![]() |
|||
Bielarus.net Плятформа «Беларуская Салідарнасць» |
|||
|
Што ёсьць “Беларуская Салідарнасьць” Ініцыятыва “Беларуская Салідарнасьць” зьявілася ў пачатку 2000 года, пасьля падпісаньня 8-га сьнежня 1999 г. незаконнага пакту Лукашэнкі-Ельцына аб стварэньні так званай “саюзнай дзяржавы” Расеі і Беларусі. 8 сьнежня, у дзень падпісаньня “пакту” кіраўніцтва Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ прыняло заяву “Па пакту Ельцына-Лукашэнкі” (Гл. “Беларускія Ведамасьці”,– 1999-2000 г., №1 (24), стар. 5-6), дзе было паведамлена “аб непрызнаньні гэтай антызаконнай змовы” і аб тым, што “мільёны беларусаў, нязгодныя прызнаць вынікі пакту Ельцына-Лукашэнкі, устануць на абарону Айчыны”. 31 сьнежня 1999 г. адбыўся мяккі кагэбоўскі пераварот у Расеі. Ельцына адхілілі ад пасады. Уся ўлада ў Расеі апынулася ў руках стаўленіка КГБ прэм’ер-міністра У. Пуціна. Назаўтра, 1-га студзеня 2000 г. зьявіўся Зварот да беларускага народу (Зянона Пазьняка) пад загалоўкам “Беларуская Салідарнасьць” (Гл. “Беларускія Ведамасьці”,– 1999-2000 г., №1 (24), стар. 1-2), дзе было сказана: “беларусы мусяць быць салідарнымі ў абароне незалежнасьці і ў змаганьні з незаконным рэжымам… Падтрымлівайце, стварайце, мацуйце “Беларускую Салідарнасьць”! Гэтая ідэя знайшла разгорнутае тлумачэньне ў артыкуле Зянона Пазьняка “Трэба змагацца” (Гл. “Беларускія Ведамасьці”,– 2000, №3 (26), стар. 1-2) і ў спэцыяльным звароце Управы Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне” і Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, прынятым 2-га траўня 2000 г. пад загалоўкам “Беларуская Салідарнасьць” (Гл. “Беларускія Ведамасьці”,– 2000, №3 (26), стар. 4-5). У звароце пералічаныя дзеяньні, якія неабходна было рабіць дзеля абароны беларускай незалежнасьці ад пагрозы з Расеі. У гэты ж час пачынае выходзіць аналітычна-інфармацыйны бюлетэнь “Беларуская Салідарнасьць” і фармуецца аднайменная грамадзкая ініцыятыва, ініцыятарам і рухавіком якой стаў Беларускі Народны Фронт “Адраджэньне”. У рэчышчы ініцыятывы – арганізацыя палітычна-асьветніцкага друку і палітычна-асьветніцкіх мерапрыемстваў (купалаўскія, коласаўскія, багдановічаўскія чытаньні, мерапрыемствы, зьвязаныя з нацыянальнымі сьвятамі, датамі, асьветна-інфармацыйныя акцыі, зьвязаныя зь бягучымі палітычнымі падзеямі і г.д.). “Беларуская Салідарнасьць” павінна рыхтаваць грунт, накірунак дзеяньняў і ідэяў для беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, беларускай мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы існаваньня нацыі. Гэта каштоўнасьці агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць, бараніць і разьвіваць усе беларусы перад абліччам агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лкашэнкі. Тут каштоўнасьці салідарнага нацыянальнага інтарэсу і салідарнага беларускага дзеяньня. Формы дзейнасьці “Беларускай Салідарнасьці” могуць быць розныя, але паўсюдна ўлічваем рэальную антыбеларускую палітыку прамаскоўскага рэжыму і пагрозу нашаму нацыянальна-культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх нашых справах: Беларусь перадусім. Шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Беларус беларуса мусіць бараніць. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Гэта станавы хрэбет здаровай нацыянальнай мэнтальнасьці, які дапаможа беларусам паважаць сябе, вытрымаць навалу, выжыць і перамагчы. Ва ўмовах антыбеларускага акупацыйнага рэжыму і вынішчэньня ўсяго беларускага “Беларуская Салідарнасьць” падтрымлівае толькі адну партыю – Беларускі Народ. І тое, што зь ім. Тыя ж пазыцыі на палітычным полі Беларусі (з Усходу і з Захаду), якія выступаюць супраць рэжыму Лукашэнкі, але абмінаюць рэальнасьць вынішчэньня беларускай нацыі і культуры – усе гэтакія пазыцыі ёсьць блуд, словаблудзтва і фальш, за якімі хаваецца іншы, небеларускі інтэрас. Гэтакія “змагары”, напрыклад, кажуць: “Для нас несомненно, что права и свободы гражданина должны стоять выше прав и свобод белорусской нации” (Станіслаў Багданкевіч; “Белорусская Газета”,– 1999, 16 ліпеня). І гэта ў той час, калі нацыю душаць. Мы ўважаем, што такія “дэмакраты” могуць стварыць на Беларусі толькі новае дэмакратычнае халуйства. (Перад Масквой ці перад Бэрлінам – ня мае значэньня). “Беларуская Салідарнасьць” стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: “Не правы чалавека – галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае “правоў чалавека” пад акупацыяй”. Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне, а не за “правы” перад рэжымам і акупантамі. Чхалі яны на нашыя “правы”. Страціўшы галаву, па валасах ня плачуць. Ініцыятыва “Беларуская Салідарнасьць” існуе як ідэйна-арганізаваная плынь Беларускага Адраджэньня вось ужо пяць гадоў, не імкнучыся структурызавацца, аформіцца ў арганізацыю ці партыю, зарэгістравацца ў Мінюсьце і г.д. Плынь – гэта адна з формаў вольнага змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе распазнаньне простае і надзейнае, па прынцыпу Каліноўскага: Калі ж плынь стане магутнай ракой, шырокім беларускім морам, тады яна вылучыць свае дэмакратычныя арганізацыі і аб’яднаньні, якіх ня зглуміць ніякі прамаскоўскі рэжым і ня купіць ніякая збочаная лібэральная дэмакратыя. Зянон ПАЗЬНЯК (матэрыялы па ініцыятыве “Беларуская Салідарнасьць” глядзі на галоўнай у катэгорыі Змаганьне за Беларусь) 27/10/2004 › Змаганьне за Беларусь 28 Responses to “Што ёсьць “Беларуская Салідарнасьць””Leave a Reply |
Навіны ‹ Пошук:Каляндар:Ідзі і глядзі:Г. Пазьняк. «Беларусь у сэрцы» С. Навумчык. «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988-1995)» З. Пазьняк. «Прамаскоўскі рэжым» Зянон. Паэма «Вялікае Княства» З. Пазьняк. «Развагі пра беларускія справы» Курапаты беларуская сьвятыня Збор фактаў расейскага тэрору супраць беларусаў З. Пазьняк. «Беларуска-расейская вайна» «Гутаркі з Антонам Шукелойцем» (PDF) Беларуская Салідарнасьць:ПЛЯТФОРМА НАРОДНАГА ЯДНАНЬНЯ. 1. Беларуская Салідарнасьць гэта ёсьць плятформа Беларускага Адраджэньня, форма ідэйнай лучнасьці паміж беларусамі і пазыцыя змаганьня з акупацыйным антыбеларускім рэжымам. Яе дэклярацыя салідарнасьці простая і надзейная, па прынцыпу Каліноўскага: 2. Зьместам беларускага яднаньня ёсьць Беларуская нацыянальная дзяржава. Сымвалам Беларускай дзяржавы ёсьць нацыянальны Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і гэрб Пагоня. 3. Беларуская Салідарнасьць стаіць за праўду Беларускага Адраджэньня, якое кажа: «Не правы чалавека галоўнае для беларусаў, а незалежнасьць і свабода, бо не бывае правоў чалавека пад акупацыяй». Трэба змагацца за свабоду і вызваленьне Беларусі, а не прасіць «правоў» у рэжыма і акупантаў. Акупанты правоў не даюць. Яны пакідаюць нам «права» быць рабочым матэрыялам дзеля іхных імпэрскіх інтарэсаў. 4. Беларуская Салідарнасьць сцьвярджае і абараняе дэмакратычныя каштоўнасьці народнага агульнанацыянальнага кшталту, якія мусяць шанаваць і бараніць усе беларусы перад небясьпекай агрэсіўнай пагрозы з Расеі і перад палітыкай антынацыянальнага рэжыму Лукашэнкі на Беларусі. 5. Беларуская Салідарнасьць мацуе грунт, кірунак дзеяньняў і ідэі беларускага змаганьня ў абарону беларускай незалежнасьці, мовы, культуры, беларускай нацыянальнай уласнасьці, маёмасьці і беларускай дзяржаўнай сістэмы дэмакратычнага існаваньня нацыі. 6. Усіх беларусаў як нацыю злучае і яднае беларуская мова, беларуская гісторыя, беларуская зямля, беларуская культура, беларуская дзяржава і ўся беларуская супольнасьць людзей Беларускі Народ. 7. Усе беларусы, незалежна ад сьветапогляду і палітычных кірункаў, яднаюцца дзеля абароны беларускіх каштоўнасьцяў, беларускіх сымвалаў і беларускіх нацыянальных інтарэсаў. 8. Формы дзейнасьці Беларускай Салідарнасьці могуць быць рознымі, але заўсёды павінна ўлічвацца антыбеларуская палітыка прамаскоўскага рэжыму на Беларусі і пагроза нашаму нацыянальнаму, культурнаму і дзяржаўнаму існаваньню. Таму ва ўсіх справах Беларусь перад усім. Трэба шанаваць усё беларускае. Шанаваць беларускую дзяржаўнасьць. Шанаваць беларускую мову і беларускі народ. Шанаваць беларускую зямлю і беларускую культуру. Шанаваць здабытак народнай працы. Беларус беларуса мусіць бараніць перад небясьпекай. Беларус беларусу мусіць дапамагаць. Беларус беларуса павінен падтрымліваць паўсюдна на Беларусі і ва ўсім сьвеце. Сябры й партнэры:[ Усе сябры ] Hosted by byelarus.com Лічыльнік:
|
Беларуская Салідарнасьць // Усе правы абароненыя // 20002010 |

Студзень 9th, 2012 at 9:24
Leeboxx
Wonderful blog post, saw on
Студзень 13th, 2012 at 20:43
Recent Blogroll Additions…
[…]usually posts some very interesting stuff like this. If you’re new to this site[…]…
Студзень 14th, 2012 at 13:26
It is really really hard to find enough help
My friend is regularly but annoyingly saying that truly its hard to easily get some good honest help, but here is
Студзень 14th, 2012 at 20:17
Cool sites
[…]we came across a cool site that you might enjoy. Take a look if you want[…]…
Студзень 18th, 2012 at 21:48
My post about
This post is about our own site here
Студзень 19th, 2012 at 1:15
About our own
Great post! I had not any information like this before.
Студзень 24th, 2012 at 6:58
Looking around
I love to surf around the internet, often I will go to Digg and follow thru
Студзень 25th, 2012 at 6:58
Just Looking
When I was browsing yesterday I noticed a excellent article concerning
Студзень 25th, 2012 at 11:36
Living a Healthy Lifestyle Through Diet and Exercise
I saw this really great post today.
Студзень 29th, 2012 at 0:03
News info
I was reading the news and I saw this really cool information
Студзень 30th, 2012 at 0:08
Gems form the internet
[…]very few websites that happen to be detailed below, from our point of view are undoubtedly well worth checking out[…]…
Студзень 30th, 2012 at 15:37
Great post
exellent text that you have to read
Студзень 31st, 2012 at 1:38
Everything about home
Here you can find everything you want about renovation.
Студзень 31st, 2012 at 5:00
Everything about home
Here you can find everything you want about linen.
Студзень 31st, 2012 at 5:06
Answer for post
I saw this really great post today. Thanks you.
Студзень 31st, 2012 at 7:16
Everything about home
Here you can find everything you want about furniture.
Студзень 31st, 2012 at 8:34
Answer for post
I saw this really good post today. Thanks you for the post.
Студзень 31st, 2012 at 8:57
Answer for post
I saw this really good post today. Thanks you.
Студзень 31st, 2012 at 9:56
Everything about home
Here you can find everything you want about transportation.
Студзень 31st, 2012 at 10:12
Everything about home
Here you can find everything you want about transportation.
Студзень 31st, 2012 at 10:57
Everything about home
Here you can find everything you want about carpets.
Студзень 31st, 2012 at 23:06
Tumblr
Tumblr linked to this place
Люты 3rd, 2012 at 20:41
About our own
Thanks for your marvelous posting!
Люты 4th, 2012 at 6:52
Looking around
I love to browse in various places on the online world, often I will go to Digg and read and check stuff out
Люты 5th, 2012 at 6:30
Useful and precise
Its hard to find really informative and accurate info but here I noted
Люты 5th, 2012 at 22:37
Must read
I saw this very interesting article yesterday
Люты 7th, 2012 at 5:16
Just Looking
When I was browsing a bit last wee end I saw a nice post concerning
Люты 7th, 2012 at 16:03
Sites you may enjoy
while the sites we link to below are completely unrelated to ours, we think they are worth a read, so have a look