Чарнобыль. Да 20-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС: Альбом
Канцэпцыя Дзяніса Раманюка; укл. Дзяніса Раманюка, Ігара Бышнева, Анатоля Клешчука. — Менск, 2006. Фармат 97х340х27 мм. Цьвёрдая вокладка. 256 старонак. 259 ілюстрацый. Усе тэксты і подпісы пад фота на беларускай, ангельскай і нямецкай мовах.
Таямнічая Зона — як забаронены плод — вабіла і вабіць многіх. Але толькі адзінкі змогуць патрапіць сюды і пабачыць наступствы ўвачавідку. Яшчэ меней тых, хто назіраў страшныя падзеі ў першыя гады. Фатаграфія аб′ектыўна зафіксавала час да катастрофы і тыя зьмены, што адбываліся тут на працягу наступных дваццаці гадоў.
Ігар Бышнёў правёў першыя дасьледаваньні прыроды Палескага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка ў 1996 годзе як вучоны-арнітоляг. У 2004 годзе паводле заказу Міністэрства культуры РБ пачаў рэалізацыю кінапраекту "Чарнобыльскія джунглі". За апошнія два гады арганізаваў пятнаццаць кінаэкспэдыцыяў у Зону. У выніку створаны сямісэрыйны цыкль дакумэнтальных фільмаў "Чарнобыльскія джунглі. 20 гадоў без чалавека..." аб існаваньні прыроды запаведніка пад узьдзеяньнем павышаных узроўняў радыяцыі і пры адсутнасьці антрапагеннага працэсу. 26-хвілінны фільм быў паказаны на разнастайных міжнародных кінафэстывалях, дзе быў адзначаны шматлікімі ўзнагародамі. У хуткім часе ўвесь цыкль гэтых стужак мы пабачым на экране. Паралельна вяліся фатаздымка і навуковае дасьледаваньне жывёльнага і расьліннага свету Зоны.
Анатоль Кляшчук працаваў над чарнобыльскай тэмай зь першых дзён катастрофы. Галоўнай аўтар абраў праблему здароўя і выжываньня дзяцей Зоны. Дабрачынныя выставы А. Клешчука, прысьвечаныя хворым дзецям Беларусі, праводзіліся ў Аўстрыі, Бэльгіі, Германіі, Даніі, ЗША, Швайцарыі... Яны адкрываліся ў сьценах Эўрапарлямэнту ў Брусэлі, штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, Палацы Лігі Нацыяў у Жэнэве. Сёлета вялікая калекцыя фатаграфіяў А. Клешчука будзе паказаная ў галерэі Вілі-Брант-Гаўс у Бэрліне. Нягледзячы на тое, што мінула ўжо 20 гадоў пасьля катастрофы, аўтар працягвае весьці хроніку зь дзіцячых бальнічных установаў краіны.
Дзяніс Раманюк – аўтар канцэпцыі, укладальнік, мастак і выдавец гэтага альбому. Яшчэ да выбуху езьдзіў мясьцінамі, адлюстраванымі ў кнізе, у этнаграфічныя экспэдыцыі, куды браў яго бацька (праф. Міхась Раманюк, 1944–1997). Пасьля аварыі імі разам, а пасьля Дзянісам самастойна было праведзена некалькі дзясяткаў экспэдыцыяў на забруджаных тэрыторыях. Працу непасрэдна над кнігай пачаў два гады таму. Акрамя ўласных напрацовак і матэрыялаў двух суаўтараў, зьбіраў інфармацыю ў дзяржаўных і прыватных архівах, фондах музэяў. Расшукваў фатографаў, у якіх маглі захавацца фатаздымкі першых гадоў катастрофы, пераглядаў сямейныя альбомы перасяленцаў... Усяго разам было сабрана каля 5000 фотаадзінак.
Прадмова
26 красавіка спаўняецца 20 гадоў самай буйной у гісторыі чалавецтва тэхнагеннай катастрофы – аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Што адбылося і што адбываецца на забруджаных тэрыторыях, азначаных аўтарамі адным ёмкім словам: Зона? Пагаршэньне здароўя людзей, зьвязанае з наступствамі радыяцыі; псыхалягічныя пакуты людзей, што працягваюць жыць на забруджаных тэрыторыях; незваротныя экалягічныя зьмены; культурныя і эканамічныя страты, – пералік постчарнобыльскіх праблемаў можна доўжыць і доўжыць.
У аснову кнігі пакладзеныя арыгінальныя вынікі дасьледаваньняў, праведзеных аўтарамі, а таксама найбольш значная інфармацыя аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС, даступная зь іншых крыніцаў.
Пакінутая чалавекам прырода Зоны, яе расьлінны і жывёльны сьвет апынуліся ва ўмовах небывалага экспэрымэнту – сытуацыя, адлюстраваная ў разьдзеле "Прырода". Разьдзел "Народ" прысьвечаны аўтэнтычнай народнай культуры Зоны, зь яе традыцыямі і абрадамі, фальклёрам, а таксама строямі, ткацтвам, жывапісам, дойлідзтвам – скарбам страчанае цывілізацыі. Сама аварыя, у кантэксьце жыцьця людзей на забруджаных тэрыторыях да і пасьля выбуху, адлюстраваная ў разьдзеле "Гісторыя". Самы балючы разьдзел – "Чалавек" – адлюстроўвае людзкія пакуты, зьвязаныя з магчымымі наступствамі радыяцыі.
Альбом ня толькі знаёміць чытача з драмай, што разыгралася ў выніку самага вялікага атамнага выбуху, які адбыўся ў мірны час, але і стварае манумэнтальную карціну чалавечае катастрофы – на тле культуры і прыроды. У ім таксама знайшлі свой адбітак тыя працэсы і зьмены, што адбываюцца на гэтых тэрыторыях сёньня – праз 20 гадоў. Гэты альбом – своеасаблівая энцыкляпэдыя чарнобыльскай катастрофы. Ён дае чытачу – як беларускаму, так і сусьветнаму – мажлівасьць скласьці для сябе поўнае ўяўленьне пра тую бяду, што ўжо 20 гадоў уплывае на лёс цэлае краіны – Беларусі.
Сярод самых незвычайных аматараў рыбалкі ў Зоне – чорныя буслы. Гэтыя закончаныя індывідуалісты тут, на прыпяцкіх старыках, зьбіраюцца і палююць гуртом. Жнівень 2004 г.
Black storks are among the most unusual fishers in the Zone. Here, in Prypiać meanders these convinced loners gather together and hunt in a flock. August 2004.
Інтэр’ер вясковай хаты ў 30-кілямэтровай зоне. Вёска Аравічы, Хойніцкі раён. Вясна 2005 г. Фон у сьнежні 1986 г. 4,7 мР/г., у 470 разоў перавышаў дааварыйны. 24 км да рэактара.
The interior of a country house within the 30-kilometre Zone. Aravičy (Aravichy) village, Chojniki (Khojniki) county. Spring 2005. December 1986: background radiation of 4,7 mR/h 470 times exceeds normal. 24 km to the reactor.
Адрыўны каляндар у аравіцкай хаце спыніў час 5 мая 1986 г. – у дзень, калі сканчалася эвакуацыя вёскі. Вёска Аравічы. 2004 г. 24 км да рэактара.
Time stopped for this tear-off calendar on May 5, 1986, the last day of the evacuation of the village. Aravičy (Aravichy) village. 2004. 24 km to the reactor.
Знак пераходу дзіўна выглядае ў мясьцінах, дзе ўжо 20 гадоў ніхто не жыве. Вёска Аравічы, Хойніцкі раён. 2005 г. Фон у сьнежні 1986 г. 4,7 мР/г., у 470 разоў перавышаў дааварыйны. 24 км да рэактара.
A pedestrian crossing sign looks bizarre in an area where nobody has lived for 20 years. Aravičy (Aravichy) village, Chojniki (Khojniki) county. 2005. December 1986: background radiation of 4,7 mR/h 470 times exceeds normal. 24 km to the reactor.
Аднавяскоўцы зьбіраюцца на Дзяды ня толькі каб наведаць магілы. Гэты стол на беразе любімай ракі Прыпяць – магчымасьць даведацца аб лёсах адно аднаго. 2004 г. Вёска Аравічы, Хойніцкі раён. Фон у сьнежні 1986 г. 4,7 мР/г., у 470 разоў перавышаў дааварыйны. 24 км да рэактара.
December 1986: background radiation of 4,7 mR/h 470 times exceeds normal. 24 km to the reactor.
Самотны прыпынак, нібы помнік колішняй чалавечай прысутнасьці. Вёска Вылева, Добрускі раён. Лета 2004 г. Забруджаньне цэзіем-137 – 38,57 Кюры/км2 (1992), што ў 964 разы перавышае дааварыйнае.
A lonely bus stop, like a monument to former human presence. Vyleva village, Dobruš (Dobrush) county. Summer 2004. Cs-137 contamination – 38,57 Ci/km2 (1992) 964 times exceeds normal.
Вельмі высока даводзіцца лазіць бортнікам па "ўзятках". Столінскі раён. Восень, 2000 г.
Bee-keepers have to climb very high for their "harvest". Stolin county. Autumn 2000.
На месцы закапанай вёскі Новая Малінаўка запанавала прырода. Вуліца. Чэрыкаўскі раён. 2003 г. Забруджаньне цэзіем-137 – 47,78 Кюры/км2, што ў 1194,5 раза перавышае дааварыйнае.
Nature rules on the site of the buried village of Novaja Malinaŭka. Street. Čerykaŭ (Cherykau) county. 2003. Caesium-137 (Cs-137) contamination – 47,78 Ci/km2 1194,5 times exceeds normal.
Медзьведзяня ловіць рыбу. Ягоныя канкурэнты – выдры, норкі, чаплі, зімародкі... Мікалаеўскі старык, пойма Прыпяці. Май 2005 г.
A bear cub is fishing. Its competitors are otters, minks, herons, kingfishers... Mikalajeǔski cutoff meander, Prypiać (Prypiac) flood plain. May 2005.
У ваўкоў погляд проста ў вочы азначае выклік. Але я не прымаю яго і сыходжу прэч, бо тут гаспадар — ён, ня я. Вёска Радзін, Хойніцкі раён. 12 жніўня 2005 г. Фон у маі 1987 г. 0,358 мР/г., у 35,8 раза перавышаў дааварыйны. 18 км да рэактара.
Wolves take eye contact as a challenge. But I avoid it, because he is the master here, not I. Radzin village, Chojniki (Khojniki) county. August 12, 2005. May 1987: background radiation of 0,358 mR/h 35,8 times exceeds normal. 18 km to the reactor.
Калі ў хаце загрымеў чыгунок, я напэўна ведаў, што там гаспадарыць не чалавек, а жывёла. Толькі якая? Уявіце сабе, гэта была балотная чарапаха. Яна тупала па кухні, быццам хатняя гаспадыня, што зьбіраецца гатаваць вячэру... Аравічы, Хойніцкі раён. Чэрвень 2005 г.
When a pot rattled in the house I knew for sure it was an animal at work here, not a human. But which one? Imagine, it was a pond tortoise. The beast wandered around the kitchen like a housewife preparing dinner... Aravičy (Aravichy), Chojniki (Khojniki) county. June 15, 2005.
Калі бачыш вялізныя восеньскія скопішчы птушак у Зоне, разумееш, што менавіта тут яны знаходзяць самыя ўтульныя для сябе месцы. Канал Паганянскі. 26 верасня 2004 г. 26 км да рэактара.
When you see autumnal gatherings of birds in the Zone, you come to realise that it is precisely here that they find their most comfortable places. Pahanianski Canal. 26 September 2004. 26 km to the reactor.
Абрад пакланеньня сьвятым крыніцам у вёсках Чачэрскага, Слаўгарадзкага, Краснапольскага і Веткаўскага раёнаў захаваўся ў сваёй архаічнай форме. Лічыцца, што ў часе абраду вада набывае цудадзейную сілу. Людзі па чарзе чэрпаюць яе і з хваляваньнем п’юць, абмываюць твар, і асабліва — хворыя месцы. Абавязкова набіраецца вада для хатняга спажытку, а таксама сваякам і знаёмым, тым, хто ня змог прыехаць да крыніцы. Вёска Рудня Барталамееўская, Чачэрскі раён. Жнівень, 2001 г.
The ritual of worshipping sacred springs in villages of Chachersk, Slaŭharad, Krasnapolle and Vietka counties has been preserved there in its ancient form. It is believed that during the ritual water acquires magic forces. People scoop it up and drink piously, wash their faces and especially ill parts of the body. The water is also drawn for home use, as well as for relatives and friends that couldn’t come to the spring. Rudnia Bartalamiejeŭskaja village, Čačersk (Chachersk) county. August 2001.
Лілеі, хрызантэмы, ружы – кветкі садоў і клюмбаў – праз гады не пагаджаюцца з адсутнасьцю чалавечага догляду і да апошняга змагаюцца са зьдзічэньнем. Вёска Ўшакі, Чэрыкаўскі раён. Жнівень 2005 г. Забруджаньне цэзіем-137 – 20,77 Кюры/км2, што ў 519 разоў перавышае дааварыйнае.
Gardens and flowers, such as lilies, chrysanthemums or roses, endure the lack of human care and resist degeneration as long as they can. Ušaki (Ushaki) village, Čerykaŭ (Cherykau) county. August 2005. Cs-137 contamination – 20,77 Ci/km2,519 times exceeds normal.
Сьпярыская вуліца. Брагінскі раён. 2003 г. Забруджаньне цэзіем-137 >40 Кюры/км2, што ў 1000 разоў перавышае дааварыйнае. 38 км да рэактара.
A street of Spiaryžža (Spiaryzhzha). Brahin (Bragin) county. 2003. Cs-137 contamination >40 Ci/km2, 1000 times exceeds normal. 38 km to the reactor.
Дзёньнік назіраньняў за радыяцыйным фонам Брагінскай мэтэастанцыі сьведчыць, што а 19 гадзіне 27 красавіка 1986 г. фон павялічыўся ў 400 разоў. 45 км да рэактара.
The background radiation monitoring journal at Brahin (Bragin) meteorological station. It gives evidence that background radiation has increased 400 times at 7 p.m. on April 27, 1986. 45 km to the reactor.
Пакутна назіраць, як зьнікае твой дом. Раз на год, на Радуніцу, жыхары наведваюць родны кут. Вёска Аравічы, Хойніцкі раён. 2004 г. Фон у сьнежні 1986 г. 4,7 мР/г., у 470 разоў перавышаў дааварыйны. 24 км да рэактара.
It is painful to observe how your home disappears. Once a year, at Radunica, former dwellers visit their homes. Aravičy (Aravichy*) village, Chojniki (Khojniki) county. 2004. December 1986: background radiation of 4,7 mR/h 470 times exceeds normal. 24 km to the reactor.