Bielarus.net Навіны // Аналітыка // Курапаты // Форум
be pl en
Беларуская Салідарнасьць
Bielarus.net
Плятформа «Беларуская Салідарнасць»

Збор подпісаў за Зянона Пазьняка ў цэнтры сталіцы

21 студзеня сябры ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка сабраліся ў цэнтры Менску: на плошчы Якуба Коласа і на Кастрычніцкай плошчы. Яны трымалі плякаты “Зянон Пазьняк – кандыдат беларускага народу” і “Народнае Галасаваньне – наш супраціў фальсіфікацыям рэжыму!” Далей...

21/1/2006 › Навіны



Два пераможныя словы

Ліст на старонку «Беларуская Салідарнасьць»

Ты за Мі?

А якая розьніца, за каго ты? Выбараў-та ня будзе! Іх ужо няма: няма роўных умоваў, няма прапарцыйнага доступу да СМІ, няма кантролю ў камісіях, подпісы за галоўнага прэтэндэнта зьбіраюць дворнікі ў спэцоўках, уласна галоўны прэтэндэнт ідзе на выбары ня маючы на гэта права…

Чаго ты даможасься, апусьціўшы паперку ў скрыню? Іх нават лічыць ня будуць. Чым твой непалічаны голас за Мілінкевіча будзе адрозьнівацца ад непалічаных галасоў у 2001-м ці леташніх? Далей...

21/1/2006 › Навіны

 


Аб’ява

21 і 22 студзеня 2006 г. праводзяцца шырокія акцыі па зборы подпісаў за Зянона Пазьняка і па інфармаваньні грамадзянаў пра Народнае Галасаваньне. Месцы правядзеньня акцыяў падземныя пераходы плошчы Якуба Коласа і плошчы Кастрычніцкай. Пачатак акцыяў а 12-00.
Беларус!
Падпішыся за кандыдата ад беларускага народа Зянона Пазьняка!

Штаб ініцыятыўнай групы

21/1/2006 › Навіны

 


Ліст беларуса з Украіны

У нас тут вельмі складанае становішча.
Пачалося запалохваньне людзей, што стаяць на ўліку ў беларускай амбасадзе, а таксама тых хто вядомы пралукашэнкаўскім “грамадскім” аб’яднаньням. Людзям напрасткі кажуць, што подпісы за З.С. Пазьняка будуць прыраўнены да “дзяржаўнага злачынства” і наведваньне Беларусі, для тых хто за яго падпішацца, зробіцца для іх праблематычным.

Адначасна мясцовая, “памаранчавая” улада, усё больш і больш схіляецца на бок лукашэнкаўскага рэжыму.

Беларус
Інфарацыя паводле www.pbpf.org за 20.01.06

21/1/2006 › Навіны

 


Факты і падзеі (18-20 студзеня 2006 г.)

Акупанты на БТ. Нікога не зьдзіўляе, што тэлегазэта РБ выходзіць на расейскай мове – наша нацыянальнае тэлебачаньне даўно захоплена падстаўнымі акупанцкімі кадрамі. Калі ў яго штаце набярэцца 1% беларусаў, то гэта добра. У любой рэдакцыі вы можаце пачуць ад супрацоўнікаў: “А я по-белорусскі не умею, я із семьі военных…” Далей...

21/1/2006 › Актуаліі

 


  

Навіны
Аналітыка
Актуаліі
Курапаты
Фотаархіў
Беларускія Ведамасьці
Змаганьне за Беларусь
Старонкі гісторыі
Цікавая літаратура

Пошук:




Каляндар:

Студзень 2006
П А С Ч П С Н
« Сьн   Люты »
 1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031  

Ідзі і глядзі:

НАРОДНАЯ ПРАГРАМА «ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ»

С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)»

З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым»

Зянон. Паэма «Вялікае Княства»

З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы»

Курапаты  — беларуская сьвятыня

Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў

З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна»

«Новае Стагоддзе» (PDF)

«Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF)

Парсіваль

RSS


Беларуская Салідарнасьць:

ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ.

1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага:
— Каго любіш?
— Люблю Беларусь.
— Дык узаемна.

2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня.

3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека — галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае „правоў чалавека“ пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў.

4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі.

5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі.

6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей — Беларускі Народ.

7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў.

8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах — Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце.


Сябры й партнэры:

Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя - БНФ

Народная Перамога

[ Усе сябры ]




Лічыльнік:


Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 2000—2020
Сувязь