Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Зянон ПАЗЬНЯК: СКЛАДАНАЕ ЖЫЦЬЦЁ ПАДВОЙНЫХ “БАРЦОЎ”

Тыповая мэтода расейска-царскай жандармэрыі, савецкага КГБ і цяпер расейскага ФСБ у працы з агентамі — пэрыядычна саджаць іх ў турму, дзеля алібі, стварэньня вобразу змагара і рэвалюцыянера і пры неабходнасьці выпускаць іх, дзеля пранікненьня ў альтэрнатыўную (антырэжымную) сістэму, дзеля ўплыву на альтэрнатыўныя ролі і працэсы.

У гэтым парадку нічога не мяняецца. Цяпер у ліку тысячаў беларускіх палітзьняволеных знаходзіцца некалькі такіх асобаў (мы гэта ведаем), якія зачэпленыя спэцслужбамі і сядзяць у турме да пэўнага часу. Могуць зрабіцца потым нават героямі. (Трэба ведаць, аднак, што гэб’ё адносіцца да агентуры з вышыні свайго становішча і нават грэбліва.)

Нядаўна акупанты арыштавалі добра і даўно вядомага тыпажа такога Андрэя Дзімітрыева. (Дарэчы, кандыдаваў “спойлерам” на прэзыдэнцкіх выбарах 2020 г., прытым даволі радыкальна і папулярна).

Андрэя Дзімітрыева ў палітычных вызвольных колах здаўна лічаць вырабленым агентам гэбоўскай канторы. У пачатку 2010 года, калі ўжо быў цалкам выпрацаваны агентурны рэсурс Мілінкевіча, у Менску пераважна канторшчынай (сярод якіх заўважную ролю меў Дзімітрыеў) была арганізавана новая “апазыцыя” пад выбары прэзыдэнта. Яна была выразна прарасейскай, атрымала вялікую фінансавую падтрымку з Захаду (рэальна 4,5 млн. эўра) і назвалася “Говори правду”.

Падстаўной асобай (лідэрам) агентура “сасватала” паэта-патрыёта Уладзімера Някляева, які даўся сябе ўгаварыць ісьці на прэзыдэнта. У выніку так званыя лукашысцкія “выбары” скончыліся грандыёзнай правакацыяй, пабіцьцём беларускай грамадзянскай супольнасьці (тысячы беларусаў трапілі за краты) і арыштам усіх так званых “кандыдатаў”, бальшыню зь якіх Лукашэнка, дарэчы, публічна загадаў залічыць у кандыдаты без прадстаўленьня поўнага збору 100 тысячаў подпісаў (і яны пагадзіліся).

Ад Някляева, якога моцна зьбілі, у турме адабралі здароўе і ён толькі ў 2015 годзе, відаць, канчаткова зразумеў, хто яго скарыстаў і куды ён трапіў, калі яго (з-за непатрэбы) адхілілі ад спраў у “Говправде”, і кандыдатам на выбары 2015 года ад “Говправды” празначылі жонку афіцэра КГБ Тацьцяну Караткевіч. Яна акуратна выканала ролю.

На выбары ў 2020-м “кандыдатам” ужо пайшоў Дзімітрыеў. Перад гэтым ён і Караткевіч кансультаваліся з расейскім амбасадарам-шпіёнам Бабічам. Як пісала “РИА Новости” “посол Михаил Бабич встретился с лидерами кампании “Говори правду” Андреем Дмитриевым и Татьяной Короткевич по их инициативе. Бабич рассказал белорусской оппозиции о развитии Союзного государства. Он добавил, что рассказал лидерам “Говори правду” о той работе, которая ведется по строительству Союзного государства, чтобы снять все инсинуации на предмет недружественных действий по поглощению страны. Оппозиционные политики выложили фотографию со встречи в своих соцсетях”. і г. д.

Цяпер дайшла чарга сядзець да Дзімітрыева. (Зазначу, ён не апошні такі ў чарзе. 30-я вярнуліся. Сутнасьць падзей добра растлумачыў доктар П. Усаў.)

Пасьля арышту Дзімітрыева адразу трэба было чакаць ўспышкі “інфармацыі” ў “дэмсмі”, словаў падтрымкі, “мудрых”, прыхільных і амбівалентных разважаньняў пра лёс Дзімітрыева, пра яго ролю, пра супярэчнасьці яго асобы, пра пакараньне з боку Лукашэнкі ўсіх, хто адхіляўся і г. д. Дакладна так і сталася. Ужо пішуць. Пайшло-паехала. Інкш быць не магло. Прытым гэтак лаяльна, двузначна-хвалебна выказаліся нават такія журналісцкія асобы, ад якіх ніхто нічога падобнага не чакаў. Але ў тым і характэрнасьць рэжымных падзей.

Калі абваліцца акупацыйны рэжым, калі будзе ліквідавана акупацыя і выйдуць палітвязьні на волю, тады беларускаму грамадзтву яшчэ прыдзецца сустрэцца таксама і з вызваленымі “героямі па прымусу”, якія палезуць на трыбуны, у партыі і ў арганізатары мас.

Але ёсьць зброя, якой яны баяцца і супраць якой бясьсільныя. Гэтая зброя — люстрацыя, якая будзе (павінна быць) праведзена хутка пасьля зьмены ўлады. Люстрацыя ў беларускіх ўмовах абвалу антынароднага рэжыму ёсьць катэгарычная неабходнасьць, без правядзеньня якой добрыя перамены ў грамадзтве не атрымаюцца.

12 студзень 2023 г.

Зянон Пазьняк

dmitryev.jpg

14/1/2023 › Навіны, Зянон Пазьняк


Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2023
П А С Ч П С Н
« Сьн    
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2023
Сувязь