Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

ВІНШАВАНЬНЕ З ВЯЛІКАДНЕМ

Дарагія землякі, дарагія сябры, паважаныя беларусы!

Віншую ўсіх нас з Уваскрасеньнем Хрыстовым! Добрага сьвята ўсім нам на Вялікадня ў сям’і, у душы і ў сэрцы!

Хрыстос уваскрос!

Хай гэтак жа ўваскрэсьне наша дарагая Бацькаўшчына Беларусь, якую цемра крыжуе цяпер на крыжы знішчэньня і паняверкі. Хай уваскрэсьне наша Айчына! Дбайма пра яе! Баронім яе. Любем яе нашу мілую краіну і наш народ.

Хрыстос спаміж нас.

Хай Ласка Гасподня стане над намі. Верма ў перамогу сьвятла.

Слава Ісусу Хрысту!
Ляўдэтур Езус Хрыстус!

9 красавік 2023 г.
Зянон Пазьняк

9/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: С І М П Т А М А Т Ы Ч Н Ы Я З Ь Я В Ы

У так званых “дэмсмі” апошнім часам рэфрэнам гучыць: “у яго ўсе агенты”, “у яго ўсе агенты”, “ўсе агенты…” і г. д. (Некаторыя паўтараюць тое бесперапынна, як папугаі). Так выяўляецца чарговы сістэмны план прапагандысцкай гібрыднай вайны супраць маёй асобы. Дагэтуль за ўвесь час супраць мяне выпрабаваны дзясяткі ідыёцкіх наклеек (ад “нямецкага паліцая” да “паліцічэскава трупа”). Бачны характэрны ўзровень на якім усё тое вядзецца. Далей...

7/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


АДКРЫТЫ ЛІСТ

Спадарыні дырэктар “Белсат” Агнешцы Рамашэўскай-Гузы

Паважаная спадарыня Дырэктар.

Прашу Вас даць распараджэньне паставіць на Юцюб (Belsat news) поўны відэа-запіс перадачы “План Б” ад 3-га красавіка (Belsat news) зьняты з маім ўдзелам.

Мой ўдзел у перадачах Белсат быў абумоўлены публікацыяй поўных відэа-запісаў перадач на Юцюб у выпадку, калі ў эфір ТБ падаваўся скарочаны відэа-запіс. У дадзеным выпадку (супрацоўнік З. Міцкевіч) на Юцюб (Belsat news) пастаўлены скарочаны запіс. Адбылася цэнзура і маніпулятыўны падыход да маёй палітычнай пазыцыі, што недапушчальна.

З павагай Зянон Пазьняк
4 красавік 2023 г.

4/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПАВЕЛ УСАЎ : ЯПУЦЬКІ І ЯБАЦЬКІ БЕЛАРУСІ

Павел Усаў на канале ўкраінскага блогера balaganoff асьвятліў пытаньні сучаснай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі

https://www.youtube.com/watch?v=6Jb1RYNVZ7A

4/4/2023 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк — пра ядзерную зброю ў руках Лукашэнкі, полк Каліноўскага і агентуру

Свабода пагаварыла з Зянонам Пазьняком, лідэрам Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ, пра ядзерную зброю ў руках Лукашэнкі,

https://www.youtube.com/watch?v=Uq0wtzHghWc

3/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Творчая сустрэча з Зянонам Пазьняком у Беларускім Доме (2.04.2023)

https://www.youtube.com/watch?v=1IJmXEvLp6c

2/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Павел УСАЎ: АБ ПРАРАСЕЙСКІМ ПІСКУ ЗАЎЗЯТАРАЎ АД ПАЛІТЫКІ

Ivan Viktarovič (FB)

Сёньня гэта рэдкая зьява. Палітычны прафэсіналізм Паўла Усава дазваляе яму казаць пра парадак рэчаў у любой аўдыторыі, нават гаворачы зь нейкімі блогерамі-паўвар’ятамі, з прэсавымі дэмагогамі і адсталай гапатой. Раю разумным беларусам паглядзець гэтае відэа. Зьвярніце ўвагу таксама як працуюць бота-фермы на гэтым “эўрарадыё”. Камэнтары не зьвязаныя з тэмай гаворкі. Абгаджваюць толькі двух палітыкаў.

https://www.youtube.com/watch?v=qwV0Uc-KRbE

1/4/2023 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: КОРАТКА ПРА ВІЗІТ У ВІЛЬНЮ

На адзін дзень мы са спадаром Паўлам Усавым зьезьдзілі ў Вільню, але затрымаліся на два дні. Была размова з прадстаўніцай МЗС (амбасадарам у Беларусі) і з дэпутатамі Сэйма ад фракцыі сацыял-дэмакратаў. Мы гаварылі аб праекце так званага “дыскрымінацыйнага” (як яго ўжо ахрысьцілі) закона, падрыхтаванага кансэрватыўнай бальшынёй у Сэйме (абмежаваньне магчамасьцяў беларусаў на ўязныя візы, на статус жыхарства, на набыцьцё ўласнасьці, на грамадзянства і інш.).

Зьвесткі з размовы абнадзейваючыя. Праект пераглядаецца. Тэма Беларусі, магчыма, будзе ўвогуле выдалена з праекта (застанецца толькі тэма Расеі). Прытым крытыка праекта вядзецца таксама і з боку дэпутатаў кансэрватыўнай большасьці. Хутчэй за ўсё “драконаўскія” прапановы супраць Беларусі не атрымаюць падтрымкі і будуць выдаленыя. Гэта прагнозы дэпутатаў апазыцыйнай сацыял-дэмакратычнай фракцыі. Далей...

1/4/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк: Пра камэнтары да рэплікі “ХТО ЗМАГАЕЦЦА ВА УКРАІНЕ?”

Бывае, што людзі ўважліва не прачытваюць таго, што напісана і абмярковаюць свае паняцьці і ўяўленьні, якія не вынікаюць з напісанага. Непаразуменьні часам бянтэжаць.

Тады паўтару лапідарна.

Спадарыня Івонка сказала: “Мы маем пэўныя заданьні цяпер, якія вельмі важныя для нашага народу. Па-першае, абвясьціць сьвету, што ня мы змагаемся ва Украіне, а дыктатар, які не прадстаўляе беларускі народ.”

Сутнасьць крытыкі гэтай агучанай фантазіі такая: — У сапраўднасьці ва Украіне “дыктатар” (маецца на ўвазе Лукашэнка) не змагаецца (гэта рэальнасьць). Ва Украіне якраз змагаемся “МЫ” (гэта значыць каліноўцы) разам з украінцамі супраць расейскага агрэсара. Далей...

27/3/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


“Гэта нашая характэрная рыса, відаць”: Пазняк пра беларусаў / Мова нанова

БЕЛСАТ LIFE Вядоўца праграмы – Віктар Шукеловіч

Якія рысы беларусаў раскрывае гісторыя стварэння Беларускае Народнае Рэспублікі, БНР? Чаму важна скарыстацца сённяшняй магчымасцю і дабіць Расейскую імперыю, увасобленую ў Расеі Пуціна?

Госць новага выдання праграмы “Мова нанова” – Зянон Пазняк, беларускі палітык, старшыня Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ, лідар беларускага нацыянальнага адраджэння ў канцы ХХ ст.

Абвясціўшы незалежнасць БНР 25 сакавіка 1918 года, нацыянальныя дзеячы ўвасобілі беларускую нацыянальную ідэю ў незалежнай дзяржаве. Сёння беларусы адзначаюць гэтую падзею як Дзень Волі.

https://www.youtube.com/watch?v=5BuQkBQPJVs

26/3/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Прамова Зянона Пазьняка ў Варшаве. 105 год БНР

105 год БНР. Прамова лідэра беларускай нацыі Зянона Пазьняка.
Дзень Волі ў Варшаве. 25 сакавіка 2023 г.

https://www.youtube.com/watch?v=Hw-Z3ZxowkE

26/3/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


ПАЗНЯК: як беларусы стварылі краіну, Вільня – наша, Дзень Волі – галоўнае свята, БНР – 105 год

Зянон Пазняк, які распавёў, чаму 25 сакавіка – галоўнае свята для Беларусі, як стваралася БНР, у чым быў экстраклас Усебеларускага Кангрэса.

Асобная частка пра Вільню і як яе дзяліць з Літвой. Канешне, не абыйшлося без Расіі і чаму яна павінна быць разбурана. Трошкі – пра Лукашэнку і чаму так важны суд у Беларусі над ім.

Жыве Беларусь!

https://www.youtube.com/watch?v=Dlx4jE9Wvlk

26/3/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Зянон Пазьняк. 105 год БНР. Віншаваньне з Днём Волі

Віншаваньне са 105 гадавінай абвяшчэньня незалежнасьці БНР ад беларускага нацыянальнага лідэра Зянона Пазьняка.

25 сакавіка 2023 г.

https://www.youtube.com/watch?v=bqQOZ4RdBHE

25/3/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


К А Л І Н О Ў Ц А М

Дарагая хлопцы, ваяры, сябры і сяброўкі палка Каліноўскага.

Віншую Вас з Днём фармаваньня Вашага вайсковага аддзелу — баталёну а потым палка!

Незабыўна для мяне было спаткацца з Вамі (і нават начаваць пад адным дахам.) Здаецца, каб скінуць з плячэй хоць бы трыдцаць, быў бы з Вамі, каб біць маскаля. Але я ўжо заўсёды з Вамі. І мы пераможам, адбярэм ад ворагаў і адновім нашу вольную прыўкрасную Беларусь!

Верма ў нашу перамогу побач з Украінай! Верма ў сьветлыя дні! Не пакіне Гасподзь Беларусь, калі за яе змагацца. Барацьба стала сімвалам нашай веры. Стойма крэпка — і пераможам!

Жыве Беларусь! Слава Украіне!

9 сакавік 2023 г.
Зянон Пазьняк

10/3/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Юры Беленькі пра агентуру

Сябра БНС “Вольная Беларусь”, беларускі палітык Юры Беленькі ўздымае важную тэму агентаў спецслужб сярод беларускай апазыцыі.

Узгадваюцца асобы: Жарнасек, Дабравольскі, Лябедзька, Міхалевіч і інш.

https://www.youtube.com/watch?v=EhhS0f513IM

Крыніца: канал “Вольная Беларусь”

1/3/2023 › Навіны

Камэнтаваць


Resolution


adopted at the rally of the Belarusian patriots and the representatives of the Belarusan democratic organizations on Memorial Day of the Belarusan victims and the anniversary of the Russian occupation of Belarus and the Russian aggression in Ukraine

In January 2022 the Russian Federation has lead its troops into Belarus in the guise of training exercises. The illegitimate chief of the state power Mr. Aliaksandr Lukashenka has facilitated this Russian military operation. The Russian troops have occupied the Belarusian military airfields, strategic plants as well as the national territory. Thus Russia has started the occupation of Belarus. In February the Russian troops have attacked Ukraine from the occupied territory of Belarus. Далей...

1/3/2023 › Навіны, English

Камэнтаваць


РЭЗАЛЮЦЫЯ

Патрыётаў Беларусі і беларускіх дэмакратычных прадстаўнікоў у Дзень памяці аб загінулых беларусах у гадавіну расейскай акупацыі Беларусі і агрэсіі Расеі супраць Украіны

У студзені 2022 года ў Рэспубліку Беларусь пад выглядам ваенных вучэньняў і пры спрыяньні нелегітыннага кіраўніка рэжыму ўлады Аляксандра Лукашэнкі Расейская Фэдэрацыя ўвяла свае войскі, якія занялі беларускія аэрадромы, стратэгічныя прадпрыемствы, тэрыторыю, зьдзейсьнілі такім чынам акупацыю краіны і праз месяц напалі на Украіну з акупаванай тэрыторыі Беларусі. Далей...

28/2/2023 › Навіны

Камэнтаваць


Зянон ПАЗЬНЯК: ПРАМАСКОЎСКАЯ ПАЛІТЫКА МУСІЦЬ БЫЦЬ ЛІКВІДАВАНАЯ

Пасьля вымушанага рашэньня Беларускага Нацыянальнага Сакратарыяту “Вольная Беларусь” аб узяцьці на сябе абавязку і функцыі альтэрнатыўнага ўраду Рэспублікі Беларусь у сувязі з акупацыяй краіны і расейска-украінаскай вайной газпрамаўсака-прапуцінаская група зь Вільні тут жа ўзьняла на шчыт сваю палітычную вітрыну Сьвятлану Ціханоўскую. Ціханоўская зноў пачала казаць пра сябе, што яна “представітель белорусского народа” і “гарант прав белорусов” і што яна, маўляў, стварае (цытата): “переходный кабінет на основе полномочій, данных мне белолрусскім народам” і т. п. фантазіі.

Ніякіх паўнамоцтваў і правоў ні ў чым і ніколі не даваў гэтай асобе беларускі народ. Яна ня ёсьць нічога і нікога “гарантам” і не “представляет народ”. Гэта фантазіі, якія ўнушылі ёй пэўныя людзі на падставе прэзыдэнцкіх выбараў 2020 года, калі масы выбаршчыкаў у гарадах галасавалі супраць Лукашэнкі за альтэрнатыву, якой ня ведалі.

Выбары 2020 года былі сфальсіфікаваныя з абодвух бакоў. Лукашэнка, — скарыстаўшы адміністрацыйны рэсурс, прыпісаў сабе больш за 80 адсоткаў галасоў і падмацаваў гэта фальшывымі пратаколамі. Далей...

27/2/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Лекцыя Зянона Пазняка “Беларуская мова - найважнейшы чыннік нацыянальная адраджэння”

Лекцыя Зянона Пазняка “Беларуская мова - найважнейшы чыннік нацыянальная адраджэння”

Варшава,
Belaruski Dom 23.02.2023

https://www.youtube.com/watch?v=EcUnhOd7ai4

24/2/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк

Камэнтаваць


Sveikiname su Lietuvos Nepriklausomybe!

lr.jpg
Mieli ponios ir ponai, mūsų brangūs kaimynai.

Nacionalinio išsivadavimo sąjūdžio „Laisva Baltarusija“ vardu sveikinu Jus ir visą Lietuvos tautą su didžiąja Lietuvos Respublikos valstybinės nepriklausomybės 1918 m. vasario 16 d. atkūrimo švente.

Lemiamu jūsų ir mūsų laisvei 1980-ųjų ir 1990-ųjų metų sandūrojemes, Baltarusijos liaudies frontas „Atgimimas“ ir Lietuvos „Sąjūdis“ kartu suvienijome savo pastangas ir kovojome už savo šalių nepriklausomybę nuo SSRS.

Nepriklausomybė buvo pasiekta nepaisant Maskvos pasipriešinimo ir provokacijų. Pavyzdžiui, 1990 m. kovo 29 d. po Lietuvos Aukščiausiosios Tarybos paskelbimo apie Lietuvos valstybingumo atkūrimą, įvykusį 1990 m. kovo 11 d., BSSR Aukščiausiosios Tarybos Prezidiumas, spaudžiamas Maskvos, pareikalavo, kad Vilnius ir Vilniaus kraštas būtų grąžinti Baltarusijai. Tai buvo Maskvos provokacija, kurios tikslas buvo nutraukti solidarumą ir sukelti Sąjūdžio ir Baltarusijos liaudies fronto susidūrimą. Далей...

15/2/2023 › Навіны

Камэнтаваць


« Ранейшае  »

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Красавік 2024
П А С Ч П С Н
« Сак    
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ


Беларуская Салідарнасьць // 2000—2024