Навумчык Сяргей. 7 гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1998—1995)
Гэта першая спроба падрабязнай пэрыядызацыі апошняй хвалі беларускага нацыянальнага Адраджэньня. У кнізе дэпутата Вярхоўнага Савету Беларусі 12-га скліканьня Сяргея Навумчыка распавядаецца пра ўтварэньне Беларускага Народнага Фронту і барацьбу з камунізмам, аднаўленьне Незалежнасьці Беларусі, працу дэпутацкай апазыцыі БНФ над канцэпцыяй дзяржаўнага будаўніцтва. Падаецца аналіз прычынаў згортваньня палітыкі беларускага нацыянальна-культурнага разьвіцьця пасьля прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Упершыню публікуюцца матэрыялы з архіву дэпутацкай апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня.
Гэтая кніжка павінна б была зьявіцца даўно, але з-за розных прычынаў выходзіць толькі цяпер са спазьненьнем, у той час калі непрыяцелі беларушчыны (нават лютыя непрыяцелі), супраць якіх мы змагаліся за незалежнасьць Бацькаўшчыны, стварылі ўжо цэлую сваю літаратуру сфальшаваных падзеяў, наперабой пэцкаючы беларускае Адраджэньне і здабыткі нацыянальнай рэвалюцыі. Прычыны такой іхнай пасьпешнасьці зразумелыя, бо вайна за Беларусь трывае далей. Але ёсьць адна галоўная схаваная прычына, якая пабуджае іх да актыўнасьці – гэта жаданьне ашукаць гісторыю. Марнае жаданьне, аднак, бо гісторыя падзеяў пачынаецца толькі тады, калі не жыве пакаленьне людзей, якія стварылі падзеі. Усё, што пішацца сучасьнікамі, – гэта працяг змаганьня, давядзеньня да іншых сваёй рацыі і сваёй праўды. (З прадмовы Зянона Пазьняка.)
Зьмест
Кніга пра нядаўняе Беларускае Адраджэньне (Зянон Пазьняк)
Уступ
Папярэднікі
Праўда пра Курапаты
Сход у Доме кіно. "Мартыралёг" і Аргкамітэт БНФ
Дэнацыяналізаваныя камуністы
Выбары пад кантролем камуністаў
Пачатак беларускага парлямэнтарызму
Пра тактыку і дысцыпліну
Чарнобыль як палітычная праблема
Дэклярацыя аб сувэрэнітэце: пакуль што — у складзе СССР
"Масква плянуе забраць сабе ўсё, а нам пакідае толькі Чарнобыль"
Падзеі ў Летуве
Напаўсувэрэннасьць
Пагроза новага "саюзу"
Жнівень 1991: праімпэрскі путч
Аднаўленьне Незалежнасьці
Чаму не было штурму
Незалежнасьць — вынік змаганьня пакаленьняў
Са Сьцягам, з "Пагоняй", але бяз гімну
Станіслаў Шушкевіч: "Дазвольце мне не станавіцца пад вашыя штандары"
Адраджэньне разбуранай беларускасьці і яе праціўнікі
Апошні вагон, які адчапілі
Два форумы нацыянальнага трыюмфу
Шушкевіч шукае згоды
У вайсковую арбіту Расеі
"Нас павінна натхняць сьвятасьць нашай ідэі"
Спроба адстаўкі Шушкевіча
Энэргетычная залежнасьць. Ідэя Балта-Чарнаморскага калектара
Манапалізацыя СМІ
Быкаў супраць Лукашэнкі
Апазыцыя БНФ патрабуе пазбавіць Лукашэнку дэпутацтва
Шушкевіч: "Вы мне кола выратавальнае кідаеце. А я вам кажу ня трэба!"
Войскі ў парлямэнце — "даклад" Лукашэнкі — падпісаньне вайсковай дамовы
Тры падзеі аднаго дня
Адстаўка Шушкевіча
Прэзыдэнцтва пад прымусам
"Маладыя ваўкі" супраць Незалежнасьці
Жаданьне Быкава, якое ня спраўдзілася
Пазьняк і Лукашэнка былі ня ў роўных умовах
КДБ і Лукашэнка: неразлучныя блізьняты
Новы парадак. Антыбеларускі
Апошні шанец парлямэнтарызму
Рэфэрэндум-95. Галадоўка ў парлямэнце скончылася перамогай дэпутатаў, але была ліквідавана сілай
Канец Адраджэньня
Шлях да зьнішчэньня Беларусі
Супраць "саюзу"
Адметнасьці і высновы
Паказьнік асобаў
Фатаграфіі