Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Прэміі ПЭН-цэнтру Сяргею Навумчыку і Леаніду Маракову

Сяргей Навумчык уганараваны літаратурнай прэміяй Беларускага ПЭН-цэнтру імя Алеся Адамовіча за кнігу “Сем гадоў Адраджэньня”, прысьвечаную падзеям 1988—1995 гадоў. Прэмію ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча атрымаў пісьменьнік Леанід Маракоў за шматгадовую працу “Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асьветы, грамадзкія і культурныя дзеячы Беларусі”.

Дэпутат Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня ад апазыцыі БНФ, а цяпер супрацоўнік Радыё Свабода Сяргей Навумчык ня змог прыехаць на ўручэньне прэміі імя Алеся Адамовіча. Ягоны зварот да сябраў ПЭН-цэнтру зачытаў сёньня на паседжаньні дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук.

(Лукашук: ) “Калі гаворка ідзе пра аднаўленьне незалежнасьці, роля аўтара зводзіцца да ўменьня як мага дакладней зафіксаваць тое, што ён бачыў. У мяне хапае цьвярозасьці разумець, што сёньняшняй высокай прэміяй адзначаная менавіта тэма. І гэта важна, бо працяглы час пэрыяд найвышэйшага нацыянальнага ўздыму падаваўся ледзьве не як параза. Бадай што толькі ў нас, у беларусаў, стварэньне дзяржавы можа быць аднесенае да катэгорыі палітычнай няўдачы – тымчасам як у сьвеце гэта прынята лічыць вяршыняй выяўленьня нацыянальнай волі. У кастрычніку 1988 году тут, у Чырвоным касьцёле, аргкамітэт Народнага Фронту стваралі лепшыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі”.

У сваім звароце да сябраў ПЭН-цэнтру Сяргей Навумчык згадаў, як у 1990 годзе запрасіў народнага дэпутата СССР Алеся Адамовіча выступіць на сэсіі беларускага Вярхоўнага Савету падчас абмеркаваньня праекту закону “Аб зямлі”, і як тады дэпутаты-камуністы не далі Адамовічу выступіць. Шкадую, што мая ініцыятыва забрала ў яго колькі дзён жыцьця, піша Сяргей Навумчык.

Дачка Алеся Адамовіча Натальля вельмі рада, што Сяргей Навумчык атрымаў прэмію імя яе бацькі, што ж да згаданага эпізоду…

(Адамовіч: ) “Бацька таксама згадвае пра гэта ў сваіх запісных кніжках. Сяргей казаў, што яму было цяжка пасьля гэтага. А ён наадварот — успамінаў пра гэта, казаў пра гэтыя сьпіны “чырвоных памешчыкаў”, якія сыходзілі. Дзякуй, што ёсьць такія людзі, якім можна ўручаць гэтую прэмію”.

Я зьвязалася па телефоне з Прагай, з Сяргеем Навумчыкам.

(Навумчык: ) “Гэта, канечне, вельмі прыемна, я разумею, што ў сёньняшняй Беларусі гэта найвышэйшая літаратурная прэмія, бо дзяржаўная прэмія дэвальваваная подпісам цяперашняга кіраўніка. Але я ня першы супрацоўнік Радыё Свабода, хто атрымлівае прэмію ПЭН-цэнтру. Нагадаю імёны калегаў — Віталь Цыганкоў, Валянцін Жданко, Віталь Тарас, Сяргей Шупа, Ганна Соўсь, Алесь Лукашук. А калі да гэтага дадаць і нашых сталых аўтараў — Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, дык атрымліваецца вельмі пачэсная кампанія”.

У гэты ж дзень прэмію Беларускага ПЭН-цэнтру імя Францішка Багушэвіча атрымаў пісьменьнік Леанід Маракоў за шматгадовую працу дзеля ўшанаваньня памяці рэпрэсаваных беларускіх літаратараў, навукоўцаў і дзеячаў культуры. Атрымоўваючы ганаровы дыплём, спадар Маракоў кажа пра сваю новую кнігу:

(Маракоў: ) “Пакуль умоўная назва — “Толькі адну ноч”. Удалося адшукаць біяграфіі ўсіх расстраляных 29 кастрычніка 1937 году. Але самае галоўнае — удалося адшукаць зьвесткі пра тых, хто расстрэльваў і катаваў дзеячаў культуры, калі ў адну ноч яны вынішчалі амаль усю інтэлектуальную эліту Беларусі”.

Ганна Соусь (радыё Свабода)

8/9/2006 › Навіны


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Верасень 2006
П А С Ч П С Н
« Жні   Кас »
 123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024