Пазьняк Зянон. "Беларуска-Расейская вайна. Belarus is an eastern outpost"
“Магчыма ці немагчыма Беларусі перамагчы ў пэрманэнтнай вайне з Расеяй на сваёй тэрыторыі? Калі лічым, што немагчыма (такая ж бо “Расея вялікая”), тады – усё, апускаем рукі і здаёмся. Будзе для нас “мастацтва магчымага” – сканаць пад маскалём, ператварыцца ў рабсілу, стаць гноем гісторыі.
Калі ж лічым, што “ТАК”, мы пераможам, то гэтак і станецца, толькі трэба перамагаць. Чалавек жыве сваім жыцьцём і сваім векам. Нацыя жыве гісторыяй, якая можа быць бясконцай. Ёсьць цяпершчына і рэальны сьвет, дзе мы, беларусы (цяперашняе пакаленьне), уладкоўваемся па нашаму праву і па нашай сіле, якая можа быць малой, але можа стаць і вельмі вялікай, у залежнасьці, як мы захочам. Таму ў нашым нацыянальным змаганьні мы зыходзім са справядлівасьці і з магчымасьці нашай сілы. Але ў пэрспэктыве – мы зыходзім толькі з неабходнасьці, не зважаючы на існуючую рэальнасьць. Бо, паўтаруся, нацыя жыве гісторыяй.
І гэтак жа, як праз 500 гадоў, нашы разумныя нашчадкі будуць думаць пра нас, гэтак і мы цяперака мусім думаць пра сваіх радакоў, што будуць жыць праз паўтысячы год. Бо нашая зямля – гэта таксама іхняя зямля, наш дом – гэта іхны дом, і нават нашыя справы ёсьць досьвед нашчадкаў, дзе нашыя ідэалы могуць стаць іхным быцьцём. Вось гэта і ёсьць вышэйшыя нацыянальныя інтарэсы, што зьвязваюць нас у адно. І толькі калі ўсьведамляем гэта, мы – нацыя.” Зянон Пазьняк
“Беларуска-Расейская вайна. Belarus is an eastern outpost” ёсьць аналітычным поглядам на беларуска-расейскі канфлікт, які цягнецца стагодзьдзяміі і прывёў да катастрафічных вынішчэньняў на Беларусі…