнік старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі - БНФ Юрась Беленькі, адзін з абаронцаў Курапатаў. Далей...

21/9/2006 › Навіны

 


Прэс-рэліз (13 верасьня 2006 г.)

Міністар вайны РФ Іваноў 13 верасьня выступіў перад тэлекамэрамі на ваенным заводзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Як вядома, у Паўночнай Асэціі яшчэ не сабралі ўсіх парэшткаў забітых партызанамі маскоўскіх генэралаў, што ўпалі разам з вэрталётам. Далей...

19/9/2006 › Актуаліі

Камэнтаваць


Якуб Ясінскі (24.7.1761 — 4.11.1794)

Ягонае імя знаходзіцца як бы ў ценю Касьцюшкі, між тым менавіта Якуб Ясінскі кіраваў вызвольным паўстаньнем 1794 году на абшарах Айчыны нашых продкаў — Вялікага Княства Літоўскага. Далей...

19/9/2006 › Старонкі гісторыі

 


Да чаго дайшло

Міліцыя забараніла моладзі праводзіць сьвята паветраных зьмеяў. Самадзейнае “Сьвята ветру” мелася прайсьці ў суботу 16 –га верасьня ў ваколіцах Віцебску ўжо 6-ы раз. Далей...

19/9/2006 › Навіны

 


З. Пазьняк: \”У мяне пацяклі сьлёзы\”

15 гадоў таму Бел-чырвона-белы сьцяг і “Пагоня” сталі дзяржаўнымі сымбалямі. Далей...

18/9/2006 › Навіны

 


Акупацыйны рэжым распачаў новую хвалю рэпрэсіяў супраць беларускай моладзі

Гэта тыповы акупацыйны хапун. Мэтады брудныя і прымітыўныя. 14-га верасьня актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Івана Шылу міліцыянты Салігорскай міліцыі затрымалі ў школе (ён вучыцца ў 10-й клясе). Далей...

16/9/2006 › Навіны

Камэнтаваць


Выйшла новая кніга пра Слуцкі збройны чын

У гістарычнай майстэрні ў Менску прэзэнтаваная дакумэнтальная кніга пра антыбальшавіцкае паўстаньне 1920 году, больш вядомае пад назовам Слуцкі збройны чын. Далей...

16/9/2006 › Навіны

Камэнтаваць


Сябра КХП БНФ Алег Борын затрыманы ў Салігорску

У Салігорску сёньня затрыманы лідэр мясцовай суполкі Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі - БНФ Алег Борын. Пра гэта Радыё Свабода паведаміла салігорская актывістка дэмакратычнага руху Ларыса Насановіч.

Спадар Борын быў выкліканы на “размову” у міліцэйскі пастарунак, аднак адтуль ён дадому не вярнуся.

Жонцы спадара Борына супрацоўнікі міліцыі патлумачылі, што на яе мужа склалі адміністрацыйны пратакол за дробнае хуліганства, бо ён нібыта нецэнзурна лаяўся ў часе размовы.

Паводле Радыё Свабода, Менск

15/9/2006 › Навіны

Камэнтаваць


Расейская “чыстка\”

13 верасьня прэтэндуе на ганаровае званьне “гістарычнай даты” у сучаснай расейскай гісторыі. Далей...

15/9/2006 › Навіны

 


С.Іваноў шукае для сваёй арміі рабоў з высокім інтэлектам.

Міністар абароны РФ Іваноў 13 верасьня выступіў перад тэлекамэрамі на ваенным заводзе ў Ніжнім Ноўгарадзе. Далей...

15/9/2006 › Навіны

 


« Ранейшае  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2006
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2019
Сувязь